Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (21-22 жніўня 2006 г.)

21 жніўня ў расейскіх інтэрнэтгазэтах адбыўся пшык. Зьявілася паведамленьне пад выразным тытулам “Ошибочка вышла”. А справа вось у чым. 18 жніўня сёлета Масква-Лубянка пратрубіла на ўвесь сьвет, што ў рамках апошняй патрушаўскай “амністыі” здаўся “на мілость властям” Доку Умараў, які пасьля гібелі Аслана Масхадава зьяўляецца прэзыдэнтам змагарнай Ічкерыі.
Расейскія СМІ падалі падборку архіўных відэаматэр’ялаў, выдзяляючы кружочкамі выяву Д. Умарава. Яны таксама падкрэсьлівалі, што Умараў “здался легітімному руководству Чечні і находітся теперь в распоряженіі Кадырова”… У той жа дзень (і на працягу наступнага дня) усі СМІ ўсіх краінаў пачалі перадаваць яркую маскоўскую сэнсацыю, ужываючы тую ж лубянскую лексіку наконт “наконец-то власті смогут заняться восстановленіем міра…”, з тымі ж хранікальнымі здымкамі і г.д. Патрушаўскую “качку” перадрукавалі і сусьветна вядомая лёнданская “Таймс” і (як жартуюць цяпер журналісты) рэгіянальная газэта Папуа-Новай Гвінэі “Джунглі Таймс”. Ды вось “ошібочка вышла”. Чачэнскія партызаны літаральна ў той жа дзень правялі некалькі ўдалых апэрацыяў супраць расейскіх акупантаў і паведамілі, што зрабілі гэта па пісьмовым загадзе з дзяржаўнай пячаткай і за подпісам прэзыдэнта Ічкерыі Доку Умарава. Журналісты з тых, хто пашустрэй, высьветлілі, адкуль растуць доўгія вушы ў лубянскай хлусьні на кароткіх ножках. Аказваецца, у Грозным пражывае старэйшы брат прэзыдэнта Ічкерыі Ахмад Умараў. Ён ніколі ня быў у партызанах, ня жыў у падпольлі, працуе хімікам-выкладчыкам. Гэта яго прыхапіў падчас чарговай аблавы на вуліцы пэрманэнтна ўстрывожаны патруль маскоўскіх эсэсаўцаў і арыштаваў “за фамілію”.
22 жніўня ў РФ шумна адзначаецца “день россійского флага”. Афіцыйная прапаганда не змагла пражыць гэты дзень, каб не надурыць людзей гэбельсаўскімі крамлёўскімі міфамі на тэму дня. Усім паведамілі, што цяперашні трыкалёр РФ, аказваецца, быў упершыню ўзьняты на ваенным караблі ў часы цара Аляксея Міхайлавіча (таго самага цара-жывадзёра, пад камандай якога маскоўскія акупанты зьдзяйсьнялі палітыку татальнага зьнішчэньня ў Беларусі і іншых краінах падчас вайны 1654-1667 гг.). Навукай даўно ўжо даказана, што па-першае, ў расейцаў да Пятра І зусім не было ніякага флёту. А па-другое, Пётр перарысаваў гэты трыкалёр з нідэрляндскага сьцягу, памяняўшы месцамі колеры. Але трэба было лішні раз пракукарэкаць з крамлёўскай вежы пра “веру, царя і отечество”. Расейскае тэлебачаньне пачало сьвяточны рэпартаж з вуліцаў Уладзівастока, дзе маладзёны з “Едіной Россіі” выходзілі на аўтастрады і прывязвалі на антэнаў машынаў трыкалёрныя стужкі. Глядзелася гэтая няўклюдная прэтэнзія на “патріотіческій порыв” надзвычай бяздарна. У нармальных краінах насельніцтву ня трэба нічога навязваць, самы людзі ў такія дні выходзяць на вуліцы з нацыянальнымі сьцягамі ў руках. А тут чарговая стракатая пустышка ў знаёмым стылі “добровольно-прінудітельно” (сьведчаньне пра агульнадзяржаўную раўнадушнасьць грамадзтва). У Маскве вымушаны былі згадаць таксама пра 15-я ўгодкі правальнага жнівеньскага путча 1991 г. Сабралася чалавек 600, наперадзе ішлі Хакамада з Нямцовым, якія несьлі транспарант “Сохраним Потомкам Свободу” (Атрымалася абрэвіятура СПС. Але пра што гэта яны, пра якую свабоду?). Іграла вясёлая музыка. Адбыўся невялікі мітынг у цэнтры імпэрскай сталіцы. На мітынгу выступілі ўдзельнікі маскоўскіх барыкадаў 1991 г. Выступіў сп. Усаў, бацька маладзёна, які загінуў тады пад гусеніцамі бранемашыны дывізіі Дзяржынскага. Ён казаў пра свайго сына і ягонае пакаленьне, якое было паверыла тады ў свабоду і пайшло абараняць яе з думкай пра дэмакратычную Расею. Мітынг, як на шматмільённы горад, аказаўся камэрны і малапрыкметны. Але чаму ж імпэрскія тэлеканалы пабаяліся перадаць прамы рэпартаж з гэтага лякальнага мерапрыемства? Можа яны напалохаліся сп. Усава, які казаў пра расейскае пакаленьне, раздушанае танкамі? А можа раптам нехта з удзельнікаў тых і цяперашніх падзеяў узяў бы ды ляпнуў у тэлекамэру, што трэба распускаць імпэрыю, бо інакш ня будзе свабоды? Замест тэлерэпартажа мільёны гледачоў выслухалі камэнтар вядомага лубянскага тэлекамэнтатара Кандрацьева, які пра ўсё і сам распавёў. Стала зразумелым для многіх, што свабоду і дэмакратыю ў Маскве ўжо даўно “схапіў Кандрацій”…

Янка Базыль

22/8/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024