Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДЗЯДЫ – СЬВЯТА ВЕЧНАСЬЦІ

Зянон ПАЗЬНЯК, Ліст да дарагіх землякоў

Новае Беларускае Адраджэньне пачалося з Курапатаў і Дзядоў. Гэта сьведчыць пра глыбіню падзеі, якая выявіла працэс адраджэньня нацыянальнага духу. Дзяды несьмяротныя ў духу, і людзі, якія адзначаюць гэтае сьвята, маніфэстуюць існаваньне вечнасьці.
Удумаемся, якая высокая сымволіка закладзена ў гэтай зьяве.
Будучыня грунтуецца на павазе да мінулага. Сэнс будучыні абумоўлены веданьнем мінуласьці. Нацыянальнае адраджэньне Вялікага Княства Літоўскага пачалося ў ХІХ стагоддзі ў новай нязвыклай дагэтуль форме Беларусі. Але не было б ні Адраджэньня, ні Беларусі, калі б нацыянальная ідэя не вынікала і не абапіралася на сваю гістарычную дзяржаўную і народную мінуласьць – на Вялікае Княства.
Стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі – гэта якраз і было аднаўленьне Вялікага Княства Літоўскага ў яго этнічных і тэрытарыяльных межах. Патрабавалася няшмат часу, каб расставіць гістарычныя кропкі над “і”. Але акупацыя і падзел Беларусі паміж акупантамі адтэрмінавалі задачу.
Заўважце, з чаго пачалі акупанты ў першай палове ХХ-га стагоддзя. Са зьнішчэньня Беларускай ідэі, мовы, сымвалаў і гісторыі.
З чаго пачаў прамаскоўскі акупацыйны рэжым Лукашэнкі? Са зьнішчэньня беларускіх нацыянальных сымвалаў, школы, мовы і гісторыі. Гэтая вайна зь беларускім народам вялася і вядзецца паўсюдна, ў тым ліку і ў Курапатах. Для іх (нашых нацыянальных ворагаў) вынішчэньне беларускай гісторыі і культуры ёсьць галоўным дзеяньнем дзеля таго, каб нас не было, каб мы зьніклі з мапы сьвету. То што павінна стаць галоўным для нас, каб адрадзіцца і быць?
Адказ відавочны. Дзяды даюць гэты адказ. І таму Дзяды ёсьць для нас, беларусаў, вялікім нацыянальным сьвятам, якое датычыць душы кожнага чалавека, бо кожны мае продкаў. Не існуе людзей без дзядоў, няма народу без мінуласьці, але ёсьць такія, якім адбілі памяць. Аднак, вы ж бачыце, што чалавек бяз памяці пра свой род не трымаецца сваіх, ён іх не пазнае, ён робіцца духоўна мёртвым для народа.
Маладыя, трымайцеся нашых дзядоў, духоўных і фізычных, трымайцеся сваіх продкаў, шануйце бацькоў, якія пакутуюць перажываюць за вас, калі вас дыскрымінуюць ў вучэльнях, паніжаюць пад арыштам, у судах за дарагую Бацькаўшчыну, за роднае слова.

У Дзень Дзядоў паклянёмся перад продкамі на вернасьць любімай нашай Айчыне.

Дзе б вы ні былі, куды б ні закінуў вас змагарны беларускі лёс (за мяжу вучыцца, ці ў высылку, ці ў акупанцкую турму) – памятайма: Беларусь перш за ўсё! Ёй нашы думкі, дзеля яе нашае змаганьне, праца і вучоба.

Хай паўсюдна гучыць наша беларуская мова, хай веецца наш сьветазарны Бел-Чырвона-Белы сьцяг, хай імчыцца Пагоня!

Хай будуць у сьветласьці нашы душы — і Вялікія Дзяды ўспамогуць нас.

Слава Дзядам, што ў вечнасьці! Слава вечнай Беларусі – нашаму Вялікаму Княству, якое ніколі не загіне, пакуль мы жывем.

Верма ў сьветлую будучыню Беларусі, якая стане нашым быцьцём!
24-29 кастрычніка 2006 г.

26/10/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2006
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024