Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (17-18 кастрычніка 2006 г.) У верасьні-кастрычніку расейскае тэлебачаньне ашчасьлівіла нас чарговым дакумэнтальна-мастацкім сэрыялам. Рэгулярна з Масквы паказваюць-расказваюць пад рубрыкай “Кремлёвскіе жоны”. Штотыдзень малюецца тэлепартрэт чарговай жонкі з-пад крамлёўскай зоркі. Трэба прызнаць, што ў фільмах ёсьць шэраг сапраўдных фактаў і ацэнак. Не хаваецца, напрыклад, той факт, што жонкі Молатава, Калініна, Маленкова і шэрагу іншых бонзаў рэжыму патрапілі ў сталінскі ГУЛАГ і вярнуліся адтуль толькі пасьля сьмерці тырана. Але зьвяртае на сабе ўвагу агульная афарбоўка гэтых тэлесюжэтаў. Галоўным у апавяданьні аб “жонах вождей” ёсьць жаданьне стварыць чалавечны і даволі прывабны вобраз самых гэтых важдзей і ўсяго таго, што яны тварылі з народам. І так, і гэтак тэлеаўтары падкрэсьліваюць, якімі ўзорнымі сужонцамі і сямейнікамі былі жывадзёры Молатаў, Будзённы, Бэрыя. Яны куплялі падарункі жонкам, займаліся выхаваньнем уласных дзяцей і нават адаптавалі чужых малых. Дэманструецца шэраг сэнтымэнтальных фатаздымкаў з дзецьмі, сабакамі і катамі. Гледзячы на ўсё гэта, цяперашні тэлеглядач забываецца, што бальшавіцкія баяры-апрычнікі гуляліся са сваімі дзецьмі пасьля працоўнага дня, дзе падпісалі сьмяротныя прысуды тысячам людзей. Што яны куплялі каракулявыя шубкі сваім жонкам, адправіўшы семьі сваіх ахвяраў на пакуты і сьмерць у маскоўска-фашыстоўскіх лягярох. Пра ўсё гэта амаль ня слова. А калі сказана, што, напрыклад, Будзённы “ня даў рады з кіраваньнем Заходняга фронту ў чэрвені-верасьні 1941 г.”, то адразу падсоўваецца індульгенцыя – “яго за гэта нельга абвінавачваць”. Давайце ўявім сабе, што гітлерскія правадыры ацалелі пасьля паразы Нямеччыны ў 1945 г. Што яны апэратыўна наладзілі асуджэньне “культу асобы Гітлера” на ХХ зьезьдзе СС у Бэрліне, арганізавалі першую адлігу, а потым перастройку і гласность пад кіраўніцтвам нейкага жвавага выхаванца Гітлерюгэнда. У гэтай сітуацыі яны б паказвалі насельніцтву дакладна такія ж сэрыялы пра сваіх папярэднікаў. Мы даведаліся б пра тое, што ў Гімлера было восем чыста арыйскіх дзяцей, зь якімі ён любіў гуляцца. Што Эва Браўн ня лезла ў палітыку, а гатавала фюрэру вэгэтарыянскія абеды. Што ўсё гэта былі вельмі “человечные человекі”. На нямецкім тэлебачаньні не паказваюць такіх фільмаў. Таму што фашыстоўская імпэрыя разгромлена, яе ідэялёгія і кіраўнікі выкляты чалавецтвам. Таму што законам забаронена ўсхваленьне і сэнтымэнталізацыя фашызму і яго носьбітаў. Іншая справа маскоўскі фашызм-камунізм – его дело жівёт і побеждает. Ён ня можа абысьціся без натхняльнікаў-папярэднікаў (якія зьнішчылі значна больш людзей і народаў, чым нямецкія нацысты). Без ідэялізаваных бэрыяў-молатавых-сталіных цяперашні лубянскі рэжым проста павіс бы ў паветры. Абапірацца ён можа толькі на прасякнутую крывёю мільёнаў ахвяраў глебу, на імпэрскае людажэрства і чалавеканенавісьніцтва. Калі б крамлёўскі монстр адмовіўся ад гэтай жудаснай спадчыны, ён бы перастаў існаваць, адразу праваліўшыся ў пекла. 18 кастрычніка ў Маскве радваліся. Эўразьвяз ня стаў прымаць ніякіх дакумантаў з асуджэньнем антыгрузінскай палітычнай агрэсіі Расеі. Хітруны з Эўракамісіі выпусьцілі на трыбуну камісаршу па замежных сувязях ЭЗ Бэніту Фэрэру-Вальднэр і яна заявіла сярод іншага: “Сапраўды, сітуацыя з грузінамі ў Расеі вельмі складаная. Аднак адказнасьць за крызіс павінны ўзяць на сабе абодва бакі”. І далей: “Абедзьве краіны павінны зьнізіць рыторыку ва ўзаемных адносінах, а грузінскае кіраўніцтва павінна ўстрымацца ад любых дзеяньняў, што спрыяюць большай напружанасьці”. Брава, Бэніта! У чарговы раз пазнаем майстэрства інквізіцынай схалястыкі гэтай аўстрыйскай эўранемкі. Гэтым разам яна вельмі празрыста абвінаваціла грузінаў у антыгрузінскіх рэпрэсіях. Да такога не дадумаліся нават аўстрыйскія дзеячы 1938 года. Нямецкі фашызм прышоўся, аднак, да смаку большасьці насельніцтва Аўстрыі, якое масава высыпала на вуліцы і плошчы сустракаць фашыстоўскіх “вызваліцеляў” і вітала аншлюс у гітлерскі рэйх. Усеаўстрыйскі фашыстоўскі экстаз уразіў нават Гітлера, які ехаў сярод мора кветак і свастык па тэрыторыі першай ахвяры карычнявага імпэрыялізму. Аўстрыйскія абыватэлі апэратыўна здавалі ў гестапа сваіх габрэйскіх суайчыньнікаў і нямногіх антыфашыстаў, запісваліся ў вэрмахт і СС. Потым, што праўда, яны вельмі жорстка пацярпелі ад вайны і дэфашызацыі. Але “іх дело жівёт і побеждает”. Цяпер іхныя нашчадкі з захапленьнем прыслугоўваюць чырвонаму маскоўскаму рэйху. Затое будзе газ і нафта. За гэтую выгоду можна і грузінаў “на место поставіть” і беларусаў з мапы Эўропы сьцерці. Гульня, вартая ставак. Вось паступова й раскрываецца сутнасьць дамоўленасьцяў Пуціна з Мэркель у Томску ды Дрэздэне. У той жа дзень у Маскве можна было б даваць яшчэ адзін салют. Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Стразбурзе адмовіўся прымаць на разгляд справу журналіста Дзьмітрыя Холадава, пададзеную ягонымі бацькамі. Малады журналіст загінуў у 1995 г. ад выбуху бомбы, падкладзенай у партфэль, дзе нібыта былі дакумэнты пра карупцыю і злачыннасьць у расейскай арміі. Палкоўнікі выведкі паветрана-дэсантных войскаў, якія арганізавалі забойства, не панесьлі сапраўднага пакараньня. Тадышні міністар абароны Грачоў (які пагражаў сьмерцю журналісту і безумоўна аддаў загад на забойства) ня быў нават прыцягнуты да адказнасьці. Эўрасуд адмахнуўся ад людзей фармальнай паперкай: маўляў у той пэрыяд РФ яшчэ не падпісала Эўрапейскую канвэнцыю па правах чалавека. А тым часам “лучшіе люді Россіі” рыхтуюцца да чарнасоценных маршаў у абедзьвюх сталіцах. Пра гэта заявіў сумнавядомы дэпутат Дзярждумы шавініст Рагозін. 4 лістапада ў Маскве і Пецярбурзе адбудзецца “Русскій марш” (так і хочацца дадаць: “беспошчадный і бессмысленный”). Галоўным акцэнтам “марша” будзе антыгрузінская істэрыя. А чаму б і не? Нават Бэніта сваё дабро дала. “Марш”, аднак, пачаўся ўжо 18 кастрычніка. У гэты дзень незаконны прамаскоўскі “парлямант” Абхазіі прагаласаваў (“адзінадушна”, як паведамілі расейскія СМІ) за пасылку ў Маскву просьбы “об установлении ассоциированных отношений с Российской Федерацией”. Антыгрузінскі лідэрчык Багапш пераконваў з трыбуны, што “это будет гарантом міра і процветанія”. Якога, цікава, колеру маецца быць гэтае “процветаніе” у імпэрыі, дзе пануе крымінал, наркаманія, пьянства, вымірае насельніцтва, лубянская эліта абрабоўвае народ, ідуць крывавыя войны? У расейскай Дзярждуме “просьбу” атрымалі і паведамілі, што “рассмотрят её очень серьёзно”. Застаецца толькі спадзявацца, што маўклівая большасьць абхазкага народу зразумее згубнасьць гэтага курсу раней, чым апынецца ў жудасным маскоўскім тупіку. Янка Базыль 18/10/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |