Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вынікі 27-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

2-3-га верасьня ў Нью Брансьвіку (ЗША) адбылася 27-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Асаблівую занепакоенасьць удзельнікаў выклікала пагроза беларускай незалежнасьці з боку Расеі, яе пляны правядзеньня пры дапамозе антыбеларускага рэжыму незаконнага рэфэрэндуму на Беларусі аб так званым “канстытуцыйным акце” як казуістычнай спробы ліквідацыі беларускай дзяржавы.
Палітычная агрэсія пуцінскага рэжыму супраць Беларусі павінна быць спыненая. На Сустрэчы прынялі два дакуманты – рэзалюцыю і зварот. У рэзалюцыі дадзены аналіз і ацэнка сітуацыі на Беларусі (гл. prauda.org).
Звяртаем увагу на наступнае палажэньне рэзалюцыі:
Заклікаем урады ЗША, Канады й краінаў Эўропы заяўляць аб недапушчальнасьці незаконнага рэфэрэндуму пра так званы „канстытуцыйны акт” незаконнай так званай „саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі”. Таксама заклікаем урад ЗША гарантаваць забесьпячэньне прынцыпаў Будапэшцкай дэклярацыі 1994 году аб гарантыях сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.
Ніжэй зьмяшчаем тэкст звароту аб выратаваньні беларускай культуры.

Аб выратаваньні Беларускай культуры ад вынішчэньня
(зварот)

Антыбеларускі рэжым, які існуе на Беларусі, мэтанакіравана і сістэматычна вынішчае беларускую культуру. Гэтая палітыка ёсьць злачынствам супраць нацыі і зьяўляецца часткай этнацыду – пазбаўленьнем народа культурных здабыткаў і культурных каштоўнасьцяў.
Кожны год зачыняюць беларускія школы (у Менску цяпер засталіся толькі чатыры), ліквідуюць беларускія арганізацыі, якія зьяўляюцца культурнай асновай нацыі. Гэтак вынішчаюць нацыянальную навуку ў Акадэміі Навук, разбураюць Рэдакцыю Беларускай Нацыянальнай Энцыкляпэдыі, зачыняюць беларускія часопісы і газэты, разбураюць Саюз Пісьменнікаў Беларусі. Апошнія падзеі: Рэжымныя ўлады Лукашэнкі адабралі ў пісьменьнікаў Дом Літаратара, пісьменьнікаў выкінулі на вуліцу, унікальная бібліятэка пісьменнікаў (каля 40 тысячаў кніг) і архіў ліквідаваныя, зьнішчаны мэмарыяльны пакой Максіма Танка. Над усім беларускім чыніцца адкрыты зьдзек.
Працягваецца грубае вынішчэньне беларускай мовы рэжымам. Апошняя падзея: некампэтэнтны ў мове і культуры чалавек на пасадзе прэзыдэнта загадаў на працягу двух тыдняў зрабіць рэформу правапісу беларускай мовы. Па прыкладу колішніх сталінскіх сатрапаў (якія таксама “рэфармавалі” нашу мову) Лукашэнка, які заявіў пра сваю непавагу да беларускай мовы, хоча зацьвердзіць гэты свой правапіс у якасьці абавязковай нормы.
Сталінізм сваімі шорамі ставіў задачу спыніць існаваньне і разьвіцьцё беларускай мовы, паралізаваць беларускую літаратурную творчасьць. Тое ж самае робіць прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі.
Мы зьвяртаемся да ўсіх суайчыннікаў на Бацькаўшчыне і за мяжой, да ўсіх беларусаў на ўсім сьвеце.
Абаронім беларускую мову і культуру! Не дадзім яе зьнішчыць антыбеларускім сілам і вечным непрыяцелям нашай Бацькаўшчыны! Памятайма, што Беларусь, наша мова і культура жывуць датуль, пакуль жывем мы, пакуль любім і баронім Беларусь.
Дапамагайма сабе ўсімі сіламі, разумам, духам і сродкамі. Набліжайма вяртаньне да лепшага, годнага жыцьця. Набліжайма сьветлую будучыню Беларусі!

3 – га верасьня 2006 г.
Нью Брансьвік

8/9/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024