Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ці блюзьнерства, ці правакацыя?

11-га жніўня газэта “Наша ніва” перадрукавала з нашай фронтаўскай Інтэрнэт-старонкі мой ліст “Яднацца трэба са сваімі”, дзе ў кароткай форме мной растлумачана сутнасьць нацыянальнай здрады беларускаму Адраджэньню той часткі Фронту, якая адкалолася зь Вячоркам, Хадыкам і іншымі і схаўрусавалася з прамаскоўскімі групамі і палітыкамі. У гэтым жа лісьце гаворыцца пра пытаньне аб адказнасьці гэтых людзей перад нацыяй. У наступным нумары, 18 жніўня, ў гэтай жа газэце зьявіуся артыкул з шалудзівай ці “здумеваёнцай” (як сказалі б палякі) назвай: “КХП-БНФ і Партыя БНФ аб’яднаюцца?” Далей ідзе нібыта пераказ майго ліста, але ў стылі бытавой фантастыкі. Гаворыцца тое, чаго ў прынцыпе ў лісьце няма. “Зянон Пазьняк, — пішацца там, — недвухсэнсоўна намякнуў, што ён ня супраць аб’яднаньня двух крылаў БНФ: Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ з Партыяй БНФ, бо па-ранейшаму працягвае лічыць «вячоркаўцаў» беларускай нацыянальнай сілай, якая змагаецца за беларускую справу.” Прачытаўшы гэтакае ёрніцтва, адразу ўзьнікае пытаньне, што гэта такое – блюзьнерства ці правакацыя? Мяркую, што апошняе. Бо дыямэтральная неадпаведнасьць зьместу публікацыі і зьместу ліста відавочная. Крывы камэнтар зроблены спэцыяльна. Сэнс правакацыі? Хутчэй за ўсё, каб паёрнічаць і заблытаць яснасьць ацэнак, выкладзеных у маім лісьце. (Але ўзровень, я вам скажу! Ня думаюць пра свой твар.)
Аб’яднаньне двух партыяў Фронту немагчымае. (Пра гэта ня раз пісалася). Занадта вялікая шкода нанесена Беларусі калябарантамі. Але каб неяк аддаліцца ад адказнасьці і хоць бы часткова змыць сваю віну, група Хадыкі-Вячоркі павінна б была выйсьці з хаўрусу з прамаскоўскімі партыямі і з камуністамі, якія цяпер найбольш агітуюць за ўдзел у выбарах у мясцовыя ворганы ўлады. Пасьля дамоўленасьці Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы аб правядзеньні ў канцы гэтага году рэфэрэндуму ў Беларусі аб так званым “канстытуцыйным акце”, становіцца зразумела, што рэфэрэндум аб інкарпарацыі Беларусі ў Расею будуць сумяшчаць з выбарамі ў мясцовыя саветы. Яшчэ ніколі (за ўсе 12 гадоў рэжыму Лукашэнкі) не ўзьнікала такой сьмяртэльнай небясьпекі для існаваньня нашай дзяржавы і нацыі як пачынае гэта зьяўляцца цяпер. Катэгарычна нельга ўдзельнічаць ў гэтых “мясцовых” выбарах і ў рэфэрэндуме. Катэгарычна нельга ісьці галасаваць. Нельга сунуць галаву ў фальсіфікацыйную машыну. Гэта будзе самазабойствам Беларусі. Неабходна рыхтавацца да супраціву і выходзіць на вуліцы, а не на галасаваньне. Ня трэба быць і палітыкам, каб гэта ўсё разумець.

Рашэньне трэба прымаць хутка. Калі ж выбар ня будзе зроблены і шанс не скарыстаны, і былыя фронтаўцы ў чарговы раз (усьлед за калякінымі, лябедзькамі, бухвоставымі, каралямі і ўсёй гэтай прамаскоўскай зграяй) зноў пойдуць заганяць народ на фальшывыя выбары ды рэфэрэндум, то змыць віну ім ня ўдасца потым нават сваёй крывёй. А тое, што пальецца беларуская кроў, калі здадуць Беларусь пад Расею, — можаце не сумнявацца. Толькі будзе ўжо позна.

23 жніўня 2006 г.
Зянон Пазьняк

23/8/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024