Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пяць гадоў таму праз Курапаты пачалі пашыраць МКАД (фотарэпартаж) 20 верасьня 2001 году ўвечары пачалося пашырэньне Менскай кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Адначасова адбывалася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на другі прэзыдэнцкі тэрмін. У той жа дзень увечары “Свабода” перадала рэпартаж з урочышча — гучалі інтэрвію з магілёўскімі будаўнікамі, якія працавалі, ня ведаючы, што гэта месца масавых расстрэлаў. Сёньня ўрочышча наведаў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленькі, адзін з абаронцаў Курапатаў. Як і пяць гадоў таму, на курапацкай зямлі — сьляды будаўнічай тэхнікі. Гэтым разам экскаватары засыпалі зямлёй абваленыя адхоны кальцавой дарогі. Пасьля здачы дарогі ў эксплюатацыю яны рэгулярна асыпаюцца пасьля дажджоў. Юрась Беленькі згадвае, як пасьпешліва й гвалтоўна будавалася дарога. (Беленькі: ) “Без праекту пачалі будаваць гэтую дарогу. Памятаю той дзень, калі АМОН брутальна разагнаў пікеты, і ўсё ж мы ладзілі дзяжурствы. І ўначы я прыйшоў і пабачыў, як выставілі пражэктары, і больш за дзесяць адзінак тэхнікі на гэтым маленькім адрэзку дарогі працавалі ўначы, як яны сьпешна, па-бандыцку рабілі насып у гэтым месцы”.
24 верасьня 2001 году ў Курапатах паўстала ўнікальная кругласутачная вахта памяці, якая доўжылася больш за восем месяцаў. Празь яе прайшлі сотні людзей — пераважна моладзь. Актывісты Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ пяць гадоў актыўна ўпарадкоўвалі ўрочышча. Іхнымі намаганьнямі й ахвяраваньнямі ў Курапатах паўстала болей за паўтысячы крыжоў — яны атачаюць усю тэрыторыю нэкропалю. За пяць гадоў Курапаты неаднойчы спазналі барбарства вандалаў. Спадар Беленькі згадвае, як узімку сябры ягонай партыі змывалі нанесеную на крыжы й памятныя знакі свастыку. Але сьляды вандалаў яшчэ засталіся, і намесьнік кіраўніка КХП БНФ кажа, што па часе на талацэ іх паспрабуюць канчаткова прыбраць. (Беленькі: ) “Кожную суботу талака адбываецца, і вельмі прыемна, што зусім маладыя людзі прыходзяць. Што тычыцца былых актаў вандалізму, то мы бачым, што ўсё ж сьляды тых брутальных дзеяньняў засталіся. Мы знойдзем спосаб, каб цалкам ачысьціць, каб увогуле гэтай брыдоты не было на курапацкіх помніках”. Юрась Беленькі зьвяртае ўвагу на тое, што захавалася некалькі дзясяткаў самаробных крыжоў, якія людзі ставілі ў Курапатах пяць гадоў таму, каб не дапусьціць ва ўрочышча будаўнічай тэхнікі. Адзін зь іх паваліўся, і спадар Беленькі наноў усталяваў яго ля адхону. (Беленькі: ) “Самае галоўнае, што тады зьніклі ілюзіі, што дзяржава возьме на сябе клопат пра помнік першай катэгорыі. Стала зразумела, што калі мы ня возьмем на сябе клопат пра стан Курапатаў, ня возьме ніхто. І таму сёньня Курапаты ў лепшы бок зьмяніліся. І мы гэта бачым”. У 1937—1941 гадах ва ўрочышчы Курапаты карнікі НКВД забівалі бязьвінных людзей. Паводле розных падлікаў, тут было расстраляна ад 40 да 250 тысяч чалавек.
Паводле Ганны Соўсь 21/9/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |