Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (25-29 жніўня 2006 г.)

25 жніўня перад публікай выступалі галоўны гэбіст Патрушаў і галоўны крамлёўскі “казак” Козак (спэцпрадстаўнік Крамля на Поўдні імпэрыі). Яны распавялі пра посьпех апошняй патрушаўскай “амністыі” у Чачэніі і пра “мір” на Каўказе.
Казак Козак дагаварыўся нават да таго, што “у Чачэніі за апошні пэрыяд утрая зьменшылася тэрарыстычная дзейнасьць”. Партызанскі супраціў расейскай акупацыі яны ўжо мераюць, як ураджай бульбы або буракоў. Далей Козак, аднак, паведаміў, што “тэрарыстычная дзейнасьць выйшла па-за межы Чачэніі…” Вось тут з крамлёўцамі немагчыма не пагадзіцца. Уноч на 25 жніўня па дарозе ў Стаўрапольскім краі шалёна ляцеў мэр Пяцігорска Тарасаў з аховай. Ягоны браніраваны аўтамабіль урэзаўся ў цывільны аўтамабіль. У выніку загінулі пяць цывільных грамадзянаў. Забойчыя звычкі гэты Тарасаў прывёз з Чачэніі, дзе яшчэ нядаўна служыў “нампрэмьера” прамаскоўскага “ураду” Кадырава.

26 жніўня грузінскія ўлады паведамілі міжнароднай супольнасьці, што на тэрыторыі Абхазіі ў адкрытую гаспадараць расейскія акупанты. Справа ў тым, што “казакі” (такіх у Абхазіі і ў Грузіі ў цэлым ніколі не было) занялі Інгурскую ГЭС у раёне паселішча Сабэрыо. Вядома, хто курыруе ва ўсіх канцах постсавецкай прасторы (у тым ліку і ў Беларусі) гэтых засланых казачкоў. Лубянская кагорта складаецца з адстаўнічкоў-асаднікаў, якія ненавідзяць усё беларускае, украінскае, грузінскае і г.д. Хутчэй за ўсё ў Абхазіі, аднак, атабарыліся не “ряженые” адстаўнічкі, а пераапранутыя ды з нагайкамі рэгулярныя расейскія часткі. Спадзяемся, што ў хуткім часе грузінскія гаспадары сваёй зямлі пакажуць на прэс-канфэрэнцыі якога-небудзь “языка” з ліку гэтых акупантаў. Ён і раскажа, адкуль там узяўся.

28 жніўня “самы дэмакратычны тэлеканал РФ” НТВ круціць сюжэт пра “дасьледваньні генэтычнага коду беларусаў у Акадэміі навук РБ”. Сюжэт не інфармацыйны, а чыста гэбельсаўскі, блюзьнерскі, зьняважлівы. Тон расповеду пра “что такое белорусская нація” вытрыманы гнюсна-сатырычны і звыродліва зьдзеклівы. Пачынае рэпартаж мясцовы агенцік НТВ, апрануты ў саламяны капелюш і шытую кашулю. Ён жа падае далей “інтэрв’ю” з нейкімі маладзёнамі і падлеткамі. Першыя, махаючы рукамі, дэманструюць, якім павінен быць “настояшчій белорус”: “На одном боку у него должна висеть бутыль с горелкой, на другом мешок с картошкой, а в руках колбаса…” Падлеткі ў сваю чаргу рагочуць і лапочуць нейкія глупствы па-украінску. Загадчык лабараторыі ў НАН РБ не далёка пайшоў ад падстаўной масоўкі. “Учёный муж” з крывой усьмешачкай расказвае: “Некоторые утверждают, что белорусы – это говорящие по-славянски балты. А писатель Короткевич даже считал, что белорусы и есть самые русские из русских… Мы тут покажем, какой на самом деле генокод белорусов…” Ага, гэты нам пакажа. А тэлекамэра дэманструе мізэрнае абсталяваньне лабараторыі, дзе недалёкія спэцы “выводзяць” наш код. Зразумела, што імпэрыя прыкладала і будзе прыкладаць намаганьні дзеля таго, каб даказаць і расейцам і па магчымасьці беларусам, што сапраўднай беларускай нацыі няма, што дзівакі ў саламяным капелюшы з бульбай і гарэлкай – гэта лёгкі матэр’ял для імпэрскага захопу, паняволеньня, русіфікацыі і паступовага зьнішчэньня. Толькі рана яны рагочуць і кпяць. Неадэкватна вясёлай агентуры можна паказаць безьліч месцаў у нашых гарадах і лясах, дзя валяюцца сабачыя косьці акупатнаў, якія ўламваліся на нашу зямлю, каб зьнішчыць наш народ.

27 жніўня 39 японскіх рыбацкіх шхунаў дэманстрацыйна лавілі рыбу і краба каля Курыльскіх выспаў у месцы, дзе “бдітельные” расейскія памежнікі без прычыны застрэлілі 16 жніўня сёлета японскага рыбака. Рыбакі рабілі сваю справу, не зважаючы на гістэрычныя крыкі расейскай памежнай аховы і не ўцякаючы ад пагрозаў. Гэта была дэманстрацыя салідарнасьці японскіх работнікаў са сваім загінуўшым калегай. Японцы добра ведаюць, што расейская імпэрыя за 60 гадоў акупацыі японскіх Курыльскіх выспаў ператварыла іх у зону, нявыносную для жыцьця. Але імпэрыя ўсё гарланіць са сваіх памежных кацяроў пра “ні шагу назад”…

29 жніўня ў расейскім войску адбыўся гэтым разам камічны інцыдэнт. У аўтароту пад Навасібірскам патэлефанавалі нейкія рэзкія галасы, прадставіліся “вышэйшым камандваньнем” і аддалі загады. Потым у частку прыехаў афіцэр, паказаў ахове нейкія паперы і загадаў “загружаць тавар”. Мясцовыя жаўнеры з энтузіязмам перадалі жулікам 24 грузавікі КрАЗ з пантонамі і 6 ваенных кацяроў. Урэшце праз пару дзён узьняўся вэрхал і пачаліся аблавы. Злавілі дваіх “афіцэраў”, якія ўжо прадалі мясцовым лясгасным фірмам частку стратэгічнага тавару і рэалізавалі атрыманыя грошы ў новыя творчыя ініцыятывы.

У расейскіх СМІ апошнімі днямі вядзецца абмеркаваньне падрыхтоўкі “оппозіціі” перад парляманцкімі выбарамі. Зноў загучала імя міністра вайны РФ С. Іванова, якога паводле кулуарных зьвестак сватаюць у генсекі “левых сілаў” (што ствараюцца цяпер з партыі Жізні, партыі Родіны і партыі пэнсінэраў). Іваноў, прыхоплены на гарачым учынку, залемантаваў: “Чушь собачья!..” Але журналісты з ліку кемлівых працягваюць тэарэтызаваньні. І робяць выснову, што крамлёўская ўлада займаецца “глябальнай падменай паняцьцяў”, прасьцей кажучы, зьбіраецца надурыць расейскае грамадзтва. Начале нібыта “оппозіціі” зьбіраюцца паставіць “верного путінца”, “крамлёўскага ястраба” зьбіраюцца выставіць самым левым. Якое гэта ўсё нам знаёмае: рэжым і прысьцёбнутая да рэжыму псэўдаапазыцыя. Як і ў РБ, ёсьць у наяўнасьці санкцыя ФСБ. Не хапае толькі незабыўнага Ганса Віка. А шкада, ён бы скамандваў па-пруску, і журналісты ня піскнулі б (як гэта адбылося ў Беларусі). Знаёмыя сцежкі-дарожкі лубянскіх “оппозіціонеров”.

Янка Базыль

5/9/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024