Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (16-17 кастрычніка 2006 г.)

Многім з нашых суайчыньнікаў “не по душе” нецывілізаваная шклоўская дыктатура, ім нават брыдка глядзець у тэлевізар, калі выступаюць рэжымныя дзеячы. Яны былі б ня супраць, каб нехта пазбавіў бы іх ад гэтай непрыемнай перашкоды ў жыцьці.
Яны – з большага тая самая маўклівая частка нашага грамадзтва, якая з гатоўнасьцю адгукаецца на заклік псэўдаапазыцыі і ідзе на любыя выбарчыя шоў, каб “сказаць сваё НЕ дыктатуры” (сказаць гэта лёгка, бо ў кабінцы для галасаваньня ніхто ня бачыць, як ты паказваеш дулю рэжыму). Пасьля чарговай, ўшчэнт сфальшаванай “элегантнай перамогі” лукашызму на псэўдавыбарах гэтыя людзі адчуваюць горыч і расчараваньне. Але ў наступны раз яны зноў гатовыя ісьці па закліку чарговага Мілінкевіча і пад джынсовыя порткі на дручку (пад “флагом оппозіціі”) выконваць тую ж самую маніпуляцыю з элемэнтамі патаемнай рызыкі і прыхаванай героікі – а менавіта галасаваць за “апазыцыйных кандыдатаў” (казаць сваё НЕ дыкітатуры), хаця самы гэтыя кандыдаты кажуць ужо цяпер, што перамагчы на такіх выбарах немагчыма. Складваецца ўражаньне, што рэжым і прышчэпленыя да яго мілінкевічы-лебедько-вінцучкі могуць на працягу дзесяцігоддзяў сумесна вадзіць за нос гэтых людзей, а тыя ні пра што не здагадаюцца. Не здагадаюцца нават, што хаця б раз трэба праваліць рэжымны праект, арганізаваўшы байкот выбарчага фарсу.
Адной з прычынаў такога існаваньня зьяўляецца магчымасьць арганізаваць сабе “паралельнае жыцьцё” пад антыбеларускім рэжымам. Дэвізам гэтай пазыцыі ёсьць “Главное ни во что не вмешиваться, не засветиться”. Зьнешне лаяльныя грамадзяне шукаюць паралельныя хады, каб выжыць са сваімі семьямі. Дыктатура пад камандай Масквы разбурыла беларускую эканоміку, стала немагчыма працаваць за капейкі на радзіме. І больш за мільён людзей самага актыўнага вытворчага ўзросту паехалі за мяжу, у асноўным у тую ж Расею. Іх там зьбіваюць, абрабоўваюць, забіваюць, зьневажаюць. Але значнай частцы ўсё ж удаецца зарабіць пэўныя сумы, каб семьі маглі выжыць. Хітрэйшыя і больш падрыхтаваныя падаліся на Захад. Моладзь ужо шэраг гадоў пасьля краху СССР працуе на прасторах Эўразьвязу і ЗША. Вяртаецца дахаты з грашыма, пачуваецца камфортна. І, хаця гэтым маладым “не по душе” дыктатура, але “жить можно, лишь бы ни во что не соваться и не засветиться”. Зянон Пазьняк і іншыя патрыёты Беларусі даўно папярэджвалі, што схема паралельнага жыцьця ня можа існаваць вечна, што антыбеларуская паліцэйшчына задушыць апошнія парэшткі свабоднай ініцыятывы, што трэба абараняць сваю свабоду, змагацца за дэмакратычную эўрапейскую Беларусь, салідарна супрацьстаяць русіфікацыі і расейскаму імпэрыялізму. Але многім беларусам ва ўсё гэта “неяк ня верылася”, яны спадзяваліся, што “на іхны век хопіць” і што ніхто іх не зачэпіць.
Дык вось, прапануем гэтым грамадзянам пачытаць “Белгазету” за 16 кастрычніка, а менавіта артыкул “Поработал – заплаті”. Гэта ёсьць інтэрвію з намміністра МУС РБ А. Бегуном. Цытуем рэдакцыйную частку артыкула: “Речь идёт о гастарбайтерах – мускулистых парнях на российских стройках и привлекательных бебиситтерах в американских семьях. Отныне о них задумались в МВД, подсчитав, что всех необходимо “принудить легально заниматься трудовой деятельностью”. Чытачу прыйдзецца, аднак, доўга ўглядацца ў міністэрскі лубок, фальшывую карцінку пра жыцьцё і працу беларусаў у Расеі: “В Россию едут молодые мужчины, которые вместо деревни хотят жить в Москве, пусть и на съёмной квартире…” Намміністра МУС у адным месцы, праўда, гаворыць пра галоўнае: “Государство вынуждено разработать комплекс мер, чтобы воздействовать на процесс. Карательные санкции пока не перечислю: они находятся в разработке, причём этим занято не только МВД…” Што называецца, дзякуй на добрым слове. Рэжым зрабіў усё, каб пазбавіць наш народ магчымасьці працаваць і зарабляць на жыцьцё на радзіме. Сотні тысячаў людзей падаліся за мяжу. Цяпер паліцэйскія патрулі будуць высьвятляць непасрэдна па месцы жыхарства ў перапужаных сямейнікаў, дзе падзеліся і што робяць іхныя работнікі. Калі гастарбайтэры будуць вяртацца і перасякаць мяжу Беларусі, іх ужо будуць чакаць чыноўнікі рэжыму з карніцкімі паўнамоцтвамі. Вядома, што абсалютная большасьць нашых людзей выязджае на працу за мяжу нелегальна. Зразумела, што ў гэтых карніцкія чыноўнікі будуць адразу адбіраць усе грошы. “Счастлівчікі”, якія працавалі ў Эўропе і Амэрыцы легальна і маюць на ўсё паперы, павінны будуць аддаць значную частку заробку (магчыма палову і больш). Здавалася б, кожная дзяржава бярэ падаткі. Але ўсе мы разумеем, што рэжыму патрэбна ў чарговы раз проста абрабаваць беларусаў, бо бракуе грошай на паліцэйска-гэбоўскія дывізіі, на легіёны бюракратыі, на шклоўскія ракеты, зімовыя палацы, “агрогородкі” і іншыя звыродлівыя экспэрымэнты дыктатуры. Паралельнае жыцьцё канчаецца, як канчаецца любая спроба прыстасавацца да антычалавечага рэжыму. “Неяк праіснаваць”, “неяк перахітрыць” шклоўскую сістэму ня ўдасца. Яна забярэ апошнюю капейку, яна ня зьлітасьцівіцца над маўклівымі і пакорлівымі. Толькі народная салідарнасьць у змаганьні за вызваленьне Беларусі ёсьць шляхам да нармальнага цывілізаванага жыцьця.

