Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Яўген Кулік

31.10.1937, Менск — 12.1.2002, Менск. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.

У 1980-м рэспубліканскі камітэт дзяржбясьпекі, кажуць, у складзе цэлага аддзелу, шукаў аўтара растыражаванай на Захадзе паштоўкі да 1000-годзьдзя Беларусі. Гэбісты доўгі час ня ведалі, што пракляты нацыяналіст, за якога яны атрымалі не адну прачуханку, засеў не дзе-небудзь у лясах ці сутарэньнях, а ўсяго толькі на другім баку праспэкту, на паддашку, акурат насупроць іхняга жоўтага дому, з бэльвэдэра над якім тады яшчэ відаць была Калыма.

З вокнаў майстэрні Яўгена Куліка таксама адкрываліся далёкія краявіды — праўда, зусім іншага кшталту. Адтуль па-над куродымам савецкага ідэалягічнага дурману відаць была Беларусь: ад пракаветных часоў Рагвалода й Рагнеды да, здавалася, яшчэ далёкай прышласьці, калі краіна здабудзе незалежнасьць. У гэта верыў кожны з тых, хто зьбіраўся на паддашку ў спадара Яўгена. І ня проста верыў, а набліжаў той час. Бо “На Паддашку” — так неафіцыйна і называўся гэты апазыцыйны інтэлігенцкі асяродак, створаны ў сярэдзіне 1960-х — сыходзіліся Лявон Баразна і Зянон Пазьняк, Міхась Чарняўскі і Алесь Разанаў, Міхась Раманюк, Зьміцер Санько, Віктар Маркавец, Аляксей Марачкін…

Там нараджаліся ідэі спачатку культурніцка-асьветных, а потым і палітычных акцыяў і праектаў, генэратарам многіх зь якіх быў Кулік. Сябры згадваюць, што якраз ён стаў ініцыятарам правядзеньня мастацкіх выставаў да 100-годзьдзя з дня нараджэньня паэтэсы Цёткі (1976) і 500-годзьдзя Міколы Гусоўскага (1980), якія прагучалі як выклік афіцыйнаму сацыялістычнаму па зьмесьце “мастацтву” зь ягонымі партызанамі і перадавікамі вытворчасьці. Я двойчы прыязджаў на выставу, прысьвечаную зусім невядомаму мне раней Гусоўскаму, з свайго Полацку. Менавіта яна разам з самой паэмай “Песьня пра зубра”, бліскуча праілюстраванай Яўгенам Куліком, і натхнілі мяне на аповесьць “Час чумы”. (Дарэчы, мастацтваўзнаўцы ставяць згаданыя ілюстрацыі ў шэраг найвышэйшых дасягненьняў беларускай кніжнай графікі.)

Аддана служачы нацыянальнай ідэі, Кулік у тыя 1970—1980-я гады стварыў найбольш значныя й вядомыя свае графічныя сэрыі “Помнікі Гарадзеншчыны”, “Замкі Беларусі”, аркушы паводле забароненай паэмы Янкі Купалы “На куцьцю”.

У маладосьці ён быў амаль двухмэтровым волатам-прыгажуном. Цяжкая хвароба рана скруціла Яўгена, ператварыўшы ў інваліда, але толькі загартавала ягоны дух.

Кулік стаў адным з ідэолягаў нацыянальнага Адраджэньня. Яго біёграф Пётра Васілеўскі падкрэсьлівае, што, застаўшыся ў мастацтве кансэрватыўным нацыяналістам, у палітыцы Яўген быў прыхільнікам нацыяналізму радыкальнага. Пры канцы 1980-х у ягонай майстэрні (якая пазьней пераехала на паддашак дому на Танкавай, дзе жыў Васіль Быкаў) зьбіралася ўжо не культурніцкая, а палітычная апазыцыя.

У 1991-м ён браў удзел у стварэньні графічнага эталёну “Пагоні” — Дзяржаўнага гербу Беларусі. Я памятаю, якім шчасьцем сьвяціліся тады звычайна змучаныя болем Яўгенавы вочы. Нам усім здавалася, што і бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня” — ужо назаўсёды.

Яўген быў ініцыятарам стварэньня аднайменнай мастакоўскай суполкі, ядро якой склалі творцы, некалі згуртаваныя “Паддашкам”. “Беларусь — мой сьвет”,— назвалі сябры “Пагоні” мэмарыяльную выставу твораў Яўгена Куліка. Так сказаць пра сябе і Радзіму ён меў права, як мала хто іншы.

Уладзімер Арлоў, Менск

1/11/2006 › Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024