Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэс-рэліз (13 верасьня 2006 г.)

Міністар вайны РФ Іваноў 13 верасьня выступіў перад тэлекамэрамі на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Як вядома, у Паўночнай Асэціі яшчэ не сабралі ўсіх парэшткаў забітых партызанамі маскоўскіх генэралаў, што ўпалі разам з вэрталётам.
А міністар не згадаў аніслоўцам пра “боевых товарішчей”. Такое немагчыма ў любым іншым войску, у любой іншай краіне. Так замоўчваюць толькі імёны здраднікаў. Яшчэ раз высьветлілася лубянская натура міністра (як вядома, генэрала КГБ, які ніколі ў арміі не служыў). Для гэтай публікі самым важным ёсьць захаваньне таямніцы (нават калі пра “таямніцу” ведае ўжо ўся плянэта), галоўнае – “віда не подать”. Ды і што там – у Расеі генэралаў процьма, новых у Асэцію пашлюць. Аднак, у прамове міністар гаварыў не пра начальнікаў, а пра выканаўцаў: “У России есть всё: чудесные современные заводы, технологии, средства. Мы можем выпускать современное вооружение. Нет только образованных людей, специалистов, которые выполняли бы эти работы. Их просто нет. За последние годы не стало соответствующих училищ, ПТУ, учебных заведений. Нет людей…” Беларусы, слухайце ўважліва выступы маскоўскага міністра Іванова, апошнім часам ён выступае вельмі шчыра. Расея задыхаецца ў дэмаграфічным крызісе, насельніцтва вымірае, сьпіваецца, уцякае ад вайсковай службы. Адбываецца рэзкае падзеньне адукацыйнага і інтэлектуальнага ўзроўню русскіх людей. Нават супэрсакрэтчыкі кшталту Іванова вымушаны ўжо агучваць гэтую катастрафічную праблему. Не выпадкова расейская імпэрыя прысьпешвае шклоўскі рэжым і прысьцёбнутую да яго псэўдаапазыцыю. Разам яны зьбіраюцца ў чарговы раз загнаць беларусаў на выбары-рэфэрэндум, каб прыняць незаконны “канстытуцыйны акт” і злачынным чынам “легалізаваць” акупацыю Беларусі Расеяй (“інтэграцыю”). Акупанты зьбіраюцца запоўніць свае заводы і ракетадромы адукаванымі беларускімі рабамі. Мы павінны салідарна, усім народам сарваць рабаўладальніцкія пляны Масквы.

13 верасьня прэтэндуе на ганаровае званьне “гістарычнай даты” у сучаснай расейскай гісторыі. Ня ўсё пакуль што зразумела да канца. Але характар і маштабы падзеяў сьведчаць пра нештодзённасьць чарговай маскоўскай інтрыгі. А менавіта: былі зьняты са сваіх пастоў 19 толькі вышэйшых маскоўскіх чыноўнікаў у рознакаляровых мундзірах: генэралы ФСБ і мытні, начальнікі з прэзыдэнцкай адміністрацыі, пракуратуры і міліцыі. Зразумела, што разам з вышэйшымі пасыпаліся драбнейшыя чыноўнікі. Даўно ў “златоглавой” не было такой маштабнай чысткі, ці не з 1937 года? Крэмль неяк нязьвязна пракамэнтаваў разгон у вярхах. СМІ атрымалі даручэньне пераканаць грамадзтва, што начальнікі былі зьвязаны з падпольным гандлем мэбляй у рамках фірмы “Тры кіты” (прадавалі за мяжу элітную мастацкую мэблю як дровы). Але нешта ня верыцца, каб за “цешчыны крэслы” работы Гамбса, за банальны жульніцкі бізнэс, якім займаюцца ўсе, хто дапушчаны, паляцелі такія галовы. “Лукавит” крамлёўскае начальства, хавае сапраўдныя прычыны маштабнай акцыі. Падобна, што каманда Пуціна ліквідуе канкурэнтную групоўку, якая сфармавалася на крамлёўскім Алімпе на фоне суцэльнага правалу эканамічнай і сацыяльнай палітыкі пуціністаў. Над Алімпам забліскалі першыя маланкі: упэршыню за даволі доўгі час пачала мяняцца кан’юнктура на нафту, назіраецца падзеньне коштаў на гэты прадукт, што на працягу гадоў даваў надзьмутую магутнасьць крамлёўскаму рэжыму. Увечары таго ж дня пасярод Масквы аўтаматчыкі расстралялі нам. дырэктара Цэнтральнага банка РФ тов. А. Казлова… Ці не зашмат супадзеньняў?

Але мяркуем, што “супадзеньні” пачаліся не ў Маскве, а ў Менску. Таго ж 13 верасьня маскоўская міліцыя арыштавала грамадзяніна РБ Юрыя Крэйдзіча. Як паведамляюць СМІ, гэты Крэйдзіч на працягу шасьці гадоў кіраваў “беларускім калідорам” па падпольнай перавозцы з Польшчы ў Расею вялікіх колькасьцяў кампутараў, плазьменных тэлевізараў, відэа- і аўдыапаратуры (мыта дзялкі не плацілі). Ужо некалькі гадоў гэтага Крэйдзіча, нібыта, шукала маскоўская міліцыя і знайсьці не магла… 30-гадовы грамадзянін РБ кіраваў такім маштабным гэшэфтам? Нешта ня верыцца. На наш погляд, пачалася крамлёўская “апэрацыя 13 верасьня” трошкі раней. А менавіта 8 верасьня, калі ў Менску нечакана памёр “ад сардэчнага прыступа” Д. Булахаў, верны слуга прамаскоўскага рэжыму са стажам, нястомны работнік на апошняй пасадзе нам. кіраўніка ў структурах СНД ад РБ. Усіх у Беларусі зьдзівіла поўнае ігнараваньне шклоўскім начальствам і ягоным тэлебачаньнем гэтай сумнай падзеі. Для БТ проста не было такой асобы, ніколі не існавала. Былі караценькія нэкралёгі ў некалькіх рэжымных газэтах і ўсё. 46-гадовы чыноўнік СНД памёр і пра яго адразу пастараліся забыцца… Падобна, што прагніў і пачаў правальвацца ня проста “калідор” па кампутарах (гэта нішто ў параўнаньні з “беларускім калідорам” па продажы расейскай зброі антычалавечым рэжымам). Маскоўская чыстка пачалася далёка ад Масквы. У бліжэйшы час трэба чакаць працягу гэтай тэмы.

Янка Базыль

19/9/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024