Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Імпэрская Расея імкнецца задушыць Грузію Расея ўвяла транспартную блякаду Грузіі. Як вы да гэтага ставіцеся? На пытаньне адказваюць жыхары Гомелю. (з апытаньня Радыё “Свабода”) (Маладая кабета: ) “У гэтай сытуацыі, як Расея, так і Грузія павялі сябе ня вельмі адэкватна. Грузія павінна была выслаць цягам 24 гадзінаў гэтых афіцэраў, калі іх ужо ў нечым западозрылі. А Расея не павінна нагнятаць вайсковай гістэрыі, якая нагадвае час халоднай вайны”. (Студэнт: ) “Катэгарычна супраць блякады”. (Мужчына: ) “Яны ня маюць рацыі, канечне. Расея — гэта Расея, а Грузія ёсьць Грузія”. (Мужчына: ) “У Грузіі ўжо былі ў свой час расейскія сапэрныя лапаткі, а цяпер учыненая блякада. Расея заўсёды ставілася так да сваіх “малодшых братоў”, так яна будзе ставіцца й да Беларусі”. (Студэнт: ) “У Расеі свая палітыка. Нам што да яе? Важна, каб нам было добра”. (Мужчына: ) “Транспартная блякада Грузіі, якую ўчыніла Расея, гэта і папярэджаньне Беларусі. Расейская дыпляматыя заўсёды прымяняла дубіну, там дзе патрэбныя былі перамовы”. (Пэнсіянэр: ) “Расея ня можа навязваць камусьці сваёй волі. Відаць, ёй выгадна паўплываць на Грузію, каб тая плясала пад Расею”. (Малады мужчына: ) “У мяне адмоўнае стаўленьне. Рэч у тым, што Расея мае імпэрскія амбіцыі. І тут відавочна, што яна імкнецца нейкім чынам задушыць Грузію” Паводле Радыё “Свабода” 4/10/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |