Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Акупацыйны рэжым распачаў новую хвалю рэпрэсіяў супраць беларускай моладзі

Гэта тыповы акупацыйны хапун. Мэтады брудныя і прымітыўныя. 14-га верасьня актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу міліцыянты Салігорскай міліцыі затрымалі ў школе (ён вучыцца ў 10-й клясе).
У міліцыі яму казалі, што ёсьць быццам бы заява жыхаркі Салігорску, паводле якой юнак нібыта 8 верасьня скраў у жанчыны грошы. Яго дапыталі як падазраванага ў крымінальнай справе.
Вось што ён паведаміў для радыё.
(Шыла: ) “Па-першае, мяне забралі са школы супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Тут узбудзілі крымінальную справу – гэта 206-ы артыкул. Гэта – рабаўніцтва. Рабаўніцтва нібыта адбывалася 8-га верасьня. Мы тады сьвяткавалі дзень вайсковай славы. Нібыта я з братам вярталіся дадому – недзе каля 10 вечара і ў нейкай жанчыны нібыта забралі грошы і зьбеглі. І па прыкметах мы нібыта падыходзім. Сёньня распачалі гэтую справу. І я за гэта недзе тры з паловай-чатыры гадзіны знаходзіўся ў пастарунку. Яны пяне палохалі, пагражалі. Што брата будуць дапытваць у якасьці сьведкі.
А потым толькі што затрымалі ў нас такога моладзевага актывіста Аляксея Валабуева. Ён вяртаўся дадому з працы. І зараз невядома дзе ён. Тут каля пастарунку знаходзяцца супрацоўнікі КДБ. Ён поўнагадовы – яму недзе 25 год. У пастарунку не адказваюць дзе ён. Ён пасьпеў патэлефанаваць і сказаць, што яго затрымліваюць. І мабільны тэлефон яго зараз не працуе.”
13-га верасьня ўначы баявікі спэцназу магілёўскай міліцыі затрымалі каля 30 чалавек у двары прыватнага дому. Сярод затрыманых маладафонтаўцаў былі фотакор “Нашай Нівы” Юлія Дарашкевіч і карэспандэнт “Радыё Рацыя” Алесь Буракоў. У будынку міліцыі Ленінскага раёну міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі затрыманых і зрабілі агляд рэчаў. Сустаршыня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч лічыць, што спэцапэрацыя баявікоў спэцназу магілёўскай міліцыі ёсьць сьведчаньнем узмацненьня ціску ўладаў на сяброў арганізацыі.
(Дашкевіч: ) “Гэта, безумоўна, працяг той хвалі рэпрэсіяў, якая ахапіла актывістаў “Маладога фронту”. Улады, нягледзячы на тое, што распачалі крымінальныя справы, бачаць, што моладзь далучаецца да нашай арганізацыі, што ідзе праца. Перапісалі пашпартныя зьвесткі і вызвалілі, хаця спачатку казалі, вось мы кожнага выганім са школы, Артуру зьменім “хімію” на зону, Дашкевіча пасадзім, ды ў вас тут і скрыня з трацілам – ну, папросту, ведаеце, псыхалягічны такі ўціск. Штодня дапытваюць актывістаў нашай арганізацыі.
Сярод затрыманых быў вучань магілёўскага ліцэю Максім Азараў. Максім упершыню трапіў у міліцыю. Ён падзяліўся сваімі ўражаньнямі:
(Азараў: ) “Мы сядзелі на падворку і размаўлялі. Потым атрад спэцназаўцаў… Капітан яшчэ быў зь імі…Крычалі: “Рукі пакладзіце на плечы сваім сябрам і выходзьце ў шэраг!” У аўтобусе забаранілі размаўляць. Прымусілі адключыць мабільныя тэлефоны. У прыбіральню хацеў схадзіць у РАЎСе. Мяне туды не пускалі, дазволілі толькі праз паўтары гадзіны. Са мной размаўляў супрацоўнік КДБ. У мяне быў пакет, у якім былі некаторыя важныя дакумэнты. Там былі прозьвішчы маіх сяброў, назва арганізацыі. Ён зьнік пасьля ператрусу. Іх цікавілі нашыя прозьвішчы”.
Фотакарэспандэнтку “Нашай Нівы”Юлію Дарашкевіч, якая здымала затрыманьне на камэру, спэцназаўцы прымусілі зьнішчыць запіс. Яны патлумачылі, што іх твары здымаць нельга.
(Паводле радыё Свабода)

16/9/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024