Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Менску адкрылася выстава Міколы Купавы У літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску адкрылася выстава Міколы Купавы “Беларускі лёс ХХ стагодзьдзя”. Мастак прысьвяціў яе 100-гадоваму юбілею газэтаў “Наша Ніва” і “Наша Доля”. Выставу складаюць тыя работы Міколы Купавы, старшыні Нацыянальна-культурнай камісіі Сойму Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ, тэматыка якіх зьвязаная зь Вільняй часу заснаваньня і выданьня “Нашай Нівы”. Адной з мэтаў выставы было нагадаць і пра стогадовы юбілей газэты “Наша Доля”, якая таксама пакінула значны сьлед у гісторыі нацыянальнага адраджэньня, кажа спадар Купава: (Купава: ) “Як і тая “Мужыцкая праўда” — сем нумароў, так і “Наша Доля” — шэсьць нумароў. А фактычна, з гэтага ж усё і пачыналася. Можа быць, гэта “Наша Ніва” сталася працягам, бо тыя ж самыя людзі яе выдавалі”. У экспазыцыі партрэты заснавальнікаў “Нашай Долі” й “Нашай Нівы” — братоў Івана і Антона Луцкевічаў, выдаўцоў і аўтараў — Янкі Купалы, Цёткі, Максіма Багдановіча, выявы Вільні й яе гістарычных будынкаў. Разам выстаўленыя 23 работы, над якімі мастак працаваў некалькі гадоў. Вось што Мікола Купава гаворыць пра адметнасьць выставы: (Купава: ) “Яна адметная тым, што тут, на гэтай выставе, караніцца беларуская ідэя. Вось гэта тое, з чаго пачыналася нашае адраджэньне ў ХХ стагодзьдзі. Унутры кожнага твору гэта прысутнічае, так ці гэтак”. Выстава ў гонар юбілею найстарэйшых беларускіх газэтаў “Наша Доля” і “Наша Ніва” праходзіць у музэі Максіма Багдановіча не выпадкова. Гаворыць навуковая супрацоўніца музэю Ірына Мышкавец: (Мышкавец: ) “Максім Багдановіч быў цесна зьвязаны з “Нашай Нівай”. Гэтая газэта дала штуршок для разьвіцьця ягоных творчых здольнасьцяў. Літаратурны музэй Максіма Багдановіча ганарыцца тым, што ў фондах мае “Нашу Ніву” і “Нашу Долю” стогадовай даўніны. І калі трымаеш у руках гэтыя газэты, то адчуваеш, што дакранаесься да сапраўднай гісторыі. І такое творчае пераасэнсаваньне Міколам Купавам гэтай тэмы гаворыць пра тое, што мы памятаем, шануем і працягваем распачатае нашымі папярэднікамі”. Выстава Міколы Купавы “Беларускі лёс ХХ стагодзьдзя” прымеркаваная да 60-гадовага юбілею мастака і 40-годзьдзя ягонай творчасьці.
Галіна Абакунчык, Менск 20/10/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |