Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (11-12 верасьня 2006 г.)

Правал расейскай фальшыўкі. 11 верасьня на пустынным месцы на ўсходнеамэрыканскім беразе акіяна сабралася невялікая група людзей. Далей...

13/9/2006 › Актуаліі

 


Верасьнёўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту \”Адраджэньне\” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

10 верасьня ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адражэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (тэкст публікуецца). Далей...

11/9/2006 › Навіны

 


Мірон павіншаваў віцяблянаў з Днём беларускай вайсковай славы

Над левым берагам Дзьвіны позна ўночы з 8-га на 9-га верасьня зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг. Далей...

9/9/2006 › Навіны

 


Віншаваньне

Дарагія землякі, дарагія фронтаўцы!
Віншую Вас з нацыянальным сьвятам — Днём Беларускай Вайсковай славы!

Слава героям Вялікага Княства! Слава Вялікай Літве!

Няхай веліч продкаў натхняе Вас на сьвятую справу абароны Бацькаўшчыны і змаганьня за вольную Беларусь!

8 верасьня 2006 г.
Зянон Пазьняк

8/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Вынікі 27-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

2-3-га верасьня ў Нью Брансьвіку (ЗША) адбылася 27-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Асаблівую занепакоенасьць удзельнікаў выклікала пагроза беларускай незалежнасьці з боку Расеі, яе пляны правядзеньня пры дапамозе антыбеларускага рэжыму незаконнага рэфэрэндуму на Беларусі аб так званым “канстытуцыйным акце” як казуістычнай спробы ліквідацыі беларускай дзяржавы. Далей...

8/9/2006 › Навіны

 


Рэзалюцыя 27 Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі

Мы, удзельнікі 27-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, прадстаўнікі беларускай грамады Злучаных Штатаў і Канады, што сабраліся на свой форум тут у штаце Нью Джэрзі, ЗША:

Асуджаем антынацыянальны аўтарытарны рэжым, які быў створаны ўзурпатарам Лукашэнкам у выніку скасаваньня правоў і свабодаў грамадзянаў; Далей...

8/9/2006 › Навіны

 


“Хачу выказаць удзячнасьць Сяргею Навумчыку за яго кнігу”

( Званок слухача: ) “Прывітаньне, “Свабода”! Вельмі хочацца праз Вас выказаць вялікую ўдзячнасьць Сяргею Навумчыку за яго кнігу “Сем гадоў адраджэньня.” Далей...

8/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Антычалавечыя мэтады лукашысцкай турмы

Менск. Стан здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна па-ранейшаму непакоіць ягоных сваякоў і адвакатаў, да якіх раней дайшлі зьвесткі пра хваробу палітыка. Сёньня ў Менскім сьледчым ізалятары з Аляксандрам Казуліным сустрэўся ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Далей...

8/9/2006 › Навіны

 


Прэміі ПЭН-цэнтру Сяргею Навумчыку і Леаніду Маракову

Сяргей Навумчык уганараваны літаратурнай прэміяй Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча за кнігу “Сем гадоў Адраджэньня”, прысьвечаную падзеям 1988—1995 гадоў. Прэмію ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча атрымаў пісьменьнік Леанід Маракоў за шматгадовую працу “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі”. Далей...

8/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Факты і падзеі (5-7 верасьня 2006 г.)

5 верасьня расейскія акупанты зьдзейсьнілі чарговае злачынства на тэрыторыі Грузіі. Быў абстраляны і пашкоджаны вэрталёт, на якім знаходзіўся міністар абароны Грузіі і генэралы нацыянальнай арміі. Далей...

8/9/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Факты і падзеі (1-3 верасьня 2006 г.)

“В Беслане и других городах России в эти дни всё смолкло, люди вспоминали о второй годовщине теракта…” 1-3 верасьня, сапраўды, расейскія тэлеканалы пад гэты камэнтар паказалі жыхароў Беслана каля месца гібелі дзяцей у 2004 г. Далей...

5/9/2006 › Актуаліі

 


Факты і падзеі (30-31 жніўня 2006 г.)

Шклоўскі рэжым і ягоная псэўдаапазыцыя прадэманстравалі падрыхтоўку да “дня знаній”. 30 жніўня расейскія тэлеканалы паказалі шклоўскіх міністраў, якія радваліся лукашэнкаўскай рэформе “родного языка, после которой нам будет прошче разговарівать на одном із государственных языков Белоруссіі…” Далей...

5/9/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Факты і падзеі (25-29 жніўня 2006 г.)

25 жніўня перад публікай выступалі галоўны гэбіст Патрушаў і галоўны крамлёўскі “казак” Козак (спэцпрадстаўнік Крамля на Поўдні імпэрыі). Яны распавялі пра посьпех апошняй патрушаўскай “амністыі” у Чачэніі і пра “мір” на Каўказе. Далей...

5/9/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Адкрылася 27-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі

У ЗША, у Нью-Брансвіку распачынаецца 27-ая сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Першая сустрэча амэрыканскіх і канадыйскіх беларусаў адбылася у 1952 годзе ў мястэчку Ніагара-фолс. З таго часу праводзіць сустрэчы штодва гады зрабілася традыцыяй – яны адбываюцца, па чарзе, ці ў Канадзе, ці ў ЗША. Далей...

4/9/2006 › Навіны

 


1 верасьня: Янка Лапіцкі і Маша Каралькова працягнуць вучыцца па-беларуску

Сёньня адкрываецца новы школьны сэзон. У Жодзіне і Горках за парты сядуць былыя ўдзельнікі пратэсту супраць дыскрымінацыі беларускамоўнага навучаньня – Янка Лапіцкі й Маша Каралькова. Нагадаем, пасьля закрыцьця беларускамоўных клясаў Янка не наведваў школы больш як год – ад верасьня 2004 па кастрычнік 2005-га. Маша ў 2002-2003 гадах навучалася ў хатніх умовах каля пяці месяцаў. Далей...

1/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024