Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (22-23 верасьня 2006 г.)

22 верасьня Дзярждума РФ падумала і прыняла дзяржбюджэт на наступны год. Самы думшчыкі і расейскія СМІ затрубілі пра “самы сацыяльны за апошнія гады бюджэт краіны”.

Аднак, тэлеканалы паказалі дэпутата В. Глазьева (які папулярны ў многіх простых расейцаў манэрай часам казаць праўду). Глазьеў заявіў, што “на сацыяльныя патрэбы ў бюджэце прызначана 1/3 ад такіх жа прапорцыяў у афрыканскіх бюджэтах, затое 42% ад расходнай часткі бюджэта прызначаны на бюракратыю, дзяржапарат і праваахоўчыя сруктуры”. Другім важным рашэньнем стала так званая амністыя на Каўказе. Яе абвясьцілі як “террорістам”, так і расейскім вайскоўцам, якія забівалі на Каўказе. Зразумела, што ўзятых у палон партызанаў антыімпэрскага змаганьня маскоўскі рэжым ужо даўно зьнішчыў. Так што выпускаць з-пад арышту, вызваляць ад адказнасьці за злачынствы і вяртаць на “былое месца працы” у гэбоўскіх катоўнях і на “зачыстках” будуць якраз расейскіх злачынцаў у пагонах. Іншымі словамі, крепнет парламентская демократія в Россіі…

23 верасьня завяршыліся вайсковыя вучэньні ў Арэнбургскай вобласьці. Генэрал Болдырев “браво” выступаў перад тэлекамэрамі: “Противник, безусловно, был условный. Мы показали наше мастерство. На десять уничтоженных танков противника мы потеряли только один наш…” Маскоўскія генэралы даўно вядомыя майстэрствам арганізацыі масавай бегатні з крыкамі ўра і шапказакідальніцтвам па нерухомых мішэнях. Дагэтуль старэйшыя людзі памятаюць буйнамаштабныя манэўры ў Беларусі напярэдадні 1941 года. Памятаюць песенны хіт таго часу: “Если завтра война, если завтра в поход…” Тэма і пафас хіта былі ў тым, што чырвоная армія павінна была “завтра” пагнаць ворага на Захад і з першага дня ваяваць на ягонай тэрыторыі. Калі гэтае “завтра” настала, у першыя тыдні вайны немцы захапілі ў палон да двух мільёнаў савецкага войска, а праз два месяцы ўжо ўшчыльную набліжаліся да Масквы і Ленінграду. Беларусы павінны і былое ўспомніць, і цяпер уважліва ўглядзецца ў твары маскоўскага генэралітэту ды паслухаць іхнія прамовы. А потым зрабіць вынік, што няхай гэтыя генэралы самы, без удзелу нашай моладзі гуляюцца ў свае гульні і ратуюць сваю струхнелую імпэрыю.

Яны ўжо вымушаны апраўдвацца перад народамі. 23 верасьня ў Парыжы сабраліся Шырак, Пуцін і Мэркель. Гаспадар, а за ім і госьці ў сваіх прамовах пераконвалі эўрапейцаў, што яны “не ствараюць нейкі адмысловы хаўрус супраць іншых народаў, ня дзейнічаюць насуперак інтарэсаў трэціх краінаў”. У чарговы раз дзьве галоўныя дзяржавы Эўразьвязу вадзілі карагод з крамлёўскім начальнікам. Ды ўсё на тую ж тэму: нафта і газ. Крамлёвец трымаўся ўпэўнена і лагодна запэўніваў, што “энэрганосьбіты будуць паступаць на Захад”. Шырак так узрадваўся, што павесіў на Пуціна ордэн Ганаровага Легіёна. Вышэйшы ордэн Францыі атрымаў арганізатар масавага забойства дзяцей у Беслане. Французкае грамадзтва маўчыць. Хаця што там, у 1970-80-я гады тадышні прэзыдэнт Францыі Д’Эстэн публічна абдымаўся і прымаў ў падарунак брыльянты ад Бакасы. Гэты дыктатар з Цэнтральнай Афрыкі ня толькі кідаў палітычных апанэнтаў у басэйн з кракадзіламі і еў чалавечае мяса, але таксама пэрсанальна назіраў, як па ягоным загадзе жаўнеры на турэмным двары расстрэльвалі з кулямётаў школьнікаў, арыштаваных падчас дэманстрацыі пратэсту. Так што з лубянцам сапраўды можна спакойна ручкацца: ён есьць рэстаранную ежу, у Беслане ніколі ня быў, нічога ня бачыў, нікога не пакрыўдзіў. Па выніках сустрэчы “трох галоўных эўрапейцаў” у Кампьене пад Парыжам практычна нічога не вядома. Нам зразумела, аднак, што яны абмяркоўвалі таксама праблему з адной “транзітнай краінай” – а менавіта з нашай Беларусяй, якую яны плянуюць зьліквідаваць у наступным годзе агульнымі расейска-нямецка-французкімі намаганьнямі, каб забясьпечыць беспраблемную пастаўку нафты-газу з Сібіры, дзе павінны ўкалваць на рудніках і сьвідравінах беларускія рабы. Успомнім, аднак, што аднойчы ўжо мястэчка Кампьен было сьведкам сур’ёзнай паразы парыжскага эстэблішмэнту і раўнадушнага французкага грамадзтва, якія ў 1938 г. з лёгкасьцю аддалі Гітлеру тадышнія “транзітныя краіны” Чэхаславаччыну і Аўстрыю ды спадзяваліся на камфортнае існаваньне на чужой народнай бядзе. Вельмі хутка, ужо ў 1940 г. бяда прышла і ў французкі нацыянальны дом. Пасьля ганебнага разгрому пасьля нямецкага бліц-крыгу французкія міністры і генэралы менавіта ў Кампьене падпісалі капітуляцыю сваёй краіны. Але ў заходнікаў, мабыць, праблемы з гістарычнай памяцьцю.

Янка Базыль

26/9/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024