Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Баранавіцкая паліцэйшчына супраць незалежнасьці краіны

25 жніўня патрыёты Беларусі сьвяткавалі Дзень аднаўленьня незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны. У цэнтры Баранавічаў сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Яўген Даўгіловіч і сп. Зьміцер Палойка віншавалі са сьвятам людзей і раздавалі ім паштоўкі з тэкстам віншаваньня. Далей...

27/8/2006 › Навіны

 


Злачынствы \”коллектівного організатора і руссіфікатора\”

Банальная раніца. За кавай і гарбатай перад выйсьцем на працу беларус, як мільёны іншых людзей на плянэце, слухае радыё. Большасьць радыёстанцыяў на беларускіх хвалях і іншых СМІ ў адкрытую выконваюць функцыю як той казаў “коллектівного організатора і руссіфікатора”. “Комсомольская правда”, “Русская волна”, “Русское радіо” – іх процьма ў нашым жыцьці. Далей...

27/8/2006 › Навіны

 


Эгіпет захоўвае свае сымбалі незалежнасьці

25 жніўня СМІ ўсяго сьвету паведамляюць з Каіру. Сьвяточныя натоўпы танцуюць на вуліцах і плошчах, у паветра ўзьлятаюць шматколерныя ракеты салюта. А пасярод сьвята нетаропка рухаецца гранітны гігант – шматмятровая гранітная статуя вагой у 100 тонаў. Гэта выява Рамзэса ІІ, аднаго з найвялікшых фараонаў Старажытнага Эгіпту (кіраваў краінай з 1290 па 1224 г. да н.э.). Далей...

27/8/2006 › Навіны

 


“Ціха-ціха пагуляем”

25 жніўня, у Дзень Аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі, у Менску на балоце “Бангалор” адбыўся канцэрт рок-гуртоў. Перад канцэртам выступоўцы папярэдзілі моладзь каб не ўздымалі беларускія бел-чырвона-белыя сьцягі, бо міліцыянты могуць спыніць канцэрт (рок жа, відаць, важнейшы чым сьцяг). Далей...

27/8/2006 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024