Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Яднацца трэба са сваімі

Зянон ПАЗЬНЯК

Апошнім часам на нашу фронтаўскую э-по і на маё імя пачасьціліся лісты маладых беларусаў, якія хочуць даведацца, што сталася з Народным Фронтам, чаму раскалоўся, чаму змалела ягоная сіла і палітычныя ўплывы. Далей...

17/8/2006 › Навіны

 


Таемнае становіцца яўным

14-га ліпеня на стар. расейскага парталу “прогносіс ру” быў зьмешчаны артыкул І. Расолава “Россія – Беларусь: “дружественное поглощеніе”. Яго шмат дзе перадрукавалі ў Сеціве, дадаўшы наступнае рэзюмэ: “Артыкул І. Расолава выяўляе адзін з плянаў Масквы па падрыхтоўцы аншлюса Беларусі. Фактычна беларускім нацыянальна-дэмакратычным сілам прапануецца спыніць “мочіть” за што папала Маскву, і лепш хутчэй брацца за “кансалідацыю”. Кансалідавацца прапануюць “на аснове адзіных каштоўнасьцяў – барацьбы за свабоду палітзьняволеных,” натуральна забыўшыся пра рэальныя адзіныя каштоўнасьці – незалежнасьць нашай краіны. Пасьля прачытаньня артыкула становяцца зразумелымі і лягічнымі апошнія дзеяньні некаторых палітычных сілаў у Беларусі і іхняя сапраўдная мэта.”
І сапраўды, мяне заўсёды насьцярожвала нейкая ненатуральнасьць рэакцыі і шуму падстаўной апазыцыі вакол палітычна асуджаных. Замест рэальных падходаў ідзе паказная адпрацоўка нейкага навязьлівага сцэнару пра свабоду палітасуджаным як самай галоўнай справы грамадзтва. “Свабоду таму і гэтаму!” – пастаялі ў пікеце (ланцугу) і разышліся. І так увесь час. Прафанацыя нейкая. Аказваецца і гэта прадумала для іх Масква. Лукашэнка садзіць, а ягоныя былыя хаўрусьнікі патрабуюць свабоды пасаджаным, “кансалідуюць грамадзтва”. Усе пры справе. Усё апаганілі, нават на чалавечай бядзе ствараюць паліттэхналёгіі.
(Лябедзька:) “Трэба выходзіць за межы Менскага гарадзкога кальца і ісьці ў рэгіёны. Ставім задачу на бягучы каляндарны год, пачынаючы ад гэтай да наступнай восені, правесьці такія акцыі і ланцугі неабыякавых людзей у кожным раённым цэнтры.”(Радыё “Свабода”, 16 08.06.). Вось гэта імпэт! Толькі адкуль ногі растуць.
Артыкул І. Расолава, як і бальшыня агентурных тэкстаў такога роду, напісаны даволі цынічнай мовай, з прыхаванай грэблівасьцю да ўсяго беларускага. “К удивлению наблюдателей, оппозиция готова терпеть «батьку» (или его ставленника), только бы не стать до конца губернией Москвы,”— удавана зьдзіўляецца масковец і прапануе хутчэй правесьці ў Менску новы “кангрэс дэмакратычных сілаў” (падстаўной апазыцыі). Для Масквы патрэбны новы, сьвежы, яшчэ больш прамаскоўскі стаўленьнік.
Усё гэта зразумела і вядома. Невядома было толькі тое, што Ільля Расолаў быў даверанай асобай А. Казуліна на “выбарах” прэзыдэнта а заадно зьяўляецца каардынатарам беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада»”. Ён расеец, жыве ў Маскве, супрацоўнічае з праваахоўнымі арганізацыямі, юрыст па адукацыі. Генэрал Алексій ІІ узнагародзіў яго залатым мэдалём “Преподобного Сергия Радонежского I степени”.
Як “стварылі” партыю Казуліну і хто такі Казулін (якога Масква “кінула”) – усе ўжо ведаюць. Цікава аднак тое, як у апошні час пачала сыпацца маскоўская агентура ў Беларусі.
Яшчэ не пасьпелі забыцца пра шпіёна Суздальцава, які прызнаўся што дванаццаць гадоў працаваў над стварэньнем прамаскоўскай апазыцыі ў Беларусі (у хаўрусе зь Вікам), аж тут на табе Расолаў вылазіць. Прыйдзе час ці тое яшчэ даведаемся.

14 жніўня 2006 г.
Мар’ян Ванькевіч

15/8/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: “Кніга Сяргея Навумчыка – першая ластаўка”

У нядзелю ў Нью-Ёрку, у грамадзкай залі cабору cьв. Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, адбылася прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка “Сем гадоў Адраджэньня”, прысьвечанай падзеям 1988-1995 гг. (спампаваць PDF, 3,1 Mb.)

Аўтар кнігі Сяргей Навумчык заўважыў, што хаця і вельмі прыемна прадстаўляць кнігу ў сталіцы сьвету, але куды больш прыемна было б гэта рабіць у сталіцы Беларусі. “Для мяне, як для аўтара, істотна, што прафэсійныя гісторыкі пасьля апублікаваньня часопіснага варыянту кнігі ў ARCHE не аспрэчваюць даты пачатку і завяршэньня апошняй хвалі Адраджэньня – ад выхаду ў чэрвені 1988 года артыкула Пазьняка і Шмыгалёва “Курапаты – дарога сьмерці” і да правядзеньня Лукашэнкам у траўні 1995 годзе рэфэрэндуму па сымболіцы, мове і інтэграцыі з Расеяй”. Далей...

15/8/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (6-13 жніўня 2006 г.)

6 жніўня шклоўскі рэжым абвясьціў агульны збор для сваіх замежных дыпляматычных і гандлёвых прадстаўнікоў. Радыё і БТ перадавалі маналёгі галоўнага начальніка і ягонай агентуры. Усе распавядалі пра посьпехі на міжнароднай арэне: адзін прадаў недзе 17 трактараў, другі за морам падпісаў пагадненьне з нейкімі экзотамі.
Далей...

15/8/2006 › Актуаліі

 


Не галасаваць для дыктатуры, а яднацца за Беларусь

(Заява Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

Пасьля незаконных выбараў прэзыдэнта ў сакавіку гэтага года антыбеларуская палітыка рэжыму Лукашэнкі стала набіраць што раз больш адкрытыя і акупацыйныя формы. Далей...

13/8/2006 › Навіны

 


Зянон Пазьняк. Выступ на жнівеньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

Паважаныя сябры Сойму Партыі БНФ, вітаю вас у Бацькаўшчыне, зычу спаўненьня надзей, нястомнасьці духу і трываласьці ў нашай працы!
Аналіз фактаў і заяваў паказвае, што Масква рыхтуецца да нейкіх маштабных падзеяў у Беларусі. Пасьля выбараў на трэці тэрмін адчувальна павялічылася вынішчэньне ўсяго беларускага; прытым у сваіх антынацыянальных дзеяньнях рэжым стаў дзейнічаць цалкам адкрыта па тыпова акупацыйнай схеме. Далей...

13/8/2006 › Навіны

 


Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту \”Адраджэньне\” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ

13 жніўня 2006 г. у Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Цэнтральнае пытаньне паседжаньня Сойму – дзейнасьць Партыі ў адстойваньні незалежнасьці Беларусі на перыяд да абвешчаных рэжымам “выбараў” у мясцовыя саветы. Далей...

13/8/2006 › Навіны

 


It is necessary to unite for Belarus and not to vote for the dictatorship

(Declaration)

After the illegitimate presidential elections launched in March this year the anti-Belarusan policy of the Lukashenka regime has taken more apparently forms of the occupation. Its main traits are the persecution of the Belarusan young people, the judicial repressions, the liquidation of the Belarusan cultural centers and organizations. The regime is executing the Moscow project of the annihilation of the national civil society in Belarus. Далей...

13/8/2006 › English



Вось што значыць унутранная акупацыя

Аказваецца для сябе, ва ўнутранным ужываньні яны даўно ўжо карыстаюцца акупацыйнай сымволікай — сьцягам і гэрбам Расеі. У лукашысцкай “палаце”, якую яны выстаўляюць нібыта парлямантам, даўно вісяць расейскі сьцяг і двугаловы расейскі імпэрскі гэрб. Дванаццаць гадоў беларусы пра гэта ня ведалі. Бо антыбеларускі рэжым не афішуе свайго ўнутраннага жыцьця. Але гэта не было і вялікім сакрэтам. Шмат хто бачыў. Бывалі тут так званыя журналісты (так і хочацца сказаць – з курынымі мазгамі), усё бачылі, пісалі, фатаграфавалі, але нічога не асядала ў іхных галоўках, ніякіх думачак (сьляпыя праўды не імуць). І ўсё гэта трывала гадамі, пакуль за рэжымную шырму дыктатуры выпадкова не глянулі здалёку, пакуль Сяргей Навумчык, будучы ў Нью Ёрку, не зазірнуў на сайт «палаты прадстаўнікоў» Рэспублікі Беларусь. Што ён там убачыў і якія высновы з гэтага вынікаюць ён распавядае ў сваім артыкуле, які тут прапануем са старонкі «Нашай нівы».

Зянон Пазьняк

12/8/2006 › Навіны



Пад расейскім трыкалёрам і арлом

На пачатку 1990-х мы, тагачасныя актывісты БНФ, казалі, што дзяржаўныя сымбалі і мова – гэтак жа важныя, як і эканоміка.

Мы памыляліся. Далей...

10/8/2006 › Навіны

 


“Яны адпомсьцяць за ўсіх пакутнікаў”.

Пра тое, наколькі зьмянілася жыцьцё ў Беларусі за апошнія дванаццаць гадоў, піша ў сваім лісьце на “Свабоду” Мікола Канаховіч з Пружанаў. Далей...

10/8/2006 › Актуаліі

 


Угодкі Ларысы Геніуш

9 жніўня споўнілася б дзевяноста шэсьць гадоў Ларысе Геніюш. Вярнуўшыся з савецкага лягеру ў 1956-м, яна да апошніх сваіх дзён, да 1983 году, жыла ў Зэльве. Далей...

10/8/2006 › Навіны

 


Тадэвуш Рэйтан

(1742 (ахрышчаны 20.8), в. Грушаўка (цяпер Ляхавіцкі раён) — 8.8.1780, в. Грушаўка).

Галоўныя рысы яго характару — гарачы патрыятызм і надзвычай высокае пачуцьцё ліцьвінскага гонару — на ўсю поўніцу выявіліся яшчэ ў раньнім юнацтве ў Віленскім калегіюме айцоў-езуітаў. Далей...

10/8/2006 › Старонкі гісторыі

 


Падзеі і факты (1-3 жніўня 2006 г.)

2 жніўня МЗС Польшчы выступіў з плянам праграмы па спрыяньні легальнай працы замежных рабочых у Польшчы. Далей...

5/8/2006 › Актуаліі

 


Новыя нумары часопісу \”Беларускія Ведамасьці\”

На старонцы “Беларуская Салідарнасьць” зьявіліся новыя нумары адраджэнскага часопісу “Беларускія Ведамасьці”.

5/8/2006 › Навіны

 


Масква квапіцца на Беларусь, прамаскоўская апазыцыя – на халяву

28 ліпеня ў Менску сабралася стракатая грантаўская публіка пад назовам “політсовет об’едінённых демократіческіх сіл Белоруссіі”. Рэй вёў адзіны дэмакрат тов. Мілінкевіч. Далей...

3/8/2006 › Навіны

 


Падзеі і факты 25-31 ліпеня 2006 г.

У чарговы раз імпэрыя актывізавала агрэсію супраць невялікай суседняй дзяржавы. У 20-х чыслах ліпеня маскоўская агентура (пададзеная расейскай прапагандай як “сванскіе повстанцы”) захапіла Кадорскі горны раён сувярэннай Грузіі і абвясьціла, што не падпарадкваецца тбіліскаму ўраду. Далей...

1/8/2006 › Актуаліі

 


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2006
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024