Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (24-28 верасьня 2006 г.) Беларусы сярэдняга веку памятаюць хрушчоўскія абяцанкі “догнать і перегнать Амеріку”, памятаюць “праграму КПСС па пабудове камунізму” 1961 года.Нават малодшыя школьнікі сьмяяліся тады з пастулатаў гэтай праграмы, дзе было напісана пра бясплатныя рэстараны і праезд у аўтобусах і трамваях з 1980 года (замест бясплатнага праезду ў 1980 г. пачалася Аўганская вайна, якая завяршылася паразай і распадам СССР). Мы памятаем поўныя калгаснага аптымізму карыкатуры ў савецкіх СМІ: савецкая карова імкліва бяжыць і абганяе амэрыканскага быка, каўбоі стаяць, разьзявіўшы раты і г.д. У Маскве апошнім часам назіраецца чарговы прыпадак калгаснага аптымізму. Пры Ельцыне яны замахнуліся дагнаць на працягу 20 гадоў маленькую Партугалію (як вядома, ня самую высокаразьвітую эканоміку Захаду). Пра Партугалію перасталі гаварыць пасьля банкаўскага калапсу РФ у 1998 г. Цяпер “планов громадьё” яшчэ больш імпэтнае, адбываецца настальгічнае вяртаньне да хрушчоўскай фантастыкі. 25 верасьня па расейскаму тэлебачаньню выступіў міністар фінансаў РФ А. Кудрын і заявіў, што ў Расеі магчыма стварыць эканоміку, роўную па сіле эканоікам ЗША, Нямеччыны або Францыі. Ды й засталася нейкая драбніца – шесьць дзесятых адсотка. Цытуем тав. Кудрына ў арыгінале: “Объём стабилизационного фонда на данный момент составляет 6,4% от ВВП. Когда отметка в 7% от ВВП будет пройдена, Россия разделит Стабфонд на две части: резервную часть и фонд будущих поколений…” Асабліва кур’ёзнай ёсьць згадка пра “будушчіе поколенія”. Спачатку трэба было б сабраць, памыць, накарміць і вылечыць ад нарказалежнасьці мільёны расейскіх беспрытульных і пакінутых дзяцей. Хаця, што там, Кудрын абяцае дагнаць Амэрыку з Францыяй праз дзесяць гадоў. Беспрытульнікі пасьпеюць да гэтай пары пасталець і ўключыцца ў вытворчы працэс. “Вот заживём-то!..” – у чарговы раз коціцца па прасторах Расеі магутнае рэха. 24-28 верасьня з Расеі паступалі банальна-статыстычныя зьвесткі. “Русскіе ребята” забівалі людзей і палілі храмы. У Санкт-Пецярбургу “молодёжь” зарэзала студэнта з Індыі. На наступны дзень паўтарыўся звычайны рытуал, які сьведчыць пра раўнадушнасьць расейскага грамадзтва. Каля акрываўленага асфальта, на месцы гібелі земляка сабраліся некалькі сотняў студэнтаў з азіяцкіх краінаў. Яны ваказвалі пратэст супраць разгула фашызму ў сталіцы расейскай культуры. Расейскія студэнты, як заўсёды, не далучыліся да іх. У Маскве амоны выязджалі на дзьве масавыя бойкі. Адно з агрэсіўных сутыкненьняў пачалося з забойства дагестанскага гандляра. У Яраслаўлі падлеткі-пэтэвушнікі закідалі мясцовую мячэць “кактэйлямі молатава”, ахова ледзь пасьпела патушыць полымя. Плот вакол мячэці варвары распісалі расейска-фашыстоўскімі лёзунгамі, якія так добра знаёмы беларусам па мясцовых актах вандалізма. 24-27 рэжымныя СМІ навыперадкі паведамлялі нам аб чарговых ініцыятывах шклоўскага рэжыму “в області культуры”. Радыё абвясьціла, што ў бліжэйшы час пачнецца будаўніцтва серыі шматпавярховых аўтастаянак у гістарычным цэнтры Менску. На Нямізе ўжо лезе ў неба жудасны бэтонны монстр-паркінг. Цяпер такіх будзе яшчэ больш. Як весела прастракатаў радыёвядучы, “бетонные паркинги плотным кольцом опоясают центр столицы, много старых зданий будет снесено…” БТ паказала нам чарговае шоў РПЦ. На вуліцы Каліноўскага вешалі званы на незавершаны будынак РПЦ, у якім угадваюцца гігантычныя мураўёўскія правобразы. Пад бэтонным “шатром” быў падвешаны “колокол от Лукашенко” (гэта як разумець – ён яго аплаціў, адліў ці што?). Шклоўскі начальнік тузаў за вяроўку і прымушаў звон падаць голас. А потым перайшоў у інтэр’ер будынка і “шутіть ізволілі” з Філарэтам. У газэтах зьявіліся анонсы новага “гістарычнага” фільма. Расейцы здымаюць каля нашых Смалявічаў фільм пра сваё “Смутное время” 17-га стагоддзя. Беларускім акцёрам даручана выконваць ролі маскоўскіх баяраў. Гэта тое ж самае, як бы немцы здымалі ў нас на правінцыі фільм пра станаўленьне фашызма ў Баварыі, а ролі гітлерскай эліты выконвалі б беларускія акцёры. Сатанінскае кола лубянскіх культуртрэгераў працягвае круціцца. 27 верасьня ўлады Грузіі нанесьлі чарговы ўдар па акупантах і іхняй агентуры. Спэцслужбы затрымалі некалькіх расейскіх афіцэраў, якія езьдзілі па Тбілісі і савалі свой нос куды ня сьлед. Міністар вайны РФ Іваноў крычаў, што іх пры гэтым добра пабілі. Абяцаў “ответные действія”. Грузіны іх чакаць ня сталі і ў той жа дзень арыштавалі да дзесяці мясцовых афіцыйных асобаў. Замежныя тэлеканалы ўжо некалькі гадзінаў дэманстравалі, як агентам Крамля надзяюць кайданкі на рукі і кажуць пра дзяржаўную здраду, а ў Расеі ўсё яшчэ балматалі пра нейкую правакацыю і не паказвалі кадры арыштаў. Заўважна, што Масква не чакала такога рашучага ўдару па сваёй шпіёнскай сетцы. Незалежная Грузія бароніцца ад ворага. У Расеі завяршылася шматдзённая цырымонія ў стылі рэтра. Напярэдадні ў Капэнгагене праз увесь горад правезьлі катафалк з труной мясцовай прынцэсы Дагмары (1847-1928). Яна была пабралася шлюбам з расейскім царом Аляксандрам ІІІ і жыла ў Расеі пад імем Марыі Фёдараўны. Пасьля бальшавіцкага перавароту яна сваечасова ўцякла з Петраграду ў Крым, адкуль у 1919 г. сваечасова вярнулася ў сваю Данію. Яе сына цара Мікалая ІІ і ягоную сямью, як вядома, бальшавікі расстралялі паводле загаду Леніна. На працягу некалькіх тыдняў расейскае тэлебачаньне паказвала трэніроўкі ў розных месцах Пецярбурга. Сухапарыя генэралы крычалі і махалі рукамі на жаўнераў, якія цягалі вяікую скрыню (імітацыю труны). Аркестры дудзелі царскія маршы, бацюшкі трэніраваліся ў некалькіх будынках РПЦ. 28 верасьня каля Петрапаўлаўскай крэпасьці стралялі гарматы. А ў крэпасным саборы махаў кадзілам лубянскі генэрал Алексі ІІ. Сямья Раманавых і дацкі крон-прынц стаялі над труной сваячаніцы, якую хавалі побач з магілай Аляксандра ІІІ. Расейцы доўга трэніраваліся, ўдавалі “благосность” і “прымірэньне з гісторыяй”. Наіўныя датчане нават не запыталіся ў іх: “А чаму гэта ў вас дагэтуль паўсюль стаяць помнікі Леніну — забойцу царскай сямьі, дзяцей і ўнукаў нашай Дагмары?” Але датчане нічога не спыталіся. А калі б і спыталіся, то словы заглушылі б гарматныя стрэлы і хор лубянскіх біскупаў. Чарговы акт безгустоўнай крамлёўскай эклектыкі… Янка Базыль 29/9/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |