Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гэта было сапраўды фэнамэнальнае, фантастычнае рашэньне Пазьняка — адразу склікаць сэсію

Юрась Беленькі ўзгадвае, што пра сваю мару — абвесьціць Беларусь незалежнай і сувэрэннай дзяржавай лідэр БНФ Зянон Пазьняк казаў яшчэ пры стварэньні БНФ “Адраджэньне”.
І дэпутаты ад Фронту, вакол якіх у Вярхоўным Савеце гуртавалася дэмакратычная апазыцыя, зь першай сэсіі ішлі да гэтай мэты. Пасьля падаўленьня ў Маскве жнівеньскага путчу тая мэта стала рэальнай, расказвае спадар Беленькі:

(Беланькі: ) “Гэта было сапраўды фэнамэнальнае, фантастычнае рашэньне Пазьняка — адразу склікаць сэсію. Я памятаю, на паседжаньні апазыцыі нехта з нашых дэпутатаў сказаў: “А навошта сьпяшацца? Путч праваліўся, усё зробім спакойна”. А Пазьняк кажа: “Толькі — зараз, толькі — цяпер, бо ўпусьцім дзень-два і будзе позна”.

Я спытаў спадара Беленькага: ці сапраўды пракамуністычная бальшыня таго парлямэнту пры спазьненьні сэсіі магла б адхіліць ініцыятывы дэмакратаў?

(Беленькі: ) “Праз два дні, калі яны паглядзелі, што ў Маскве фактычна тыя ж самыя сілы, што былі пры ўладзе ва ў СССР, пры ўладзе і засталіся, што ніхто іх караць не будзе, яны хадзілі і пыталіся: “Як цяпер нам гэта адмяніць?”. Але адмяніць было ўжо немагчыма, бо, каб адмяніць, таксама патрэбна было дзьве траціны дэпутацкіх галасоў. Але мы адной трацінай ўжо блякавалі б іх захады. Таму яны і не маглі адмяніць канстытуцыйнае пытаньне”.

Яшчэ адзін з дэпутатаў таго Вярхоўнага Савету — Лявон Дзейка згадвае пра тое, што адбылося пасьля галасаваньня:

(Дзейка: ) “Сэсія скончылася пасьля 9-й гадзіны вечару. На плошчы ўжо было цёмна. Але людзі не сыходзілі, яны слухалі трансьляцыю з Авальнай залі. А Пятро Садоўскі ад паўнаты адчуваньня нават народную песьню засьпяваў на плошчы. І мне гэта добра запомнілася”.

Што ж вымусіла бальшыню саступіць дэмакратам? Юрась Беленькі перакананы — страх:

(Беленькі: ) “Фактар, які прымусіў гэтую камуністычную бальшыню, якая ні на дух не прымала незалежнасьць, прагаласаваць “за”, быў страх. Вялікі страх! Бо, з аднаго боку, яны рыхтавалі для нас закратаваныя вагоны і канцлягеры каля Менску, а з другога, у іх быў жывёльны страх, што гэта зараз абернецца супраць іх. Але ж самае цікавае — гэта было галасаваньне не розумам, не іх сутнасьцю. Гэта было галасаваньне ад страху”.

Тады ўсе дэмакратычныя дэпутаты спадзяваліся на самае лепшае разьвіцьцё далейшых падзей, гаворыць Лявон Дзейка:

(Дзейка: ) “Мне ў той вечар здавалася, што мы перайшлі праз нейкі перавал. І ўжо назад ніякага адыходу ня будзе. Так мне тады падавалася…”

Паводле радыё “Свабода”, з гутаркі У. Глода 23.08.2006

25/8/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024