Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Злачынствы \”коллектівного організатора і руссіфікатора\” Банальная раніца. За кавай і гарбатай перад выйсьцем на працу беларус, як мільёны іншых людзей на плянэце, слухае радыё. Большасьць радыёстанцыяў на беларускіх хвалях і іншых СМІ ў адкрытую выконваюць функцыю як той казаў “коллектівного організатора і руссіфікатора”. “Комсомольская правда”, “Русская волна”, “Русское радіо” – іх процьма ў нашым жыцьці. Яны, як зязюліны дзеці, выштурхнулі з беларускага гнязда ўсё наша, усё чалавечае і нармальнае. Гэтая зьява даўно ўжо мае сваю назву – гэбельсаўшчына, што значыць — чужая, бязьмежна хлусьлівая і нахабная дэзынфармацыя. Калі беларус нават знойдзе радыёстанцыю на роднай дзяржаўнай мове, то падумае, што лепш бы яе ня было. У камунікаце навінаў дыктар штучным голасам біяробата бадзёра паведамляе нам “важныя паведамленьні”: “У Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці сёньня адбудзецца паседжаньне райвыканкаму, будуць абмеркаваны праблемы мастацкай самадзейнасьці і падвышэньня культурнага ўзроўню… У Маскве выступіў сакратар СНД, адказны за беларуска-расейскую дружбу і распавёў, як яна (гэтая дружба) і культурная супрацоўніцтва ўмацоўваюцца…” Такое ўражаньне, што ўсю папярэднюю ноч грамадзяне Беларусі не маглі заснуць, варочаліся з боку на бок, часта ўставалі з ложка і нэрвова палілі на кухні. Яны ўсё думалі: “Ну, як там у Жабінкаўскім раёне? Ці няма якога адставаньня ў разьвіцьці мастацкай самадзейнасьці? Ці хапае гармонікаў і бубнаў у жабінкаўскім клюбе? А ў Маскве, ці дастаткова моцна наладжваюць там дружбу з РБ?” Гэткія “навіны” у сталіцы, а правінцыялы, як заўсёды, бяруцца за гэбельсаўскую справу яшчэ з большым энтузіязмам. Вось прыклад ранішняй забаўляльнай нібыта праграмы гомельскага тэлебачаньня. Цвіком сёньняшняга эфіру выведзены тэлесюжэт у стылі “настальжы”. Тэлевядучы (не вымаўляе адэкватна большасьць зычных): “А теперь мы познакомим вас с коллекционером значков из Ново-Белицы. Он уже много лет собирает значки, посвящённые Владимиру Ильичу Ленину. Собрал несколько тысяч…” І буйным плянам паказваюць грамадзяніна, абвешанага з ног да галавы ленінамі. Можна было б пасьмяяцца з гэтага гэбельсаўскага маразма, які добра знаёмы беларусам сталага пакаленьня па савецкіх часах. Але ня сьмешна. У гэты ж дзень у Менску адбываецца афіцыйнае выгнаньне на брук пісьменьніцкай арганізацыі нашай краіны. Па ўсёй Беларусі напярэдадні 1 верасьня падпісаны загады на ліквідацыю яшчэ некалькіх дзесяткаў беларускіх школаў, ператвораных у “русскоязычные”. У Маскве пад сурдзінку пра “дружбу” зроблена яшчэ некалькі крокаў па рэалізацыі пляна зьнішчэньня Беларускай Дзяржавы. А яны нам пра жабінкаўскі клюб і Леніна. Гэбельсаўшчына не бывае сьмешнай. У савецкі час крамлёўскія гэбельсаўцы паведамлялі нам штораніца, колькі дзіцячых садкоў за мінулыя суткі пабудавалі савецкія жаўнеры ў мірным Аўганістане. А курсам на Менск, Гомель і Горадню з Кабула ўжо ляцелі самалёты, напоўненыя забітымі і скалечанымі беларусамі, ахвярамі маскоўскай авантуры. Інфармацыйная гэбельсаўшчына зьяўляецца важнейшым элемэнтам рэстаўрацыі русіфікатарскага, антыбеларускага ладу ў нашай краіне. Трэба прызнацца, што такіх пачварных формаў не дапускае са сваім насельніцтвам нават расейская прапаганда. Нам хочуць даказаць, што мы нейкія адсталыя і недаразьвітыя істоты, што наш духоўны ўзровень якраз і адпавядае ўзроўню іхнай русіфікатарскай гэбельсаўшчыны. Гэта ёсьць толькі пачатак. Калі, крый Божа, на нашай зямлі ў адкрытую атабарыцца расейскі акупант і заявіць, што “Белоруссія – это часть Россіі”, то цалкам завершыцца рэстаўрацыя крамлёўскіх бурбонаў. Нашы юнакі зноў будуць гінуць на Каўказе і іншых каляніяльных войнах крамлёўскай імпэрыі, зноў самалёты будуць везьці ў нашы сем’і трупы і калек. А радыё з тэлебачаньнем будуць зноў весела паведамляць пра пабудову дзіцячых садкоў у Грозным і Хасавьюрце. Каб гэтага не здарылася, наш народ мусіць абараніць Бацькаўшчыну ад расейскай імпэрскай агрэсіі. 27/8/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |