![]() |
|||
![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, мусім памятаць пра сваю адказнасьць перад гісторыяй, адзін перад адным і перад справай, якая воляю лёсу стала галоўнай ў нашым жыцьці. 30/9/2006 › Навіны Заходняя бюракратыя сьпіной да Беларусі Вось іхняя палітычка, як у люстэрку. Абдымкі з Масквой да дабра не прыводзяць. 30/9/2006 › Навіны Факты і падзеі (24-28 верасьня 2006 г.) Беларусы сярэдняга веку памятаюць хрушчоўскія абяцанкі “догнать і перегнать Амеріку”, памятаюць “праграму КПСС па пабудове камунізму” 1961 года. 29/9/2006 › Актуаліі Вось “Парыж – Бэрлін – Масква” зноў плянуе свае дзеяньні. 23 верасьня ў Парыжы сабраліся Шырак, Пуцін і Мэркель. 29/9/2006 › Навіны 26 верасьня 2006 г. Ангельская газэта “Guardian” паведамляе з кінафэстывалю ў Канах. На сцэну фэстываля выйшаў 87-гадовы Юб Лалэг, вэтэран Другой сусьветнай вайны, які прадставіў мастацкі фільм “Тутэйшыя”, створаны парыжскім алжырцам Рашыдам Бухарэбам. 29/9/2006 › Навіны Факты і падзеі (22-23 верасьня 2006 г.)
22 верасьня Дзярждума РФ падумала і прыняла дзяржбюджэт на наступны год. Самы думшчыкі і расейскія СМІ затрубілі пра “самы сацыяльны за апошнія гады бюджэт краіны”. 26/9/2006 › Актуаліі Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі” У што веру? Гэта вельмі важнае пытаньне для чалавека. Бо чалавек, як душэўная істота, ня можа жыць бязь веры. Усё жыцьцё я верыў і веру ў дзьве вышэйшыя існасьці: у Бога —Тварца і Сына Ягонага Ісуса Хрыста і ў сваё прызначэньне. 26/9/2006 › Навіны
Казуліна засудзілі канчаткова. Пяць з паловай гадоў – абсалютна несувымерны прысуд за дробнае парушэньне (разьбіў партрэт Лукашэнкі ў міліцыі. Астатнія абвінавачваньні несур’ёзныя і цалкам палітыканскія.). Максімум, што па закону маглі б прысудзіць Казуліну, – гэта 15 сутак арышту альбо штраф. Але атрымаў неверагодны тэрмін. 23/9/2006 › Навіны Незалежнасьць і нацыянальная асьвета Выступ З. Пазьняка 3 верасьня 2006 г. у Паважаныя спадарыні і спадары! 23/9/2006 › Навіны Наш народ ніколі не забудзе сваю славу, пакуль маладыя будуць вяртацца на Крапіўнае поле і сьпяваць аб перамозе над маскоўскім агрэсарам. 21/9/2006 › Навіны Пяць гадоў таму праз Курапаты пачалі пашыраць МКАД (фотарэпартаж)
У той жа дзень увечары “Свабода” перадала рэпартаж з урочышча — гучалі інтэрвію з магілёўскімі будаўнікамі, якія працавалі, ня ведаючы, што гэта месца масавых расстрэлаў. Сёньня ўрочышча наведаў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленькі, адзін з абаронцаў Курапатаў. 21/9/2006 › Навіны Прэс-рэліз (13 верасьня 2006 г.)
Міністар вайны РФ Іваноў 13 верасьня выступіў перад тэлекамэрамі на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Як вядома, у Паўночнай Асэціі яшчэ не сабралі ўсіх парэшткаў забітых партызанамі маскоўскіх генэралаў, што ўпалі разам з вэрталётам. 19/9/2006 › Актуаліі Якуб Ясінскі (24.7.1761 — 4.11.1794) Ягонае імя знаходзіцца як бы ў ценю Касьцюшкі, між тым менавіта Якуб Ясінскі кіраваў вызвольным паўстаньнем 1794 году на абшарах Айчыны нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага. 19/9/2006 › Старонкі гісторыі Міліцыя забараніла моладзі праводзіць сьвята паветраных зьмеяў. Самадзейнае “Сьвята ветру” мелася прайсьці ў суботу 16 –га верасьня ў ваколіцах Віцебску ўжо 6-ы раз. 19/9/2006 › Навіны З. Пазьняк: \”У мяне пацяклі сьлёзы\” 15 гадоў таму Бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня” сталі дзяржаўнымі сымбалямі. 18/9/2006 › Навіны Акупацыйны рэжым распачаў новую хвалю рэпрэсіяў супраць беларускай моладзі Гэта тыповы акупацыйны хапун. Мэтады брудныя і прымітыўныя. 14-га верасьня актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу міліцыянты Салігорскай міліцыі затрымалі ў школе (ён вучыцца ў 10-й клясе). 16/9/2006 › Навіны Выйшла новая кніга пра Слуцкі збройны чын У гістарычнай майстэрні ў Менску прэзэнтаваная дакумэнтальная кніга пра антыбальшавіцкае паўстаньне 1920 году, больш вядомае пад назовам Слуцкі збройны чын. 16/9/2006 › Навіны Сябра КХП БНФ Алег Борын затрыманы ў Салігорску У Салігорску сёньня затрыманы лідэр мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі - БНФ Алег Борын. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла салігорская актывістка дэмакратычнага руху Ларыса Насановіч. Спадар Борын быў выкліканы на “размову” у міліцэйскі пастарунак, аднак адтуль ён дадому не вярнуся. Жонцы спадара Борына супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што на яе мужа склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, бо ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў часе размовы. Паводле Радыё Свабода, Менск 15/9/2006 › Навіны
13 верасьня прэтэндуе на ганаровае званьне “гістарычнай даты” у сучаснай расейскай гісторыі. 15/9/2006 › Навіны С.Іваноў шукае для сваёй арміі рабоў з высокім інтэлектам. Міністар абароны РФ Іваноў 13 верасьня выступіў перад тэлекамэрамі на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. 15/9/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |