Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Перад Дзядамі ў Курапатах адбылася традыцыйная талака Напярэдадні Дзядоў ва ўрочышчы Курапаты адбылася традыцыйная талака. Людзі сталага веку і моладзь прыбіралі тэрыторыю, зграбалі апалае лісьце, высаджвалі зімовыя расьліны, рамантавалі крыжы. Бо заўтра сюды прыйдуць тысячы людзей. На талацэ ў Курапатах пабывала наша карэспандэнтка. Талака ў Курапатах адбываецца кожную суботу, але сёньня тут надзвычай шмат моладзі, студэнтаў. І калі жанчыны больш сталага веку зграбаюць лісьце, выкопваюць летнія кветкі ці, наадварот, высаджваюць зімовыя расьліны, то моладзь арудуе сякерамі, вырубае падлесак, рамантуе крыжы. Гутару са студэнтамі Віктарам і Надзеяй, які бываюць тут кожную суботу: (Віктар: ) “Гэта народны мэмарыял. Мы адчуваем, што павінны захоўваць сымбаль. Сымбаль пакутаў народу Беларусі ў часы сталінскага генацыду. Мы павінны ахоўваць яго. Калі ў нас ёсьць вольны час, мы абавязкова сюды прыходзім”. (Надзея: ) “Мы абавязкова прыходзім разам, гэта наша калектыўная ідэя”. (Карэспандэнтка: ) “Скажыце, а ў сям’і быў хто-небудзь рэпрэсаваны, ці загінуў?” (Надзея: ) “Мне невядома”. (Віктар: ) “Асабіста маю сям’ю не закранула гэта трагедыя, але яна закранула маю нацыю”. Пётра Шашкель быў рэпрэсаваны ў 1946 годзе, калі яму было 2 гады. А ягонага брата наагул рэпрэсавалі ў 2 месяцы. Гаворыць Пётра Шашкель: (Шашкель: ) “Мы былі асуджаныя да 5 гадоў ссылкі. Кінутыя былі ў Баранавіцкую турму КДБ “Крывое кола”, а потым была перасыльная турма ў Воршы. І этапам у Сыбір. Разам з маці. Бацька быў раней забраны, і мы нават ня ведаем, дзе пахаваны. Бог зьміласьцівіўся над намі – удалося выжыць. Мы рэабілітаваныя толькі ў 1996 годзе, праз 50 гадоў!” Прычым пра тое, што яны рэабілітаваныя, Пётра Шашкель і ягоны брат даведаліся толькі з кнігі “Памяць”, улады нават не паведамілі ім пра гэта. Пётра Шашкель не прапусьціў ніводных “Дзядоў”, пачынаючы з памятнага 1988 году. На беларускай зямлі дзесяткі, сотні месцаў, дзе былі масавыя расстрэлы. Гэта Лошыца, Парк Чалюскінцаў у Менску, вёска Андрэеўшчына, дзе знаходзіцца знакамітая Кабылянская гара пад Воршай… Але Курапаты сталі сымбалічным месцам, кажа сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Алесь Чахольскі: (Чахольскі: ) “У кожнай сям’і, калі паглядзець у карані, ёсьць людзі, якіх рэпрэсавала Савецкая ўлада, бальшавікі. Ці гэтыя людзі памерлі ў ГУЛАГу, ці яны расстраляныя дзесьці на Калыме, ці ў шматлікіх Курапатах на Беларусі… Курапаты – гэта канцэнтрацыя таго злачынства, што зьдзейсьнілі бальшавікі на Беларусі. 21 гектар расстраляных людзей… Тут расстраляны сотні тысяч. Гэта месца – Галгофа Беларусі”. У нядзелю, 29 кастрычніка, адбудзецца традыцыйнае шэсьце ў Курапаты. Збор – станцыя мэтро “Парк Чалюскінцаў”, каля гадзіньнікавага заводу а 10:30. Шэсьце і мітынг дазволеныя гарадзкімі ўладамі. Іна Студзінская, Менск 28/10/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |