Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (1-3 верасьня 2006 г.)

“В Беслане и других городах России в эти дни всё смолкло, люди вспоминали о второй годовщине теракта…” 1-3 верасьня, сапраўды, расейскія тэлеканалы пад гэты камэнтар паказалі жыхароў Беслана каля месца гібелі дзяцей у 2004 г.
“Другіх городов Россіі” у сувязі з жалобнымі мерапрыемствамі не было паказана. На патрабаваньне асэцінаў у Беслан ня былі дапушчаны ані маскоўскія дзяржбонзы, ані паўночнаасэцінскія кіраўнікі аўтаноміі (і тыя і другія даўно атрымалі народны праклён за актыўны ўдзел у забойстве дзяцей). Упершыню за два гады гэбельсаўскіх камэнтароў Масква ня ўжыла на сваіх тэлеканалах вызначэньні “чачэнскія тэрарысты”, “Басаеў” і г.д. Праўду не ўдалося схаваць, яна раскрылася за два гады ва ўсёй сваёй жахлівасьці. Дзяцей забілі паводле загаду Пуціна, палявы выканаўца – галоўны гэбіст Патрушаў. Дагэтуль не знойдзена каманда з 10-12 тэрарыстаў славянскай зьнешнасьці (яны размаўлялі па-расейску), пра якіх успамінаюць усі закладнікі, што засталіся жывыя. Дагэтуль больш за сто чалавек (у тым ліку дзеці) ня знойдзены сярод жывых або мёртвых. Нават у Маскве 3 верасьня адбыўся нешматлікі мітынг на Лубянскай плошчы. Бабулькі і некалькі мужчынаў з інтэлігентнымі тварамі трымалі плякаты “Штурм школы – ганьба ўлады”, “Танкавым і агнямётным агнём па дзецях”, “Пуцін і Патрушаў павінны несьці адказнасьць за гібель дзяцей”. Лубянцы кінулі супраць людзей амонаў, якія парвалі плякаты і заштурхалі дэманстрантаў у аўтобусы (тэлеканалы так і не паказалі гэты эпізод). Вядома, што ў першыя дні верасьня адбываліся мэмарыяльныя мерапрыемствы ў паўднёвых штатах ЗША, дзе роўна год таму сотні тысячаў людзей пацярпелі ад тайфуна. Прэзыдэнт ЗША Буш не хаваўся ў сталіцы. Ён наведаў месцы трагедыі, маліўся разам з грамадзянамі, тлумачыўся за правалы леташняй выратавальнай апэрацыі. Прэзыдэнт не баяўся адказнасьці і не баяўся людзей. Вядома, што Пуцін дагэтуль аніразу не наведаў Беслан. Ён панічна (і абгрунтавана) баіцца народнага гневу. Асэціны ўжо ведаюць, што гэта ён аддаў загад на забойства дзяцей, і ня хочуць бачыць у сваім горадзе галоўнага забойцу. У Пуціна былі больш важныя справы 1 верасьня і ў наступныя дні. Ён адкрываў чарговую школу з чарговым сьвятам ведаў. 2 верасьня у Маскве “голь-моль гуляла”, быў “дзень горада”. Іграла музыка, статысты танцавалі на асфальце, гараджанаў (па спэцпрапусках!) запускалі маленькімі натоўпамі на пацёмкінскія гуляньні. У псіхічна нармальнай краіне ня магло б адбыцца такое сьвята ў сталіцы, калі ў адным з гарадоў паміналі дзяцей – ахвяраў масавага забойства. Маскоўская імпэрыя – хранічна хворы псіхапат, якога трэба ізаляваць ад цывілізаванага чалавецтва і вызваляць захопленыя ім у закладнікі народы. 3 верасьня (роўна гадавіна забойства дзяцей) у Маскве працягнуліся сьвяткаваньні. Лубянцы-крамлёўцы зьбегліся ў адну кампанію з бацюшкамі РПЦ, каб павіншаваць Алексія ІІ Рыдзігера з 45-годдзем прыняцьця манаскага чыну. Якія маглі быць юбілеі ў гэты дзень?! Гэта ня ўкладваецца ў галаву.

Згаданыя “другіе города Россіі” займаліся ў гэтыя дні зусім іншымі справамі. У карэльскім горадзе Кандапога адбыўся сапраўдны бунт. Тысячы мясцовых жыхароў грамілі рэстараны і рынкі, узятыя пад кантроль каўказцамі. Расейскія тэлеканалы паказалі таксама аэрапорт Магадана з кур’ёзным транспарантам “Добро пожаловать на Колыму”. Аказваецца, у сталіцы расейскага Эльдарада на залатых калымскіх жылах няма чым плаціць заробак нават супрацоўнікам мясцовай авіякампаніі. Яны пратэстуюць і абвінавачваюць начальства, якое раскрала грошы. У чачэнскім горадзе Ханкала партызаны арганізавалі вялікі выбух у мясцовым штабе расейскага гестапа (Управленіе по іспольненію наказаній): 1 забіты, 18 параненых. У сувязі з гэтым успамінаецца нядаўняя рэклямная акцыя на расейскім тэлебачаньні. У жніўні штодня паказвалі, як у рамках патрушаўскай амністыі Кадыраву здаюцца “сотні удзельнікаў бандфармаваньняў”. Гледачы ўжо тады заўважылі ўсю хлусьлівасьць гэтага пагарэлага тэатру. Групы мужчынаў у чыстай цывільнай вопратцы з усьмешлівымі фізіяноміямі пазіравалі перад тэлекамэрай, удаючы “здаюшчіхся”. Можна было заўважыць, што ў тэлетрактоўцы многія з іх “здаваліся” па тры-пяць разоў на працягу жніўня. Цікава, што заходнія СМІ зноў з гатоўнасьцю паўтарылі гэтую лубянскую фальшыўку.

Юбіляр Алексій зьбіраецца ў Калініград. Там скончылі будаўніцтва вялічэзнага сабору РПЦ (замест таго, каб пабудаваць храмы ў вёсках і мястэчках). Цікава, што калініградскі “сабор” ёсьць дакладная, але паменшаная копія “храма Лужкова спасітеля” у Маскве. Імпэрская кантора пад назовам РПЦ ня можа дзейнічаць інакш. Яна “верна традіціям”. Зноў, як у другой палове 19 ст., акупанты-асаднікі будуюць на захопленай зямлі свае “мураўёўкі”. Аднак, ёсьць яшчэ і бальшавіцкая традыцыя. Успомнім, як КПСС будавала ў розных гарадах тыпавыя палацы райкамаў і абкамаў.

Янка Базыль

5/9/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024