Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Паралельнае жыцьцё”

Адной з прычынаў пазанацыянальнага існаваньня шмат якіх беларусаў зьяўляецца магчымасьць арганізаваць сабе “паралельнае жыцьцё” пад антыбеларускім рэжымам. Дэвізам гэтай пазыцыі ёсьць “Главное ни во что не вмешиваться, не засветиться”. Зьнешне лаяльныя грамадзяне шукаюць паралельныя хады, каб выжыць са сваімі сем’ямі.
Дыктатура пад камандай Масквы разбурыла беларускую эканоміку, стала немагчыма працаваць за капейкі на радзіме. І больш за мільён людзей самага актыўнага вытворчага ўзросту паехалі за мяжу, у асноўным у тую ж Расею. Іх там зьбіваюць, абрабоўваюць, забіваюць, зьневажаюць. Але значнай частцы ўсё ж удаецца зарабіць пэўныя сумы, каб сем’і маглі выжыць. Хітрэйшыя і больш падрыхтаваныя падаліся на Захад. Моладзь ужо шэраг гадоў пасьля краху СССР працуе на прасторах Эўразьвязу і ЗША. Вяртаецца дахаты з грашыма, пачуваецца камфортна. І, хаця гэтым маладым “не по душе” дыктатура, але “жить можно, лишь бы ни во что не соваться и не засветиться”.
Зянон Пазьняк і іншыя патрыёты Беларусі даўно папярэджвалі, што схема паралельнага жыцьця ня можа існаваць вечна, што антыбеларуская паліцэйшчына задушыць апошнія парэшткі свабоднай ініцыятывы, што трэба абараняць сваю свабоду, змагацца за дэмакратычную эўрапейскую Беларусь, салідарна супрацьстаяць русіфікацыі і расейскаму імпэрыялізму. Але многім беларусам ва ўсё гэта “неяк ня верылася”, яны спадзяваліся, што “на іхны век хопіць” і што ніхто іх не зачэпіць.
Гэтакім людзям прапануем, між іншым, пачытаць “Белгазету” за 16 кастрычніка, а менавіта артыкул “Поработал – заплаті”. Гэта ёсьць інтэрв’ю з намміністра МУС РБ А. Бягуном. Цытуем рэдакцыйную частку артыкула: “Речь идёт о гастарбайтерах – мускулистых парнях на российских стройках и привлекательных бебиситтерах в американских семьях. Отныне о них задумались в МВД, подсчитав, что всех необходимо “принудить легально заниматься трудовой деятельностью”.
Чытачу прыйдзецца, аднак, доўга ўглядацца ў міністэрскі лубок, фальшывую карцінку пра жыцьцё і працу беларусаў у Расеі: “В Россию едут молодые мужчины, которые вместо деревни хотят жить в Москве, пусть и на съёмной квартире…” (Як ўсё гэта нагадвае “карцінкі” і агітацыю часоў гітлерскага “райху”, калі запрашалі на працу ў Нямеччыну). Намміністра МУС у адным месцы, праўда, гаворыць пра галоўнае: “Государство вынуждено разработать комплекс мер, чтобы воздействовать на процесс. Карательные санкции пока не перечислю: они находятся в разработке, причём этим занято не только МВД…”
Што называецца, дзякуй на “добрым слове”. Рэжым зрабіў усё, каб пазбавіць наш народ магчымасьці працаваць і зарабляць на жыцьцё на радзіме. Сотні тысячаў людзей падаліся за мяжу. Цяпер паліцэйскія патрулі будуць высьвятляць непасрэдна па месцы жыхарства ў перапужаных сямейнікаў, дзе падзеліся і што робяць іхныя работнікі. Калі гастарбайтэры будуць вяртацца і перасякаць мяжу Беларусі, іх ужо будуць чакаць чыноўнікі рэжыму з карніцкімі паўнамоцтвамі. Вядома, што абсалютная большасьць нашых людзей выязджае на працу за мяжу нелегальна. Зразумела, што ў гэтых карніцкія чыноўнікі будуць адразу адбіраць усе грошы. “Шчасьліўчыкі”, якія працавалі ў Эўропе і Амэрыцы легальна і маюць на ўсё паперы, павінны будуць аддаць значную частку заробку (магчыма палову і больш).
Здавалася б, кожная дзяржава бярэ падаткі. Але ўсе мы разумеем, што антыбеларускаму рэжыму патрэбна ў чарговы раз проста абрабаваць беларусаў. Бо бракуе грошай на паліцэйска-гэбоўскія дывізіі, на легіёны бюракратыі, на шклоўскія ракеты, зімовыя палацы, “агрогородкі” і іншыя звыродлівыя экспэрымэнты дыктатуры. Паралельнае жыцьцё канчаецца, як канчаецца любая спроба прыстасавацца да антычалавечага рэжыму. “Неяк праіснаваць”, “неяк перахітрыць” шклоўскую сістэму ня ўдасца. Яна забярэ апошнюю капейку, яна ня зьлітасьцівіцца над маўклівымі і пакорлівымі. Толькі народная салідарнасьць у змаганьні за вызваленьне Беларусі ёсьць шляхам да нармальнага цывілізаванага жыцьця. Але ці здольныя змагацца за свабоду людзі без Айчыны ў сэрцы?
Янка Базыль

22/10/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2006
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024