Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лябедзькава канапа

Журналісты радыё Свабода спрабуюць ажывіць палітычную фігуру А. Лябедзькі. Апошнім часам амаль штодня фігуруе гэтая асоба ў эфіры. Відавочная спроба выцягнуць яго на “адзінага лідэра” прамаскоўскай апазыцыі.

Маем магчымасьць назіраць, як разгарнулася спаборніцтва паміж бюракратыяй Эўразьвязу і гэбісцкай Масквой за “лідэрства” сумесна створанай імі прамаскоўскай “апазыцыі”. Адны маюць свайго “дэмакрата” А.Мілінкевіча, другія праводзяць апрабацыю на гэтую “пасаду” А. Лябедзьку.

З улікам таго, што кіраўнікі Эўразьвязу дэманструюць “разуменьне” геастратэгічных інтарэсаў Расеі на Беларусі, для беларусаў ня мае значэньня хто будзе “лідэрстваваць” у прамаскоўскай апазыцыі. Вынікі дзеяньняў (а не рыторыка) аднаго і другога аднолькавыя – здрадніцкія.

“Наша коалиция стремилась сдержать уличные протесты пасле выборов. Для нас не это главное, а главное – это справедливые выборы…”— выдаў “сакрэт” сп. А.Мілінкевіч 30 траўня сёлета пад час інтэрвію расейскай рэдакцыі тэлеканала “Эўраньюс” (тэлеканал штогадзіну круціў гэтае інтэрвію два дні, 30 і 31 траўня. Відаць сп.Мілінкевіч у халуйскім экстазе забыўся, што гэты канал глядзяць і ў Беларусі). Вельмі дакладнае самавызначэньне сваёй сапраўднай ролі падчас грамадзкага пратэсту 19-25 сакавіка.

Узор той жа здрадніцкай палітыкі прадэманстраваў А. Лябедзька 25 кастрычніка 2006 г. падчас онлайн-канфэрэнцыі на радыё Свабода. Прыводзім фрагмэнты онлайн-канфэрэнцыі (два пытаньні і адказы на іх А.Лябедзькі):

Пытаньне: “Спадар Лябедзька! Ужо зараз усiм добра зразумела, што ніводнага апзiцыянэра ня будзе ня толькi ў выбарчых камісiях, але i ўноў абраных мясцовых саветах. Навошта Вы са сваёй партыяй iдзеце на выбары, ці ня лепш у данным выпадку заявіць аб iмпiчманте гэтак званых выбараў?”

Адказ: “Мы ідзем не на выбары, якіх у нашай дзяржаве даўно ўжо папросту няма. Мы ідзем на палітычную кампанію пад умоўнаю назваю «мясцовыя выбары». Калі разглядаць яе як элемент агульнага пляну, скіраванага на эфэктыўныя дзеяньні і канкрэтны вынік, і скарыстаць як магчымасьць камунікацыяў зь людзьмі, – яна можа быць карыснай. А, як вы кажаце, «заявіць аб iмпiчменте гэтак званых выбараў», легчы на канапу і скласьці рукі – гэта прасьцей за ўсё. Толькі наўрад ці гэта будзе гэта правільным рашэньнем для людзей, якія сапраўды хочуць дамагчыся рэальных палітычных вынікаў, хочуць пераменаў у краіне.”

Пытаньне: “Вiтаю вас! Ваша асабістае меркаванне аб Зяноне Пазьняке і яго партыі КХП-БНФ? Чаму вы ніяк не можаце падзяліць з Мілінкевічам атрыманыя ад “захаду” грошы? Як вы можаце так гуляць на руку рэжыму, збіраючыся ўдзельнічаць у мясцовых выбарах? Няўжо КДБ?”

Адказ: “Наконт мясцовых выбараў. Ведаеце, самая вялікая гульня - гэта гульня ў палітычны праект “байкот” . Ляжаць на канапе і нічога не рабіць. Вось гэта ёсьць гульня, і гэта ярказ спрацоўвае на руку рэжыму. Што мы прапаноўваем: мы не прапаноўваем прымаць удзел у мясцовых выбарах. Выбары - гэта калі робіцца падлік галасоў, калі ёсьць сапраўдныя вынікі таго, як прагаласавалі людзі, а ня як палічыла спадарыня Ярмошына і яе атачэньне. Для нас гэта палітычная кампанія, і мы ідзём туды, каб працаваць зь людзьмі. Я ня ведаю іншай мажлівасьці, каб актывісты палітычных партый вечарамі не ляжалі на канапе і не гаварылі нейкія словы пра беларускую ўладу, а хадзілі ад дзьвярэй да дзьвярэй і працавалі. І я думаю, што будзе выдатны вынік, калі мы выставім супольнымі намаганьнямі 1000 кандыдатаў, якія зьбяруць за сябе 300 тысяч подпісаў і прыйдуць амаль у мільён кватэр, дзе паціснуць рукі людзям і скажуць праўду пра палітычны працэс над Дашкевічам, Казуліным, пра зьніклых людзей, скрадзеных у Беларусі… Калі ляжаць на канапе, то і людзі ня будуць ведаць інфармацыю пра гэта. Гэта цяжкая праца. Таму мы за гэтую працу.”

Вось такая лябедзькава палітычная канапа. Круцельства, адсутнасьць сораму, блюзьнерская непавага да людзей выпірае, вылазіць з-пад гэтага славаблуддзя.

Цяпер, калі Масква адкрыта заяўляе аб сваіх імпэрскіх прэтэнзіях на Беларусь і паставіла задачу завершыць акупацыю ў бліжэйшы перыяд, патрэбная ізаляцыя рэжыму Лукашэнкі тут у Беларусі, каб ён не нарабіў непапраўнай бяды, не ліквідаваў суверэнітэт Беларусі . Злачынствам зьяўляецца арганізацыя ўдзелу ў заяўленых рэжымам мясцовых выбарах. Пры тым, што існуе верагоднасьць далучэньня да гэтых выбараў рэфэрэндуму па так званым канстытуцыйным акце. Каб выбаршчыкі ў дзень выбараў 14 студзеня 2007 г. насуперак прапагандзе рэжыму не пайшлі на выбарчыя ўчасткі, а выйшлі на плошчы сталіцы, патрабуецца кансалідаваная праца ўсіх актыўных сілаў грамадзтва.Пры палітычных умовах, якія цяпер склаліся, толькі арганізацыя актыўнага байкоту, дазволіць спыніць расейскую агрэсію, адаб’е ахвоту маскоўцам лезьці на Беларусь з сваім расейскім рублём і “канстытуцыйным актам”.

БС

1/11/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024