Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (23-24 кастрычніка 2006 г.) Русский фашизм. 23 кастрычніка “казачкі” з голенымі галовамі і апранутыя ў чорнае рабілі рэйд у Пецярбурзе. У кавярні каля станцыі мэтро “Вуліца Дыбенкі” чарнасоценцы ўбачылі чатырох маладых каўказцаў, якія мірна вячэралі за столікамі. “Русскіе героі-вітязі” ацанілі сваю колькасную перавагу і накінуліся на гасьцей горада Леніна. Тыя, аднак, не разгубіліся, дасталі нажы і пагналі фашыстаў, пяцёх сур’ёзна паранілі. Міліцыя ў сваю чаргу арыштавала каўказцаў. Зразумела, які цяпер будзе судовы працэс. Але людзі пачынаюць ужо сур’ёзна бараніцца ад фашыстоўскай гадзіны. А 24 кастрычніка ў Таўрыцкім палацы ў Пецярбурзе адкрыўся “Сусьветны зьезд рускай дыяспары”. Дыяспара сьцьвярдаже, што яе на плянэце больш за 30 мільёнаў. Пуцін даўно кажа (і на адкрыцьці зьезду зноў казаў), каб усе вярталіся “обустраівать Россію”. Тэлеканалы паказалі, аднак, настроі некаторых з гэтых 30 мільёнаў. Напрыклад, такі граф Шарамецеў (нашчадак таго прыдворнага монстра, які разам з Пятром І забіваў беларускіх сьвятароў у Полацкай Сафіі і зьдзяйсьняў у Беларусі тактыку выпаленай зямлі падчас Паўночнай вайны). Нашчадак з моцным акцэнтам выказваў хваляваньне наконт нелюбові да рускіх у шырокім сьвеце: “Представляете, в некоторых странах им не дают пользоваться своим языком и даже называют негражданинами…” “Гражданіна Шарамецеў” павінен, аднак, успомніць, што ў балтыйскія краіны (пра якія ён празрыста нагадаў) русскіе люді прышлі як акупанты, арганізавалі тэрор і генацыд мясцовага насельніцтва, жылі тут на працягу дзесяцігоддзяў і грэбліва патрабавалі “разговарівать со мной человескім языком”, ня ведаючы мясцовыя мовы. Так яны паводзілі (і паводзяць сябе дагэтуль) у Беларусі, Украіне і іншых краінах. І атрымалася, што ў Прыбалтыцы яны наляцелі на той самы корч, які выстаўлялі некалі акупаваным народам. У адрозьненьні ад графа баксёр з істінно русскім іменем Віктор Дзю не заклікаў вяртацца ў Расею: “Мая сям’я ў Ізраілі. Я ведаю, што з маімі дзецьмі нічога ня здарыцца. Я спакойны. А вось тут чамусьці паўсюль перасоўваюся з аховай…” Агромністая заля, поўная графьёў, казакоў, творчай інтэлігенцыі і іншых гражданінов ускочыла з крэслаў і сустрэла Пуіна “бурнымі оваціямі”. Загучаў гімн СССР-РФ. Лубянцы і недастраляныя імі арыстакраты, бацюшкі РПЦ, якія да 1990 года сьвярджалі, што “Бога нет”, і прочая і прочая – усе разам натхнёна выслухалі пра “партія Леніна, сіла народная, нас к торжеству коммунізма ведёт…” І пачалі судіть-рядіть. У гэтых ня можа быць ніякіх сьветапоглядных супярэчнасьцяў, калі йдзецца пра захаваньне іхнай імпэрыі. Янка Базыль 24/10/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |