Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Юрась Беленькі: “Дзяды” – агульнанацыянальная традыцыя” “… я хацеў бы запрасіць максымальна шырокае кола грамадзянаў Беларусі прыйсьці на гэтыя мерапрыемствы. Добра было б каб былі прадстаўнікі іншых незалежніцкіх дэмакратычных партыяў, проста людзі. Гэтае сьвята ёсьць нашым агульнанацыянальным.” У нядзелю, 29 кастрычніка ў Менску пройдзе традыцыйнае адзначэньне дня памінаньня продкаў Дзяды. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ ужо атрымала ад уладаў дазвол на правядзеньне шэсьця ў Курапаты і мэмарыяльнага мітынгу. Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ ужо традыцыйна выступае арганізатарам мэмарыяльных урачыстасьцях у Кукрапатах на Дзяды. Юры Беленькі распавёў, як сёлета будзе праходзіць шэсьце й мітынг: (Беленькі: ) “ У нас ужо ёсьць традыцыя. Мы гэтую традыцыю захоўваем і падтрымліваем. Як і апошнія гады збор каля гадзіньнікавага заводу ў бліжэйшую да Дзядоў нядзелю 29 кастрычніка. Збор у 10.30, пачатак шэсьця аб 11 гадзіне. Шэсьце па традыцыйным маршруце: праспэкт Ф.Скарыны – вуліца К.Каліноўскага – вуліцы Сядых, Гамарніка і так далей да Курапатаў. У 14.30 у Курапатах адбудзецца мітынг”. Паводле Юрыя Беленькага шлях у Курапаты даволі працяглы і складаны, таму людзей, якім цяжка прайсьці яго цалкам арганізатары запрашаюць толькі на мітынг. У Курапатах арганізатары плянуюць ўсталяваць новыя крыжы. Будуць ускладзеныя кветкі да магілаў, запаленыя сьвечкі. Юры Беленькі гаворыць, што ніякіх асаблівых новаўвядзеньняў у справе сьвяткаваньня Дзядоў ня будзе.Будзе захаваны традыцыйны фармат. Спадар Беленькі заклікаў прадстаўнікоў розных партыяў і арганізацыяў узяць удзел у адзначэньні Дзядоў: (Беленькі: ) “ Мы традыцыйна выступілі заяўнікамі. Мы арганізоўваем гэтае мерапрыемства, але гэта не значыць, што толькі мы ёсьць удзельнікамі гэтага мерапрыемства. Наадварот, карыстаючыся магчымасьцю я хацеў бы запрасіць максымальна шырокае кола грамадзянаў Беларусі прыйсьці на гэтыя мерапрыемствы. Добра было б каб былі прадстаўнікі іншых незалежніцкіх дэмакратычных партыяў, проста людзі. Гэтае сьвята ёсьць нашым агульнанацыянальным”. Гутарку вёў сп. Альгерд Невяроўскі, 27/10/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |