Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Нашу заяву, зробленую на жнівеньскім Сойме Партыі БНФ, пра падрыхтоўку Масквой рэфэрэндуму аб так званым “канстытуцыйным акце” і аб сумяшчэньні інкарпарацыі Беларусі ў Расею з выбарамі ў мясцовыя саветы цяпер пацьвярджаюць самы расейцы. Сёньня расейская жоўтая інтэрнэт-газэта “Жізнь” паведаміла, што нядаўна ў Сочы Пуцін і Лукашэнка дамовіліся пра правядзеньне такога рэфэрэндуму ў лістападзе-сьнежні бягучага году. Пра рэфэрэндум (як пішуць расейцы) будзе аб’яўлена ўжо ў верасьні. Нягледзячы на сумніўную крыніцу інфармацыі (але ведаючы крамлёўска-лубянскую манеру сплаўляць патрэбныя зьвесткі праз журналістаў ды жырыноўскіх) аднесьціся да гэтага трывожнага паведамленьня трэба ўважліва. Зразумела адно, што Масква сапраўды рыхтуе нам чарговую рэфэрэндумную пятлю, плянуе нацыянальны суіцыд уласнымі рукамі. Гэта пацьвярджае і штучная актывізацыя падстаўной апазыцыі калякіных-лябедзек ў пытаньні будучых выбараў у мясцовыя саветы (рэфэрэндум, зразумела, будуць сумяшчаць з выбарамі). Калябаранты ўсіх масьцяў раптам (не па сезону) пачалі зноў клікаць народ на выбары. Маўляў мы ўсяроўна не пераможам, але данясём народу сваю пазіцыю. Пазіцыя іх – вядомая. Гэтыя людзі сваімі паводзінамі у мяне, шчыра кажучы, пачынаюць выклікаць грэблівасьць. Ну нічога сьвятога! Усім нам, беларусам, трэба цяпер думаць як змагацца з рэфэрэндумам і анэксіяй і як перамагчы. Адно зразумела было ад самага пачатку: на выбары, на галасаваньне нельга хадзіць. У дзень галасаваньня трэба ісьці не галасаваць, а выходзіць на вуліцы і плошчы змагацца. Рэжым трэба толькі штурхнуць і ён пасыпецца. 21 жніўня 2006 г. 21/8/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |