Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы! Слава героям Вялікага Княства! Слава Вялікай Літве! Няхай веліч продкаў натхняе Вас на сьвятую справу абароны Бацькаўшчыны і змаганьня за вольную Беларусь! 8 верасьня 2006 г. 8/9/2006 › Навіны Вынікі 27-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. 2-3-га верасьня ў Нью Брансьвіку (ЗША) адбылася 27-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Асаблівую занепакоенасьць удзельнікаў выклікала пагроза беларускай незалежнасьці з боку Расеі, яе пляны правядзеньня пры дапамозе антыбеларускага рэжыму незаконнага рэфэрэндуму на Беларусі аб так званым “канстытуцыйным акце” як казуістычнай спробы ліквідацыі беларускай дзяржавы. 8/9/2006 › Навіны Рэзалюцыя 27 Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі Мы, удзельнікі 27-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, прадстаўнікі беларускай грамады Злучаных Штатаў і Канады, што сабраліся на свой форум тут у штаце Нью Джэрзі, ЗША: Асуджаем антынацыянальны аўтарытарны рэжым, які быў створаны ўзурпатарам Лукашэнкам у выніку скасаваньня правоў і свабодаў грамадзянаў; 8/9/2006 › Навіны “Хачу выказаць удзячнасьць Сяргею Навумчыку за яго кнігу” ( Званок слухача: ) “Прывітаньне, “Свабода”! Вельмі хочацца праз Вас выказаць вялікую ўдзячнасьць Сяргею Навумчыку за яго кнігу “Сем гадоў адраджэньня.” 8/9/2006 › Навіны Антычалавечыя мэтады лукашысцкай турмы Менск. Стан здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна па-ранейшаму непакоіць ягоных сваякоў і адвакатаў, да якіх раней дайшлі зьвесткі пра хваробу палітыка. Сёньня ў Менскім сьледчым ізалятары з Аляксандрам Казуліным сустрэўся ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. 8/9/2006 › Навіны Прэміі ПЭН-цэнтру Сяргею Навумчыку і Леаніду Маракову Сяргей Навумчык уганараваны літаратурнай прэміяй Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча за кнігу “Сем гадоў Адраджэньня”, прысьвечаную падзеям 1988—1995 гадоў. Прэмію ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча атрымаў пісьменьнік Леанід Маракоў за шматгадовую працу “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі”. 8/9/2006 › Навіны Факты і падзеі (5-7 верасьня 2006 г.) 5 верасьня расейскія акупанты зьдзейсьнілі чарговае злачынства на тэрыторыі Грузіі. Быў абстраляны і пашкоджаны вэрталёт, на якім знаходзіўся міністар абароны Грузіі і генэралы нацыянальнай арміі. 8/9/2006 › Актуаліі
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |