Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Да чаго дайшло

Міліцыя забараніла моладзі праводзіць сьвята паветраных зьмеяў. Самадзейнае “Сьвята ветру” мелася прайсьці ў суботу 16 –га верасьня ў ваколіцах Віцебску ўжо 6-ы раз.

Гэтая імпрэза зазвычай ня мае абсалютна ніякага палітычнага зьместу – проста аматары вырабляць і запускаць паветраных зьмеяў, папярэдне дамовіўшыся, зьбіраюцца на Касьцюковай гары каля вёскі Альгова ў адзін з пагодных верасьнёўскіх выходных дзён.
У суботу каля Касьцюковай гары хлопцам і дзяўчатам з паветранымі зьмеямі перагарадзілі дарогу пяцёра міліцыянтаў і дзьве службовыя машыны. Супрацоўнікі міліцыі забаранілі моладзі нават падысьці да прызначанага месца, заявіўшы, што гара, дакладней, узгорак з ваданапорнай вежай на ускрайку вёскі, ёсьць грамадзкім месцам, і што яны мусілі зьвярнуцца па дазвол на запусканьне паветраных зьмеяў да гарадзкіх уладаў.
Тлумачыцца зь міліцыянтамі давялося спадару Аляксандру – маладому выкладчыку адной з віцебскіх навучальных устаноў.
(Аляксандар: ) “Я прыйшоў, пашпартныя дадзеныя мае запісалі адразу. І міліцыянты нам паведамілі, што мы мусілі зарэгістраваць гэтае мерапрыемства, атрымаць на яго дазвол, прайсьці па розных службах – пажарнай, “хуткае дапамогі”, міліцыі – заплаціць ім, каб яны таксама прысутнічалі на сьвяце. І адразу папярэдзілі, што выкарыстаньне нацыянальнай сымболікі ёсьць парушэньнем, праверылі нават, што мы нясём. Сказалі, што ўсіх нас забяруць, а потым кожны атрымае пакараньне – па 50 базавых велічыняў. Вакол хадзіў відэаапэратар, здымаў усіх. І ўрэшце нам параілі: “Час вам ужо разыходзіцца”.
Больш як сотня хлопцаў і дзяўчат мусілі вяртацца на аўтобусны прыпынак.
Чакаючы транспарту, нехта дастаў гітару, нехта пачаў сьпяваць. Але й гэта забаранілі міліцыянты. Вось да чаго ўжо дайшло-даехала пад антыбеларускім рэжымам. Толькі нешта ўспомніўся тут недарэчы стары анэкдот, калі беларуса сабраліся вешаць, а ён і пытае: вяроўку даваць будуць, ці сваю прыносіць. Словам, дрэнныя справы робяцца ў Беларусі.

(Паводле радыё Свабода)

19/9/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024