Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Эгіпет захоўвае свае сымбалі незалежнасьці 25 жніўня СМІ ўсяго сьвету паведамляюць з Каіру. Сьвяточныя натоўпы танцуюць на вуліцах і плошчах, у паветра ўзьлятаюць шматколерныя ракеты салюта. А пасярод сьвята нетаропка рухаецца гранітны гігант – шматмятровая гранітная статуя вагой у 100 тонаў. Гэта выява Рамзэса ІІ, аднаго з найвялікшых фараонаў Старажытнага Эгіпту (кіраваў краінай з 1290 па 1224 г. да н.э.). Старажытная статуя была ўсталявана насупраць чыгуначнага вакзалу сталіцы роўна 50 гадоў таму, паводле загаду тадышняга эгіпецкага прэзыдэнта Гамаля Абдэль Насэра, як сымбаль адраджэньня велічы незалежнага Эгіпту пасьля двух тысячагоддзяў каляніяльнай залежнасьці ад розных акупантаў. Навукоўцы і ўлады прышлі да высновы, што старажытная статуя псуецца пад узьдзеяньнем загазаванага выхлапамі паветра сучаснага гораду. На гіганцкай плятформе яе перавозяць у раён Гізэ, дзе непадалёк ад знакамітых пірамідаў пачынаецца стварэньне вялікага музэю старажытнасьцяў. Эгіпцяне ведаюць і любяць сваю гісторыю і культуру, натхняюцца былой веліччу сваёй радзімы. Не выпадкова кіраўніцтва краіны прыняло рашэньне аб усталяваньні ў Каіры статуі Рамзэса ўвосень 1956 г. То быў год перамогі эгіпецкага народу ў няроўнай барацьбе за сваю волю і незалежнасьць. Серыя драматычных падзеяў пачалася 26 ліпеня 1956 г. Прэзыдэнт Насэр прыбыў у партовы горад Александрыю на сьвяткаваньне 4-й гадавіны ліпеньскай рэвалюцыі 1952 г. (тады група маладых афіцэраў начале з Насэрам скінула з трона слабавольнага караля Фарука, які падпарадкоўваўся інтарэсам замежных каляніялістаў, і ўсталявала ў Эгіпце рэспубліку). На цэнтральнай плошчы сабраліся сотні тысячаў людзей, — гараджане, фэлахі, вайскоўцы, рыбакі, студэнты. Настрой быў сьвяточны. Насэр гаварыў пра спробы нэакаляніялістаў падпарадкаваць Эгіпет чужым інтарэсам. Выдатны аратар, ён артыстычна імітаваў галасы і павадкі каляніяльных палітыкаў, перасыпаў прамову народнымі прыслоўямі. Людзі ад душы сьмяяліся. Замежныя карэспандэнты паведамлялі ў свае агенцыі: “Прэзыдэнт жартуе…” Але раптам тон Насэра зрабіўся сур’ёзным. Ён зьвярнуўся да тэмы Суэцкага каналу: “Заходнія кампаніі атрымліваюць штогод сто мільёнаў даляраў чыстага прыбытку ад каналу, які знаходзіцца на нашай тэрыторыі. Нам,– эгіпцянам, — яны аддаюць нікчэмную, жабрацкую долю прыбыткаў: усяго тры мільёны… Так далей ня можа быць. Сёньня я падпісаў загад аб нацыяналізацыі Суэцкага каналу…” Людзкое мора выбухнула магутным крыкам радасьці. (Пазьней гісторыкі напішуць, што гэта эгіпецкі сфінкс падаў свой голас, абудзіўшыся ад двухтысячагадовага сну). Пачуўшы з радыётрансляцыі гэтыя словы прэзыдэнта (заранёў дамоўлены пароль), эгіпецкія войскі і чыноўнікі пачалі займаць аб’екты каналу. Апэрыцыя была бліскуча падрыхтавана. Аб пляне ведалі толькі некалькі найбліжэйшых паплечнікаў Насэра. Заходніх “гаспадароў” рашучыя дзеяньні сапраўдных гаспадароў захапілі знянацку. Янка Базыль 27/8/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |