Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Тарабаршчына ў краіне вечнай сьпячкі

6 кастрычніка 2006 г. Угорская газэта “Nepszabadsag” паведамляе з парляманту Угоршчыны. Там выступаў прэмьер краіны Дзюрчань. “Прабачце, прабачце, прабачце…” – гукаў камсамолец-мільянэр, зьвяртаючыся да дэпутатаў і ўсяго народу. Ён тлумачыўся наконт свайго травеньскага выступу, у якім быў прызнаўся, што ён і ягоная сацыял-дэмакратычная партыя ўвесь час хлусілі народу аб гаспадарчым становішчы крамны, каб утрымацца пры ўладзе. Абяцаў, што больш так рабіць ня будзе.

Наш камэнтар: Успомнім, што калі стала вядома пра ганебныя заявы Дзюрчаня, зробленыя ім у коле сяброў і калегаў (нехта патаемна запісаў ягоны выступ, а потым абнародваў яго), на вуліцы сталіцы і іншых гарадоў Угоршчыны выйшлі на дэманстрацыі пратэсту тысячы і тысячы людзей. Народ праваліў партыю хлуса і цыніка Дзюрчаня на нядаўніх мясцовых выбарах. А вось у Беларусі днямі тав. Лукашэнка заявіў публічна і з легальным удзелам СМІ, што “беларускі народ будзе паміраць за Расею і павінен быць гатовым да гэтага”. Маскоўскі кліент “проболтался”, сказаў праўду, раскрыў крывавую задумку імпэрскага ворага – беларусаў зноў зьбіраюцца прымушаць ваяваць і аддаваць свае жыцьці за Маскву і ейную гнілую імпэрыю. Дзеля гэтага крамлёўцы плянуюць пад сурдзінку мясцовых псэўдавыбараў правесьці ў Беларусі антыканстытуцыйны “рэфэрэндум” аб “інтэграцыі з Расеяй” і легалізаваць акупацыю нашай краіны.
І вось вынік – ніякай рэакцыі беларускага грамадзтва. Лукашэнка заявіў проста ў лоб, што чакае нас, нашу армію і нашу моладзь. Заявіў цынічна, у адкрытую, без эзопаўшчыны. А нашы людзі нават не абмяркоўваюць гэты жудасны выступ-прызнаньне. Людзі, як жа так? Вам жа ясна патлумачылі (ясьней не бывае): РЭЖЫМ ЗЬБІРАЕЦЦА ЗРАБІЦЬ З НАС ГАРМАТНАЕ МЯСА, ЯКОЕ ПАВІННА БУДЗЕ АБАРАНЯЦЬ МАСКВУ, АЛІГАРХАЎ І ІХНУЮ РАСЕЮ. Беларусы, пакуль ня позна, ці не пара абуджацца ад сьпячкі?

Юрка Марозаў

11/10/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2006
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024