Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
85 гадоў споўнілася Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту БДУ быў заснаваны ў 1921 годзе. У найбуйнейшай навучальнай установе краіны вучыцца амаль 24 тысячы студэнтаў. Былы прарэктар БДУ па міжнародных сувязях Аляксандар Рухля выказаў такое меркаваньне: (Рухля: ) “Спэцыялісты, якіх рыхтуе ўнівэрсытэт, на самай справе добрыя. Іх можна ставіць калі не ў дзясятку першых унівэрсытэтаў сьвету, а ў сотню напэўна трапляюць. Я па сваіх знаёмых, сябрах фізыках, хіміках мяркую, што хто паехаў у іншыя краіны з нашага ўнівэрсытэту, тыя працуюць на самых высокіх пасадах. Вельмі шмат разумных, талковых людзей. Што тычыцца яго прызнаньня ў сьвеце, дыплёмаў, на самой справе, нейкая другасортнасьць ёсьць. Незаслужаная. Напэўна, гэта зьвязана з палітычнымі справамі ў нашай краіне. Унівэрсытэт зьяўляецца, скажам так, адлюстраваньнем палітычнага стану краіны. Як ні круці, а так яно і ёсьць…” Паводле матэрыялаў радыё Свабода Калі будзе абрынуты антыбеларускі рэжым, які праводзіць палітыку татальнай асіміляцыі беларусаў, БДУ стане сапраўдным нацыянальным Унівэрсытэтам. Шматкроць павялічыцца колькасьць разумных і талковых беларусаў пры беларускай сістэме адукацыі, якая вернецца на грунт роднай беларускай мовы. Сёньня чалавецтва мае навуковыя веды, якія сцьвярджаюць, што менавіта праз мову ішла і ідзе эвалюцыя інтэлекту чалавека. Для кожнага народа эвалюцыя інтэлекту яго прадстаўнікоў фармуецца не праз нейкую абстрактную мову, а праз яго родную. Толькі ад ворага або ад цемрашала можна пачуць: “какая разніца на каком языке гаваріть”. БС 31/10/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |