Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Факты і падзеі (6-7 лістапада 2006 г.)
Беларускія патрыёты добра памятаюць сьветлую радасьць жніўня 1991 года. Пасьля правалу камуна-рэваншысцкага путчу ў Маскве дэпутаты-фронтаўцы пры народнай падтрымцы на плошчы дамагліся абвяшчэньня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі. Ёсьць яшчэ адзін фронт наступу імпэрскай маскальшчыны на Беларусь. Не паварочваецца язык назваць яго “царкоўным” або “духоўным”. Мы ўжо пераканаліся, што РПЦ ня мае адносінаў ні да Царквы, ні да духоўнасьці. Лубянскія бацюшкі прадстаўляюць хутчэй антыцаркву і антыдухоўнасьць. На працягу апошніх гадоў мы назіраем, як яны актыўна выкарыстоўваюць у сваёй дэмаралізатарскай справе легіён “матушак”. Беларусам прымільгаліся нейкія псэўдаманашкі ў белых каптурах, якіх можна сустрэць са скрынкамі і “кротко” апушанымі вачыма паўсюль: у мэтро, у крамах, падземных пераходах, часам нават у аўтобусах. “Матушкі” зьбіраюць “пожертвованія” на РПЦ. Уся гэта кампанія нагадвае навязьлівы продаж індульгенцыяў агентамі Ватыкану на пачатку 16-га стагоддзя. Навязьлівасьць (“плаці грошы за выкупленьне грахоў”) была выразьнікам крызісу сярэднявечнага каталіцызму і прывяла да Рэфармацыі і расколу эўрапейскага Касьцёлу. Звонкая расейшчына і нябачаныя ў Беларусі генатыпы “матушак” заўсёды выклікалі ў беларусаў пытаньне: адкуль ўзяліся гэтыя сьвятошы? Адказ просты. На ўскраіне Менску (як ехаць на Вільню) пабудаваны ажно два вялікіх будынкі РПЦ з цыбулінамі, а разам зь імі яшчэ комплекс гатэля “для странствуюшчіх”. Аказваецца ўсе гэтыя “матушкі” прысылаюцца дэсантам да нас з Расеі. Яны камфортна жывуць у сваім мадэрновым “скіце”, атрымліваюць шчодры пачастунак і камандыровачныя. А ў сьветлы дзень трасуць у нас перад носам сваімі скрынкамі-індульгенцыямі ды вучаць: “Покайтесь, люді русскіе, акі-пакі…” Чужаніцы едуць да нас з жудаснай Расеі, якая захлынаецца ў абдымках Сатаны. Галоўная іхная задача – не навучаньне Хрыстовай Праўдзе, а выпрацоўка нарказалежнасьці ад “трэцяга Рыма”. Гэта ня першая ў нашай гісторыі хваля псэўдаправаслаўя з сатанінскай Масквы. “Святейшіе”, — Іван Жахлівы, Аляксей Міхайлавіч “Тішайшій”, забойца Пётр І, немка Кацярына ІІ , — усе яны нішчылі Беларусь у імя “защиты православных”. Жудасныя вынікі дзейнасьці гэтых “сьвятош”. І вось яны зноў тут. Яны не зважаюць на старажытнейшую беларускую традыцыю Усходняга праваслаўнага Хрысьціянства (грэцкай веры – як казалі нашы продкі). Гэтыя духоўныя карнікі адмаўляюць нашу традыцыю, яны хочуць быць нашымі настаўнікамі. Лубянка махае кадзілам і пасылае сваю агентуру ў “крыжовую выправу”. Русіфікатары нявечаць нашу Беларусь з усіх бакоў. Толькі адзінства і салідарнасьць усіх беларусаў,– праваслаўных, пратэстантаў, каталікоў, мусульманаў, — сарве маскоўскі плян сатанізацыі нашага грамадзтва. 6 лістапада расейскія СМІ згадалі яшчэ пра адзін банальны эпізод з жыцьця расейскай арміі. Загадам мінабароны быў адхілены ад пасады генэрал Кавалёў, начальнік Ваенна-касьмічнай акадэміі ў Маскве. Начальства доўга разьбірала справу. Улетку адразу 300 курсантаў акадэміі пасьля наведваньня сталоўкі паклалі ў шпіталь з жудасным дыягназам “брушны тыф”. Невядома дагэтуль, колькі зь іх выратавалі, а колькі не. Пакараньне было “страшнае”. Намесьнікаў Кавалёва аднаго “понізілі в должності”, а другому зачыталі “о служебном несоответствіі”. Тыфозны барак памылі з хлоркай… Цяпер можна і ў космас ляцець. 7 лістапада расейскае тэлебачаньне паведаміла пра візыт у Маскву мільярдэра, гаспадара “Майкрасофта” Біла Гэйтса. Кампутаршчык прыехаў у Маскву, каб “кампутарызіраваць расейскія школы” (як паведаміла тэлебачаньне). Яго энтузіястычна падтрымаў віцэ-прэм’ер Мядзведзеў (з якога цяпер актыўна лепяць нібыта наступцу Пуціна). Ён гукнуў, што будуць кампутарызаваныя 52 тысячы расейскіх школаў. Гэйтс-Гэйтс, лепш бы ты прывёз з сабой рабочых ды пару эшалонаў дахоўкі, каб пакласьці дахі на жудасных школьных будынках на расейскіх прасторах. Няўжо сапраўды мільярдэр аддасьць доляры крамлёўскім жулікам на кампутарызацыю разанскіх, сібірскіх і паволжскіх руінаў? Хутчэй за ўсё так і будзе. Не такія яшчэ, прасьлязіўшыся над таямнічай расейскай душой, адгружалі апэльсіны бочкамі русскім товарішчам на мадэрнізацыю імпэрыі. Лагічны фінал. Як вядома, са шклоўскай ласкі Беларусь застаецца апошняй краінай на плянэце, дзе афіцыйна сьвяткуецца “Велікій Октябрь”. Нават у Маскве імкнуцца схаваць гэты маразм пад шырмай “парада ў гонар парада”. Некалькі палкоў апранулі ў шынялі 1941 года і прагналі па Краснай плошчы, імітуючы тую сталінскую дэфіляду. 17-ты год ніхто ўжо ня згадваў. Але нягледзячы на ўсю ідыёцкую рэжымную балбатню пра “октябрь”, нават у Менску стала зразумела: камунізм здох. Перад помнікам Леніну ў цэнтры сталіцы сабралася некалькі сотняў бальшавікоў-вэтэранаў. Праз паўгадзіны іх павялі на фуршэт. Не было нават БРСМаў з чырвонымі сьцягамі. Пасьля натуральнага зьнікненьня старых настальгікаў пыльную папку “бальшавізма” можна будзе канчаткова здаваць у архіў. Янка Базыль 8/11/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |