Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Конкурс для наведвальнікаў старонкі БС Сайт Беларускай Салідарнасьці існуе ўжо больш за два гады. За гэты час было апублікавана каля 1 000 артыкулаў і паведамленьняў. І сёньня ці заўтра ў старонкі будзе невялікі юбілей — на яе завітае 100 000-ы наведвальнік паводле беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта. Той наведвальнік, які зробіць print-screen старонкі, калі на лічыльніку Акавіты (справа ўнізе) будзе якраз тая лічба ў 100 000, то бок стане тым самым юбілейным чытачом, і дашле яго на е-мэйл — атрымае прыемны падарунак ад рэдакцыі сайта. Калі Вы апынецеся 100 001-м ці 100 002-м, ці 100 003-м, Вы таксама маеце шанец на перамогу, пры ўмове адсутнасьці знаку ад юбілейнага наведвальніка. У лісьце, калі ласка, пазначце сваё імя, час візыту на старонку, поштовы адрас. 29/11/2006 › Навіны Украіна прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў за генацыд украінскага народу 29 лістапада Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў Закон аб Галадаморы 1932-1933 гадоў, у якім ён кваліфікуецца як “генацыд украінскага народу”. 29/11/2006 › Навіны Джордж Буш: \”Мы не пакінем вас адных у барацьбе за свабоду \” Прэзыдэнт Злучаных Штатаў прыбыў ў Рыгу для ўдзелу ў саміце НАТА і выступіў у Латвійскім унівэрсітэце перад удзельнікамі прымеркаванага да саміту Форума маладых лідэраў. 29/11/2006 › Навіны 86-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну (фота) 26 лістапада сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 86-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Менчукі праехалі на аўтобусе на мясьцінах, дзе ў лістападзе-сьнежні 1920 г. Беларуская Народная Армія змагалася за незалежнасьць Беларусі, абараняючы нашу зямлю ад расейска-бальшавіцкай агрэсіі. 27/11/2006 › Навіны Ліст адраджэнцам на ўгодкі Дарагія землякі! Віншую вас у Бацькаўшчыне ў слаўны Дзень слуцкіх герояў Беларусі! Вось прыклад выдатнай і хуткай мабілізацыі на барацьбу з ворагам. Слуцкая брыгада войска Беларускай Народнай Рэспублікі ў колькасьці дзесяці тысячаў жаўнераў (разам з запасам) была створана цягам ўсяго трох дзён і адразу прыступіла да баявых дзеяньняў супраць расейскай “чырвонай арміі”. 25/11/2006 › Навіны І. Сурвілла зьвяртаецца да суайчыньнікаў у 86-ю гадавіну Слуцкага паўстаньня Гэтымі днямі беларусы ва ўсім сьвеце адзначаюць угодкі Слуцкага паўстаньня. У 1920 годзе тысячы ўзброеных жыхароў Случчыны выступілі супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі і падтрымалі Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. 25/11/2006 › Навіны Факты і падзеі (19-23 лістапада 2006 г.) 19 лістапада латвійская паліцыя з санкцыі пракурора заняла кватэру ў Рызе, дзе затрымала 11 “русскіх ребят” і канфіскавала вялікую колькасьць антылатвійскіх улётак. 24/11/2006 › Актуаліі Рэзалюцыя прынятая па ініцыятыве ЗША, Канады Эўразьвязу. Сааўтарамі праекта выступілі 39 дзяржаваў. 23/11/2006 › Навіны Факты і падзеі (16-18 лістапада 2006 г.) 16 лістапада расейскія СМІ прышлі да высновы, што “на ключавыя міліцэйскія пасады прышлі сябрукі Пуціна”. 19/11/2006 › Актуаліі Маладыя прыхільнікі З. Пазьняка заклікаюць не ісьці на выбары Актывісты грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” (старшыня — Зянон Пазьняк) зьвярнуліся да каардынатараў кампаніі “Расплюшчы вочы” у справе будучых выбараў у мясцовыя саветы. У інтэрвію Свабодзе адзін з аўтараў звароту Уладзімер Мікалаеў паведаміў, што ініцыятыва сыходзіць ад маладых актывістаў грамадзкага аб’яднаньня. 13/11/2006 › Навіны (Заява) 5 лістапада рэжым прыступіў да працэдуры вылучэньня кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Задзейнічаны ўвесь адміністратыўны апарат. 12/11/2006 › Навіны Помнік у Курапатах створаны беларускім народам (Заява) У Курапатах каля Менска пахаваны ахвяры расейска-бальшавіцкага тэрору супраць беларускага народу. Больш за 200 тысячаў невінаватых людзей былі забіты катамі НКВД у 1930-х – 1941 г.г. толькі ў гэтым месцы. 12/11/2006 › Навіны Зянон Пазьняк: Бачаньне небяспекі – перадумова барацьбы (Выступ на лістападаўскім Сойме Партыі БНФ) 12/11/2006 › Навіны 12 лістапада сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Актыўны байкот мясцовых выбараў, абвешчаных рэжымам і злачынная палітыка русіфікацыі беларускага народу – галоўныя тэмы, якія былі абмеркаваныя Соймам. Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Зянон Пазьняк у выступе “Бачаньне небясьпекі – перадумова барацьбы” акрэсьліў і даў дакладны аналіз і тлумачэньні па гэтых пытаньнях (выступ публікуецца). 12/11/2006 › Навіны (Declaration) On November 5, this year the Lukashenka regime has started the nomination of the candidates to the next elections to the local authorities (the local Soviets). The regime has mobilized its entire administration in order to nominate the regime’s candidates which will be elected without fail. For the first time the regime is nominating so many its own “observers” (from the state factories, local administration, universities and schools etc.) to control every polling station. 12/11/2006 › English The Monument in Kurapaty has been Created by the Belarusan People (Declaration) The victims of the Russian Communist terror against the Belarusan people have been buried in Kurapaty near Minsk. More than 200 thousands innocent persons have been killed by the butchers of the Russian secret police NKVD in the 1930-s – 1941 only on this place. 12/11/2006 › English Маналёгі газавай тэатральнай пастаноўкі 9 лістапада верны служка Лукашэнкі Чаргінец заявіў, што калі Расея будзе прымушаць Беларусь купляць газ па высокіх коштах, то пара будзе падумаць аб прысутнасьці расейскіх ваенных аб’ектаў на тэрыторыі РБ. 11/11/2006 › Навіны Факты і падзеі (8-11 лістапада 2006 г.) 8 лістапада чачэнскія партызаны зьдзейсьнілі чарговую бліскучую ваенную апэрацыю. Пад залпамі кулямётаў і гранатамётаў на правінцыйнай дарозе апынулася цэлая калёна грузавікоў з мардоўскімі амонамі. 11/11/2006 › Актуаліі На нацыянальныя каштоўнасьці мусіць быць адзіны агульны погляд і адзінае ўсьведамленьне зьявы. Калі гэтага няма – нацыя ў бядзе. Ужо толькі па гэтай прыкмеце можна сцьвярджаць пра нацыянальную бяду беларусаў. Амаль дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і сістэмнага вынішчэньня беларушчыны не мінаюць бяссьледна. Хвароба каляніяльнага духу сядзіць яшчэ так глыбока, што нават некаторыя адраджэнцы не пазьбеглі яе метастазаў. 10/11/2006 › Навіны У нядзелю, 5 лістапада, пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. 9/11/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |