Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
13 верасьня прэтэндуе на ганаровае званьне “гістарычнай даты” у сучаснай расейскай гісторыі. Але мяркуем, што “супадзеньні” пачаліся не ў Маскве, а ў Менску. Таго ж 13 верасьня маскоўская міліцыя арыштавала грамадзяніна РБ Юрыя Крэйдзіча. Як паведамляюць СМІ, гэты Крэйдзіч на працягу шасьці гадоў кіраваў “беларускім калідорам” па падпольнай перавозцы з Польшчы ў Расею вялікіх колькасьцяў кампутараў, плазьменных тэлевізараў, відэа- і аўдыапаратуры (мыты дзялкі не плацілі). Ужо некалькі гадоў гэтага Крэйдзіча, нібыта, шукала маскоўская міліцыя і знайсьці не магла… 30-гадовы грамадзянін РБ кіраваў такім маштабным гэшэфтам? Нешта ня верыцца. На наш погляд, пачалася крамлёўская “апэрацыя 13 верасьня” трошкі раней. А менавіта 8 верасьня, калі ў Менску нечакана памёр “ад сардэчнага прыступа” Д. Булахаў, верны слуга прамаскоўскага рэжыму са стажам, нястомны работнік на апошняй пасадзе нам. кіраўніка ў структурах СНД ад РБ. Усіх у Беларусі зьдзівіла поўнае ігнараваньне шклоўскім начальствам і ягоным тэлебачаньнем гэтай сумнай падзеі. Для БТ проста не было такой асобы, ніколі не існавала. Былі караценькія нэкралёгі ў некалькіх рэжымных газэтах і ўсё. 46-гадовы чыноўнік СНД памёр і пра яго адразу пастараліся забыцца… Падобна, што прагніў і пачаў правальвацца ня проста “калідор” па кампутарах (гэта нішто ў параўнаньні з “беларускім калідорам” па продажы расейскай зброі антычалавечым рэжымам). Маскоўская чыстка пачалася далёка ад Масквы. У бліжэйшы час трэба чакаць працягу гэтай тэмы. Янка Базыль 15/9/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |