Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Антычалавечыя мэтады лукашысцкай турмы Менск. Стан здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна па-ранейшаму непакоіць ягоных сваякоў і адвакатаў, да якіх раней дайшлі зьвесткі пра хваробу палітыка. Сёньня ў Менскім сьледчым ізалятары з Аляксандрам Казуліным сустрэўся ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Аляксандар Казулін скардзіцца на пагаршэньне здароўя і заяўляе, што адмовіўся прымаць турэмную ежу. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” адвакат Ігар Рынкевіч, які сустрэўся з палітыкам у Менскім сьледчым ізалятары 6 верасьня. (Рынкевіч: ) “Улічваючы, што ў яго бязь яўных прычынаў пагаршаецца здароўе, ён больш не прымае турэмнай ежы. У яго слабасьць, скардзіцца на сэрца, горшае зрок”. Між тым, афіцыйныя асобы кажуць, што за здароўе Аляксандра Казуліна баяцца ня трэба. Пра гэта 5 верасьня заявіў начальнік мэдычнай службы дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Васіль Завадзкі. Сёньня начальнік дэпартамэнту Ўладзімер Коўчур у размове са мной нагадаў, што ўлетку Аляксандра Казуліна зьмяшчалі ў турэмны шпіталь, дзе дактары пацьвердзілі, што ён здаровы. (Коўчур: ) “Яго паглядзелі дактары ў шпіталі й адвезьлі назад. Ён ні на што ня скардзіцца. Калі б што было, мы б яго адвезьлі зноў”. Жонка палітыка Ірына Казуліна заявіла “Свабодзе”, што не давярае словам міліцыянтаў адносна здароўя яе мужа. Сама Ірына Казуліна бачылася з Аляксандрам Казуліным болей за месяц таму, і яна згадвае, што ён вельмі схуднеў. Казулін ні на што ня скардзіўся, але ягоная жонка адзначыла, што “ён ніколі ня скардзіцца”. Ірына Казуліна нагадала пра лёс Міхаіла Марыніча, які ў турме зрабіўся інвалідам. Нагадаю, былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч, які быў асуджаны, як ён лічыць, за апазыцыйную дзейнасьць, у турме перанес інсульт. Па выхадзе на волю Міхаіл Марыніч заявіў, што абвастрэньне ягонай хваробы пачалося з-за таго, што ў Аршанскай калёніі яму не дазволілі прыняць лекі й не аказалі патрэбнай мэдычнай дапамогі. У красавіку пасьля двух гадоў зьняволеньня Міхаіл Марыніч выйшаў на волю з інваліднасьцю. Цяпер ён лечыцца ў Нямеччыне. Лідэр страйкаму прадпрымальнікаў Валер Леванеўскі перакананы, што мэдычная служба пэнітэнцыярнай сыстэмы ў Беларусі трэба рэфармаваць. Валер Леванеўскі прапануе вывесьці турэмных дактароў з падпарадкаваньня адміністрацыям турмаў і калёніяў. Былы вязень згадвае, як турэмныя дактары не аказвалі яму дапамогі, калі ён канфліктаваў з турэмным начальствам. (Леванеўскі: ) “Калі б проста была хвароба! А то хвароба ёсьць, а дапамогі не аказваюць. У гэтым асноўная праблема. Падкрэсьліваю: я ляжаў у ложку хворы, падняцца ня мог, каб схадзіць у сталовую, а мне ніякай дапамогі не аказвалі”. Валер Леванеўскі лічыць, што ў беларускіх турмах вязьням у ежу могуць дадаваць рэчывы, якія правакуюць пагаршэньне здароўя. Гэтым Валер Леванеўскі тлумачыць тое, што пасьля двух гадоў зьняволеньня ён выйшаў з калёніі зь вельмі хворым сэрцам. Валер Леванеўскі не выключае, што такое робяць і з Аляксандрам Казуліным. У мэдычнай службе дэпартамэнту выкананьня пакараньняў адмовіліся камэнтаваць заявы спадара Леванеўскага адносна магчымага атручваньня вязьняў. Алег Грузьдзіловіч (Радыё Свабода) 8/9/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |