Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (8-9 кастрычніка 2006 г.)
Цікава часам пачытаць рускамоўныя газэткі РБ. Ёсьць у беларускай сучаснасьці “яркіе мыслітелі”. Вось такі, напрыклад, М. Статкевіч, вядомы арганізатар расколаў у беларускай сацыял-дэмакратыі. Ён “калоў” левых настолькі гучна, што Лубянка вырашыла ў пэўны момант пазбавіцца ад свайго агента ў мясцовай псэўдаапазыцыі. Статкевіча судзілі па надуманых абвінавачваньнях і паслалі на “хімію”, каб ня блытаўся пад нагамі, бо маўр ужо выканаў сваю ролю і павінен быў саступіць месца больш кантралюемым і менш шумным постацям кшталту Мілінкевіча. Баранавіцкая газэтка з назвай “Intex-press” надрукавала 5 кастрычніка рэпартаж пра вязьня хіміі Статкевіча з-пад Баранавічаў. Там ёсьць цікавыя цытаваньні з “нястомнага барца”. Цытуем: “Сёньня ў беларускай апазіцыі ідзе барацьба. Але галоўнае, каб яна не ператварылася ў самамэту. Некаторыя партыі хочуць правесьці другі Кангрэс дэмакратычных сіл, каб памяняць А. Мілінкевіча на новага лідэра і перадзяліць пасады. На маю думку, гэта не мае сэнсу і адсюль, з майго становішча, выглядае проста сьмешна. Па маіх зьвестках, у сувязі з павелічэньнем коштаў на газ Масква пачала вельмі інтэнсіўна працаваць з беларускай апазіцыяй. Расея ня хоча рызыкаваць. І на выпадак, калі ў Беларусі абваліцца эканоміка, хоча мець прарасейскую апазіцыю. Задзейнічаны вельмі істотныя фінансавыя рэсурсы, якіх ня можа прадаставіць Захад у сілу абмежаваньняў сваіх законаў і адсутнасьці вялікай зацікаўленасьці ў Беларусі. Расейскія грошы ўжо на ўсю сілу працуюць у беларускай апазіцыі, расьце колькасьць партыяў, якія атрымоўваюць гэтыя грошы і мяняюць сваю пазіцыю на прарасейскую”. Ах, как нехорошо! Так здаць сваіх паплечнікаў! Хаця мы і самы здагадваліся, хто яны такія. Успомнім хаця б візыты Мілінкевіча ў Брусэль і Бэрлін, дзе ён паўтараў, што “Россія – наш стратегіческій партнёр”. Расейская імпэрыя праводзіць агрэсію супраць Беларусі, зьнішчае рукамі марыянэткавага рэжыму нашу культуру, зьнішчае наш народ, а ім яна – “стратегіческій партнёр”. Мітусяцца ў слоіку прадажныя павукі, грызуцца між сабой. Лубянскі Ляўша забаўляецца скаканьнем падкаваных казурак… Выбух паўночнакарэйскай атамнай бомбы, як ні парадаксальна, выручыў крамлёўскіх забойцаў. Цяпер ня трэба хвалявацца, што забойства антыкрамлёўскай журналісткі Ганны Паліткоўскай будзе займаць першы радок СМІ Расеі і ўсяго сьвету, як гэта было на працягу вечара 8 кастрычніка. Усе занятыя цяпер пагрозай новай Хірасімы і паказваюць на старонках газэтаў і экранах тэлевізараў не Пуціна, які вядзе вайну ў Чачэніі з шырокім выкарыстаньнем катаваньняў і масавых растрэлаў, а шалёнага Кім Чэн Іра (якога цяпер усе баяцца значна больш, чым крамлёўскага правіцеля-гэбіста ). Пасьпелі толькі паведаміць, што “кампэтэнтныя ворганы” із’ялі з рэдакцыйнага стала Паліткоўскай усе матэр’ялы, тэксты і фатаздымкі, якія яна рыхтавала для свайго вялікага і сэнсацыйнага артыкула аб катаваньнях людзей расейскімі акупантамі ў Чачэніі. Зразумела, што цяпер ніхто з простых сьмяротных гэтыя матэ’ялы больш ня ўбачыць. Захад зьдзівіла маўчаньне Пуціна і крамлёўскага эстэблішмэнту (яны ўсё яшчэ зьдзіўляюцца). Хаця Пуцін з ягоным праграмным “мачыць” сапраўды мог бы быць больш пасьлядоўным. Над Крамлём можна спакойна ўздымаць чырвоны сьцяг з фашыстоўскай свастыкай, можна нашыць гітлерскую сымволіку на трыкалёр РФ – розьніца невялікая. 9 кастрычніка прэзыдэнт Грузіі Саакашвілі выступіў па тэлебачаньні. Ён паведаміў аб забароне прызямляцца ў грузінскіх аэрапортах для расейскіх транспартных самалётаў. Справа ў тым, што менавіта ў такіх самалётах Расея вывозіла ў апошнія дні грузінаў, арыштаваных падчас паліцэйскіх хапуноў у расейскіх гарадах. Саакаўвілі заявіў, што “не дапусьціць, каб людзей вазілі, як быдла”. Дзеля гэтага ёсьць нармальныя пасажырскія самалёты. А паліцэйскія хапуны ў Расеі працягваюцца. Каб адлавіць усіх грузінаў, маскоўская міліцыя разаслала факсы па ўсіх сталічных школах. У факсах патрабуецца паведаміць, хто з вучняў мае грузінскія прозьвішчы. А потым ужо арыштоўваць бацькоў гэтых дзяцей. Расейская эсэсаўшчына зьдзівіла нават маскоўскіх настаўнікаў. Пад гарачую руку “кампэтэнтныя ворганы” схапілі за руку нават знакамітага прыдворнага маэстра Зураба Цэрэтэлі (трэба, аднак, памятаць, што ў кан’юнктуршчыкаў і халтуршчыкаў няма нацыянальнасьці). Гэты Цэрэтэлі ня толькі ставіць па ўсёй Маскве адзін за адным “помнікі” гіганцкіх памераў і шалёнага стылю, але таксама ўзначальвае расейскую Акадэмію мастацтваў. Праверка высьветліла, што за мінулы год акадэмікі выдаткавалі 2,1 мільёны рублёў на “нямэтавыя выдаткі”: перш за ўсё на аплату самых сабе (штату прэзыдыюму Акадэміі) і на аплату творчых заказаў (якія яны зноў жа замовілі самы сабе). Сацрэалізм плаўна перацякае ў капіталістычны рэалізм. Янка Базыль 9/10/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |