Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэзалюцыя 27 Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Мы, удзельнікі 27-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, прадстаўнікі беларускай грамады Злучаных Штатаў і Канады, што сабраліся на свой форум тут у штаце Нью Джэрзі, ЗША:

Асуджаем антынацыянальны аўтарытарны рэжым, які быў створаны ўзурпатарам Лукашэнкам у выніку скасаваньня правоў і свабодаў грамадзянаў;
тэрарызаваньня апазыцыйных сілаў і перасьледу ўсіх нязгодных з мэтамі і мэтадамі сёньняшняй улады; патаптаньня нацыянальных каштоўнасьцяў, беларускай мовы й культуры, ліквідацыі беларускамоўных школаў; самаізаляцыі дзяржавы на міжнароднай арэне; авантурніцкага і недальнабачнага кіраваньня эканомікай; гандлю сувэрэнітэтам і незалежнасьцю краіны ў абмен на вышэйшую пасаду для Лукашэнкі ў суседняй дзяржаве; выкраданьня й зьнішчэньня палітычных апанэнтаў.

Адзначаем, што сёньня як ніколі дэмакратычная апазыцыя на нашай Бацькаўшчыне вымагае падтрымкі і дапамогі. Сілы, якія змагаюцца супраць незалежнага дэмакратычнага выбару Беларусі сёньня, дзякуючы падтрымцы пэўных колаў Расеі і некаторых іншых краінаў, цалкам кантралююць дзяржаўны апарат, сродкі масавай інфармацыі ды ўсе іншыя сфэры жыцьця грамадзтва. Дзякуючы ўжыцьцю супраць беларускага народу карных ваенізаваных структураў ды брутальных рэпрэсіўных мэтадаў, рэжым Лукашэнкі здолеў запалохаць пэўную частку грамадзтва, а значная колькасьць нязгодных з рэжымам грамадзянаў апынулася на эміграцыі. Але істотная частка грамадзтва не скарылася і працягвае барацьбу. Выказьнікам волі гэтых людзей ёсьць дэмакратычная апазыцыя, што працуе ва ўмовах, блізкіх да абставінаў сталінскіх часоў і паваеннага камуністычнага тэрору ў Эўропе. Аб’яднаная Эўропа, вызваленая ад таталітарызму, на жаль, сёньня робіць для Беларусі значна меней, чым магла б зрабіць. Дзеля гэтага мы, беларусы Паўночнай Амэрыкі, ускладаем спадзяваньні на ўрады нашых краінаў — ЗША і Канады, у справе дапамогі Беларусі дзеля дэмакратычных зьменаў і ў справе падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі;

Заклікаем урады ЗША, Канады й краінаў Эўропы заяўляць аб недапушчальнасьці незаконнага рэфэрэндуму пра так званы „канстытуцыйны акт” незаконнай так званай „саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі”. Таксама заклікаем урад ЗША гарантаваць забесьпячэньне прынцыпаў Будапэшцкай дэклярацыі 1994 году аб гарантыях сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі.

Заклікаем усіх беларусаў і выхадцаў зь Беларусі ў ЗША і Канадзе, амэрыканцаў і канадыйцаў з каранямі ў Беларусі, дапамагчы сваёй Бацькаўшчыне і краіне продкаў аднавіць дэмакратыю і сапраўдную незалежнасьць. Зрабіць гэта можна праз дапамогу дэмакратычнай апазыцыі Беларусі ў выглядзе збору фінансавых сродкаў, удзелу ў кампаніях салідарнасьці і пратэсту, падтрымкі заканадаўчых ініцыятываў датычных Беларусі, працы з сваімі сэнатарамі і кангрэсмэнамі, інфармаваньня парлямэнтароў і прадстаўнікоў урадаў пра становішча ў Беларусі, адзначэньня адмоўнай ролі Расеі ў беларускім пытаньні, прыцягненьня ўвагі да непасьлядоўнай пазыцыі Эўразьвязу да рэжыму Лукашэнкі (асуджэньне на словах і актыўны гандаль). Разам, аб’яднаўшыся, мы усе — каму дарагая Беларусь і ейная будучыня — зможам дабіцца пералому сёньняшняга становішча ў Беларусі, зможам справай дапамагчы дэмакратычнай апазыцыі, зможам наблізіць дзень краху рэжыму, які называюць апошняй дыктатурай Эўропы.

3 верасьня 2006 г., Нью Брансьвік, Н. Дж.
Інфармацыйны партал Праўда - афіцыйны сайт
www.prauda.org

8/9/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024