Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (3-4 лістапада 2006 г.)

3 лістапада ў цэнтры Грознага партызаны правялі ўдалую баявую акцыю. На фугасе падарваўся грузавік з расейскімі эсэсаўцамі.

Так зьезьдзілі ў камандзіроўку (“деньжат срубіть”) супрацоўнікі ОМОН г. Арла. Паводле расейскага афіцыёзу, загінуў адзін афіцэр і яшчэ трое амонаў паранены. Аднак, як заўсёды, журналістаў і сьведкаў на месца выбуху не прапусьцілі. Чачэнскія крыніцы паведамляюць пра значна большыя страты акупантаў. У той жа вечар афіцыёзны шклоўскі тэлеканал ОНТ паказаў заранёў накручаны тэлерэпартаж з Грознага. Не, не пра гэты выбух і не пра іншыя баявыя дзеяньні. Усё было пра “мірную жізнь і творчество”. Паказалі нейкі “палац спорту”. Маладзёны з малацывілізаванымі тварамі актыўна ўдавалі перад тэлекамэрай энтузіязм і задаволенасьць. Штурхаліся, гыгыкалі і весела казалі ў камэру: “В Чечне теперь такие возможности для развития и творчества… Наш молодой лидер Кадыров, он такой молодой, жить так интересно!” Нават слаба дасьведчаны ў тэлемастацтве чалавек адразу разумеў, што гэта ёсьць “тэлетуфта” паводле завучанага тэксту. У фінале рэпартажа паказалі нейкую заасфальтаваную алею з дрэвамі і без руінаў. На фоне ранішніх падзеяў усё гэта выглядала недарэчна. На працягу апошніх месяцаў лубянскія тэлемастакі спрабуюць зрабіць з чачэнскай трагедыі яркі і аптымістычны лубок. Алігафрэнічная кадыраўская ўсьмешачка прымільгалася на тэлеканалах РФ і РБ. Расейскія танкі і цемру акупантаў даўно ўжо не пускаюць у тэлекадр (маўляў, у Чачэніі іх ужо няма, а “унутраны чачэнскі канфлікт” вырашаецца самастойна). І вось жа на, шахнулі фугасам амонаўскую калёну. Няхай у гэты акрываўлены лубок уважлівей углядаюцца беларусы ў пагонах. Асабліва яны, бо ў выпадку “інтеграціі в Россію” маскоўскае начальства пасьпяшаецца паслаць іх у камандыроўку ў Чачэнію.

Расейскі штотыднёвік “Аргументы і факты” заўсёды парадуе беларусаў якой-небудзь спэцыфічнай для нас “ізюмінкой”. У апошнім 44-м нумары мы чытаем: “Белорусские переселенцы переносили свои топонимы в осваиваемые районы Казахстана, Сибири, Дальнего Востока. На картах этих регионов можно было встретить названия небольших населённых пунктов: Гомель, Мозырское, Могилевка, Пинчуки и др.” Вось вам “і др.” Нешта не паведамляе папулярны “АіФ”, чаму гэта прасторы Казахстана, Сібіры і др. засыпаны беларускімі тапонімамі і беларускімі магіламі, а сотні тысячаў даўно зрусіфікаваных сібіракоў і палярнікаў носяць цяпер тыповыя беларускія прозьвішчы. Такое ж назіралася і з палякамі, латышамі, украінцамі. Дагэтуль, напрыклад, у Сібіры захавалася некалькі латышскіх вёсак. Але гісторыкі і пацярпелыя продкі даўно растлумачылі маладым, хто і чаму гнаў іх на пакараньне, рабскую працу і сьмерць у Сібір ды казахскі стэп. Хто мог і хто хацеў, той даўно ўжо вярнуўся ў Польшчу і Латвію з расейскай катаргі. У розных гарадах, мястэчках і нават вёсках стаяць помнікі ахвярам сібірскага рабства. А ў нас цяперашнія тлумачальнікі патлумачаць вам сярод іншых аргумэнтаў і фактаў пра “белорусскіх переселенцев” у стылі “гордіться надо”. Чаму шклоўская гэбельсаўшчына так хавае праўду аб нашай народнай трагедыі, можа з нелюбові да гісторыі? Прычына ў тым, што крамлёўскія фэадалы разам са шклоўскімі васаламі актыўна распрацоўваюць праекты даўніх ссыльных і катаржных маршрутаў (“места всё знакомые і названія ваші – белорусскіе”). Па залітых крывёй продкаў дарогах і бездарожжу акупанты нашай Бацькаўшчыны зьбіраюцца накіраваць на катаргу новыя пакаленьні беларусаў, бо расейскае насельніцтва сьпіваецца і вымірае, а газ-нафту для Бэрліна з Брусэлям ды і для ўсёй Расеі пампаваць трэба. Мы мусім салідарна бараніць Беларусь ад сібірскай няволі.

Памятаем, як у савецкія часы багемная публіка называла Мастацкі музэй БССР у Менску “Русскім музеем”. Але і тады экспазіцыйная сітуацыя не была такой небеларускай, як гэта склалася гэтай восеньню. Нагадаем, што адразу пасьля аднаўленьня незалежнасьці Беларусі ў 1991 г. большую частку экспазіцыйнай плошчы ў сталічным музэі (цяпер Нацыянальным мастацкім) занялі творы старых беларускіх мастакоў. Шклоўцы доўга цярпелі гэты “беспарадак”. Пад грукат трыюмфуючай русіфікацыі рэжым урэшце нанёс удар па беларускай мастацкай культуры. Экспазіцыю 1991 года зьнялі, сьцены заляў пафарбавалі ў востра-прытарныя сіропныя колеры (адна заля ружовая, наступная зялёная і г.д.). І ва ўсіх залях павесілі творы выключна расейскага мастацтва. Сярод істінно русскіх трапляюцца армянін Айвазоўскі, грэк Куінджы, украінец Рэпін, паляк Сямірадскі ды некаторыя іншыя, але іх даўно ўжо прысабечыла расейска-імпэрская муза. Зразумела, што супрацоўнікі музэя не самы дадумаліся да гэтай “рэформы”, яны выканалі загад “іскусствоведов в штатском”, што на працягу гадоў арганізоўваюць пагром усяго беларускага. Аднак, у пагромшчыкаў ёсьць алібі. Яны абяцаюць, што ў сьнежні сёлета адкрыецца эксапазіцыя “беларускага і замежнага мастацтва” у новым музэйным будынку, які дабудоўваюць у двары ззаду старога будынка музэя. Цікава, а расейшчына для нас не замежнае мастацтва? І чаму беларушчына павінна пакідаць галоўны музэйны будынак на адной з цэнтральных вуліцаў сталіцы і месьціцца ў двары, ззаду? Ужо цяпер маладыя экскурсаводы водзяць па сіропных залях наведвальнікаў (найбольш шкада школьнікаў) і распавядаюць ім “о прелестях русской культуры, о Екатеріне ІІ і веліком русском полководце Румянцеве-Задунайском, учітеле велікого Суворова”. Яны не згадаюць, што гэтыя генэралы раздушылі наша Вялікае княства і як Кацярына раздавала ім беларускія землі, замкі і тысячы беларускіх рабоў. І паўстае яшчэ адно пытаньне. Ёсьць у нашым музэі вялікія імёны і прыгожыя творы: Рокатаў, Лявіцкі, Ге, Серабракова… Але навошта было ў свой час закупляць, а цяпер выстаўляць столькі малацікавых, трэцягатункавых расейскіх мастакоў, пра якіх у Расеі ведаюць толькі вузкія спэцыялісты, столькі аднатыпных парных партрэтаў, столькі акадэмічных штудыяў (якімі запоўнена экспазіцыя і запаснікі музэя)? Акупанты-гвалтаўнікі арганізоўваюць яшчэ адно антыбеларускае шоў, спадзяючыся, што беларуская культура будзе існаваць на задворках вечна. Але яны памыляюцца.

Янка Базыль

5/11/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024