Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Палеглыя пад чужым сьцягам

26 верасьня 2006 г. Ангельская газэта “Guardian” паведамляе з кінафэстывалю ў Канах. На сцэну фэстываля выйшаў 87-гадовы Юб Лалэг, вэтэран Другой сусьветнай вайны, які прадставіў мастацкі фільм “Тутэйшыя”, створаны парыжскім алжырцам Рашыдам Бухарэбам.
Карціна прысьвечана афрыканскім жаўнерам французкай арміі, забытым героям той вайны. Яны змагаліся супраць фашыстаў у Тунісе і Італіі. 15 жніўня 1944 г. 100 тысячаў афрыканскіх жаўнераў удзельнічалі ў дэсанце ў Правансе на поўдні Францыі. Яны вызначыліся падчас жорсткіх баёў у Альзасе. Прадстаўнікі 23 афрыканскіх народаў змагаліся ў шэрагах французкай арміі. Яны атрымлівалі заробак у 10 разоў меншы за французкіх жаўнераў. Пасьля вайны ім плацілі значна меншыя пэнсіі. Стужка створана як запозьненая даніна памяці героям.
Наш камэнтар: Што ж, тэма знаёмая беларусам. На Ўсходзе мільёны беларусаў змагаліся супраць фашызму і японскага мілітарызму ў шэрагах Чырвонай арміі. У складзе польскага войска дзесяткі тысячаў беларусаў ваявалі з 1 верасьня 1939 г. да самага канца вайны, удзельнічалі ў баях у Польшчы, Нарвэгіі, Паўночнай Афрыцы, Італіі, Францыі, Бэльгіі, Нідэрляндах, Нямеччыне. Але іх таксама называлі “тутэйшымі”, ім адмовілі ісьці ў бой пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. На іхніх магілах па ўсім сьвеце польскія і расейскія надпісы. Беларусаў для гісторыі вайны як бы і не існуе. Цяпер наш народ аплочвае шалёныя генэральскія і палкоўніцкія пэнсіі расейскім асаднікам, забойцам народаў на ўсіх кантынэнтах. Як падзяку наш народ атрымлівае ад акупанцкай навалачы нянавісьць да ўсяго беларускага і задэкляраваную гатоўнасьць зьнішчаць беларусаў “еслі прікажет Россія”.
Памятайма: наперадзе ў нас аднаўленьне справядлівасьці і гістарычнай праўды.

Янка Базыль

29/9/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024