Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прыклад як паўтараецца гісторыя

8 кастрычніка 2006 г. „Frankfurter Allgemeine Zeitung“ публікуе артыкул пад тытулам “Расейцы ідуць!”
Аўтар з захапленьнем распавядае пра ўліваньні расейскага буйнога капіталу ў нямецкую гаспадарку. Пуцінскі сябрук з “Газпрома” А. Мілер выкупіў (выратаваў) нямецкі футбольны клюб “Шалькэ”. У праект ён уклаў 100 мільёнаў эўра. Алігархі скупляюць у Нямеччыне фірмы модаў і касмэтыкі, прадпрыемствы біятэхнікі, турфірмы, завалодваюць пакетамі акцыяў у буйных індустрыяльных прадпрыемствах. У фінале артыкула гучыць звонкі акорд: “Але голад расейцаў гэтым яшчэ далёка не задаволены”.

Наш камэнтар: Ані словам не згадаў нямецкі аналітык пра паходжаньне гэтых шалёных капіталаў, ліпкіх ад чалавечай крыві, зашмальцаваных у брудных руках забойцаў і рабаўнікоў уласнага народу і дзесяткаў народаў, прыдушаных імпэрскім прыгнётам. Немцам ня брыдка – гэта зразумела, бізнэс рэдка бывае маральнай справай. Але чаму ім ня страшна біялягічным страхам, уласьцівым усяму жывому? Яны запускаюць у сваю Нямеччыну разгалінаваную і дзікую хеўру расейскіх забойцаў і цынікаў такога маштабу, у параўнаньні з якімі паханы з “Коза ностры”, “Н’дрангеты” і “Якудзы” выглядаюць хорам хлопчыкаў-гімназістаў на калядным ранішніку.
Варочаць шалёнымі капіталамі, сотнямі тысячаў нямецкіх людзей, вызначаць напрамкі разьвіцьця і правілы гульні цяпер будуць усё больш актыўна галаварэзы з “таямнічай расейскай душой”. Немцам ня страшна, бо гэты працэс працягваецца ўжо гадамі. Бо расейцы завалодалі ўжо ня толькі рычагамі нямецкай эканомікі, ня толькі згаданымі фірмамі моды і касмэтыкі. “Гуны з Усходу” (як называў расейцаў канцлер Бісмарк) скупілі на караню нямецкі палітычны эстэблішмэнт. На вачах усяго сьвету канцлер Шродэр бессаромна прымаў непрыстойныя васальныя позы перад крамлёўскімі гаспадарамі. Пасьля таго, як яго ськінула насельніцтва, гаспадары ўзялі яго на працу (з шалёнай зарплатай) ў гаспрамаўскую структуру. Ягоная наступніца Мэркель, нягледзячы на іншую нібыта партыйную прыналежнасьць, з гатоўнасьцю пайшла сьлядамі свайго папярэдніка і заключыла пакт з Пуціным аб падзеле сфэраў уплыву ў Эўропе (“Томскія пагадненьні”).
Вырысоўваецца жудасная карціна. Мы часта з трывогай разважалі аб тым, што наша дарагая Беларусь у выніку нямецка-расейскага хаўрусу сталася разьменнай манэтай у руках дзялкаў, зацікаўленых у ліквідацыі нашай Дзяржавы і эксплуатацыі нашага народу ў сваіх інтарэсах. Аказваецца, што сама Нямеччына ўжо зрабілася закладніцай маскоўскага капіталізму-імпэрыялізму. І славутыя сваёй цьвярозасьцю немцы нават ня бачаць гэтага! За сёньняшнімі гэшэфтамі і дробным выгадніцтвам яны ня бачаць, у якую яму ўвальваюцца яны разам са сваім фатэрляндам.

Валеры Буйвал

11/10/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2006
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024