Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту \”Адраджэньне\” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адражэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (тэкст публікуецца).
З дакладам выступіў сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Ён падкрэсьліў, што неабходна мабілізаваць грамадзва на супраціў пляну анэксіі Беларусі расейскай імпэрыі. На цяперашнем этапе галоўным ёсьць недапушчэньне правядзеньня незаконнага рэфэрэндуму аб “канстытуцыйным акце”. Прадстаўнікі псэўдаапазыцыі любяць цяпер заяўляць: “А дзе доказы, што разам з мясцовымі выбарамі будзе праведзены рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі? Дзе доказы..?” Адказваць ім трэба адно: вашы паводзіны, ваша імкненьне заклікаць беларусаў да ўдзелу ў пройгрышных “мясцовых выбарах”, ёсьць галоўны доказ таго, што рэжым выкарыстоўвае вас у сваім незаконным антыбеларускім праекце зьнішчэньня нашай незалежнай Дзяржавы. Цяпер назіраецца барацьба за лідэрства ў псэўдаапазыцыйным асяродку. У грантаўскай дзейнасьці вядуць рэй Лябедзька і Калякін, назіраюцца спробы склікаць чарговы кангрэс, каб (у чарговы раз) пазмагацца за лідэрства на грантаўскім полі . Для іх гэта ёсьць галоўным на цяперашнім этапе. У сваёй працы мы павінны ўлічваць іхную пазыцыю “траянскага каня”. Наша задача - даносіць да грамадзтва праўду пра пагрозу нашай дзяржаве і нашаму народу з боку расейскай імпэрыі. Трэба ісьці да людзей, распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю. Рэжым ня мае сацыяльнай падтрымкі. Ніводная сацыяльная група ўжо не падтрымлівае прадажны рэжым, які трымаецца на неадукаванай і ў той жа час агрэсіўнай антыбеларускай псэўдаэліце.
Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра нядаўні рабочы страйк у Лідзе, дзе адміністрацыя напалохалася салідарных рабочых і вымушана была пайсьці на саступкі. З Віцебскай вобласьці паступаюць драматычныя зьвесткі пра тысячы беларусаў, якія вымушаны шукаць працы ў Расеі. Многія зь іх сталі ахвярамі агрэсіўных нападаў расейскіх бандытаў, якія дзейнічаюць разам з расейскай міліцыяй. Прад’яўленьне пашпарта РБ пры праверцы дакумэнтаў ў Расеі ёсьць гарантыяй паліцэйска-бандыцкіх зьдзекаў, катаваньняў, а часам і забойстваў грамадзянаў Беларусі. Такім ёсьць для нас “дружественная Россія”. Улады РБ, як вядома, хаваюць жудасную статыстыку пакутаў беларускіх грамадзянаў у Расеі і не абараняюць нашых людзей. Беларусам, якія сталі ахвярамі расейскага дзяржаўнага бандытызму, ня трэба доўга тлумачыць аб неабходнасьці існаваньня нашай нацыянальнай Дзяржавы. Гэтыя людзі (а іх з кожным месяцам усё больш) гатовыя ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй бараніць нашу Бацькаўшчыну ад расейскай агрэсіі.

Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньня” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
10 верасьня 2006 г.

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК
Выступ на верасьнёўскім Сойме Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Паважаныя сябры Сойму Партыі БНФ, дарагія фронтаўцы, вітаю Вас у Бацькаўшчыне, зычу здароўя, вытрымкі і раўнавагі духу ў трывожны час, веры ў нашу перамогу!
Тое, што пуцінская Масква хоча ў бліжэйшы час навязаць незаконны рэфэрэндум Беларусі аб “канстытуцыным акце” “папяровай дзяржавы” не выклікае ўжо сумненьняў. Але на маю думку ўпэўненасьці ў посьпеху сваёй афёры яны ня маюць. Складваецца ўражаньне, што цяпер яны “вывучаюць становішча”, назіраюць за рэакцыяй беларускага грамадзтва, стараюцца ацаніць, якое будзе супраціўленьне. Нават за мяжой заўважаная іхняя актыўнасьць – цікавяцца настроямі эміграцыі. Сітуацыя выяўляе тыпова крымінальны кшталт канфлікту: галоўнае разыходжаньне – ня могуць дамовіцца аб цане здачы Беларусі. Адсюль зноў газавы шантаж Лукашэнкі. Беларускі народ яны не прымаюць пад увагу. Яны глядзяць на беларусаў, як на расейцаў, і думаюць, што гэта – натоўп, які стварэньнем энэргетычнага крызісу можна паставіць на калені і ўзяць голымі рукамі.
Гэтая палітыка ёсьць грубая (хоць і прыхаваная) агрэсія супраць незалежнасьці Беларускай дзяржавы. Тут наўпрост парушаецца п. 3 Будапэшсцкага Мэмарандуму 1994 года аб гарантыях сувэрэнітэту Беларусі. Вядома, ніхто не стане паміраць за Беларусь (успомнім Гданьск 1939 года), тым больш, што вайна вядзецца халоднымі мэтадамі. Але вайна ёсьць вайна – на карту ставіцца самае галоўнае: незалежнасьць дзяржавы і лёс нацыі.
Важнае пытаньне: як адносіцца ў сувязі са становішчам да выбараў у мясцовыя саветы, якія па закону павінны адбыцца ў студзені 2007 года? Калі б выбары адбываліся самы па сабе, то мы ведаем, што такое лукашысцкія “выбары” і як працуе фальсіфікацыйная машына. Тут маглі б быць, аднак, розныя падыходы. Я б не выключаў нават выкарыстаньне такой кампаніі для адпрацоўкі мэтадаў “народнага галасаваньня” і агітацыі сярод насельніцтва. Аднак, калі гэтыя “ціхія выбары” будуць выкарыстаныя як шырма для правядзеньня незаконнага рэфэрэндуму, то ўдзельнічаць у такіх выбарах нельга. Мусіць быць жорсткі байкот антыбеларускага рэфэрэндуму. Катэгарычна нельга будзе ісьці галасаваць і ствараць “прыход” на ўчасткі. Прытым ня важна, як хто хацеў бы галасаваць – “за” ці “супраць”. Галоўнае не йсьці на галасаваньне, пазбавіць фальсіфікацыйную машыну прысутнасьці выбаршчыкаў. Замест таго, каб ісьці галасаваць на ўчасткі, трэба выходзіць на вуліцы і маніфэставаць супраць незаконнага рэфэрэндуму. Вось хай тады фальсіфікатары паспрабуюць аб’явіць пра сваё “за” у 83 адсоткі.
Калі б галасаваньне праводзілася сумленна, то цяпер беларусы ніколі не прагаласавалі б за гэты антынацыянальны “канстытуцыйны акт”. Таму зразумела, што Крэмль-Лубянка і рэжым разьлічваюць толькі на фальсіфікацыю.
Тэарэтычна, аднак, магла б узьнікнуць сітуацыя, калі маскоўцы, шантажуючы газам і іншымі сродкамі прымусу, вымусілі б саўдзельніка пагадзіцца на рэфэрэндум, не даўшы яму ніякіх гарантыяў самазахаваньня і вярхоўнай улады ў Расеі (хаця вядома дакладна, што ніякія “гарантыі” маскоўцаў нічога ня значаць). І тады “саўдзельнік” мог бы “чэсна” успомніць пра законнасьць і дэмакратыю, правесьці нармальнае галасаваньне і пахаваць мары Пуціна пра вечнае панаваньне ў Крамлі. Шансы Лукашэнкі на расейскі прастол узрасьлі б, і якраз на тых умовах, на якіх ён і хоча прадацца.
Падзеі ўсё больш паказваюць, што рыхтуецца варыянт змовы. Масква спадзяецца на вечную сваю тактыку ашуканства, вераломства і на гвалт. Гвалтаўнікі, аднак, могуць ашукаць адзін аднаго. Але нельга дапусьціць, каб яны прынізілі і ашукалі цэлы народ.
Беларусам трэба абапірацца на “Акт аб Незалежнасьці Беларусі”, прыняты Усебеларускім Зьездам 29 ліпеня 2000 года. Гэта ёсьць самы галоўны беларускі дакумант 21-га стагоддзя. Трэба працаваць, памятаючы пра гэты Акт. Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
Старшыня Беларускага Народнага Фронту”Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

11/9/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024