У “Белгазете” за 16 кастрычніка надрукавана таксама інтэрвію з нямецкім палітолягам-русістам Аляксандрам Рарам. Гэты Рар даўно ўжо атрымаў у беларускіх інтэлектуалаў мянушку “Гаўляйтэр”. На працягу доўгіх гадоў гэты немец усімі навукова-папулярнымі спосабамі высьцілае для беларусаў дывановую дарожку ў Расею. Не, ён ня сьцьвярджае, як ягоныя гітлерскія папярэднікі, што “беларусы – гэта недачалавекі”. Голас у яго роўны і манэры “ізяшчные”. Ён проста прапануе нам “ісьці да дэмакратыі праз больш дэмакратычную Расею”. Апошнім разам Рар выдаў у “Белгазете” такую сэнтэнцыю: “Лукашенко – всё-таки не Хусейн и не Милошевич. Лукашенко ни с кем, кроме оппозиционных партий, войны не ведёт… Было бы лучше, если бы Европа проводила в отношении Беларуси политику, которую она реализовывала с СССР, — “перемены через торговлю”.

У Расеі адбываецца чарговая трагедыя. Штодня тэлебачаньне дэманструе жудасныя сюжэты са шпіталёў і гандлёвых кропак. Спачатку ў Валагодскай, а потым у Кіраўскай вобласьцях сотні людзей атруціліся сродкамі бытавой хіміі. Многія загінулі. Ня маючы грошай нават на самагонку, алкаголікі (сярод іх вельмі шмат жанчынаў) купляюць і выпіваюць вадкасьці, прадназначаныя для выдаленьня іржы з мэталаў, ачысткі сантэхнікі і г.д. Нават загартаваныя атрутамі арганізмы русскіх людей ня вытрымліваюць такой хімічнай атакі. Няшчасны народ, няшчасная краіна…

Янка Базыль

17/10/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2006
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024