Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мэмарыяльнае шэсьце і мітынг у гонар Дзядоў у Менску Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ зьвярнулася ў Менскі гарвыканкам і Менскі абласны выканкам з заяўкай на правядзеньне мэмарыяльнага шэсьця ў Менску і мэмарыяльнага мітынга на тэрыторыі Народнага мэмарыялу “Курапаты”, прысьвечаных Дню памяці продкаў Дзяды. Мерапрыемствы адбудуцца 29 кастрычніка, у нядзелю. Плянуецца наступны расклад мерапрыемстваў: 10:30 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў”; На Дзяды беларусы памінаюць сваіх продкаў, каб ня згасла памяць, каб народ меў сваю мінуўшчыну і будучыню, каб не парывалася сувязь пакаленьняў. Людзі ўшаноўваюць памяць беларусаў, што загінулі на сваёй зямлі, а таксама далёка ад Беларусі. Ахвяры войнаў і генацыду ня могуць быць забытыя сучасьнікамі – такі закон чалавечай культуры і цывілізацыі. Заклікаем усіх далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў на сёлетнія Дзяды. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
=====ДЗЯДЫ - 2006=====
Прапануем зьмясьціць гэты банэр на сваіх старонках, форумах, ЖЖ, etс. <a href=”http://www.bielarus.net/archives/2006/10/17/907#more-907″><img src=”http://kamputar.belinter.net/agit/dziady.gif” alt=”Дзяды 2006. 29 кастрычніка (нядзеля). 10:30 – збор удзельнікаў на бульвары Талбухіна (на пляцоўцы каля Гадзіньнікавага завода), ст. мэтро “Парк чалюскінцаў””></a> Паважаны Беларус, дамапагі распаўсюдзіць інфармацыю пра мерапрыемства — раздрукуй і распаўсюдзь улёткі: 17/10/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |