Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Галіна Пазьняк: Расейскае тэлебачаньне - люстэрка расейскага грамадзтва

Становішча, якое існуе зараз у Расеі, паказвае, што паскараецца працэс маральнай дэградацыі расейскага грамадзтва. Яскравае пацьвярджэньне гэтаму – расейскае тэлебачаньне.

Яшчэ гадоў 15 таму нельга было нават ўявіць, што адбудзецца такая хуткая дэмаралізацыя, бо тады можна было ня толькі ўбачыць цікавыя і духоўна напоўненыя перадачы (у якіх асьвятляліся праблемы жыцьця з пункту гледжаньня агульных маральных каштоўнасьцяў), але і інфармацыйная канцэпцыя тэлебачаньня не была такой адкрыта цынічнай.

Сёньня ж – звычаёвая карціна дачыненьняў, паказаная на экране, настолкі маральна нікчэмная, што выклікае шок, здуменьне, абурэньне і проста агіду. Зрэшты расейцы ўсё гэта глядзяць і бальшыні, відаць, падабаецца такая “свабода”. Яно б і ня надта нас, беларусаў, тычылася (ведаем мы Расею), калі б увесь гэты бруд ня йшоў на нашую Беларусь і не атручваў бы галовы людзям сталым і маладым. Тым больш, што вера ў аўтарытэт ТБ (як і ў друкаванае слова) ў нас па-ранейшаму застаецца. Так паступова беларусы (і галоўнае – маладыя) звыкаюцца з антынормай, з пошласьцю і ўжо не задумваюцца, што гэта дрэнь і глядзець яе – гэта азначае засьмечваць і атручваць сваю сьведамасьць і ўспрыняцьце жыцьця.

Касьцёл, царква, кніга — ў душах жывуць, але як бы самы па сабе. Людзі, якія зьвяртаюцца да Бога, да ідэала, да гармоніі і прыгажосьці, суіснуюць з “атрутным духам“ і спажываюць яго як бы між іншым, для “шумавога эфекту” ў доме. А той “эфект” насамрэч не такі бяскрыўдны.

У пагоні за таннай папулярнасьцю расейцы на ТБ гатовыя прадаць усё і ўтаптаць у гразь самае сьвятое. Пра што ж іхныя перадачы?

Пра палігамныя “шлюбы”, напрыклад. Гадзіна эфірнага часу прысьвечана некалькім “сем’ям”, калі адзін мужчына жыве з дзьвума “жонкамі” ў адной кватэры. Бяруцца інтэрв’ю “мужа” і яго “жонак” адносна інтымнай сфэры іхнага існаваньня. І гэты бруд ухваляе (як заўсёды) іхны Жырыноўскі – прадстаўнік высокай расейскай улады у ролі блазна.

Нашто гэта “абмеркаваньне” людзям? У жыцьці кожнага народа ёсьць традыцыя, маральныя нормы, якіх прытрымліваецца хрысьціянскі (і ня толькі хрысьціянскі) сьвет тысячагоддзямі. Існуюць, на жаль, і збачэнцы. Але навошта пра збочанасьць — усім падрад, у тым ліку і дзецям? Навошта ўсхваляць ненармальнасьць? Каб хутчэй памножыць яе? Так ажыцьцяўляецца замбаваньне насельніцтва на зло.

Каб пераканаць гледачоў, што зло “ёсьць норма”, расейцы спасылаюцца на “братоў”-мусульманаў. Прыводзіцца яшчэ й прыклад, як руская дзяўчына, закахаўшыся ў Махмуда, сьведама стала трэцяй ягонай жонкай, дзе жонкі – “сёстры” і ўсе дружаць.

Цікава, што калі тыя ж “браты”-мусульмане прыяжджаюць у іхную Маскву, іх там называюць ужо не “братамі”, а зусім па-іншаму. Гэта ведаюць усе, таму ў “брацкія” адносіны Расеі да іншых наўрад ці хто верыць. Адсюль і фальш: кажуць адно, на справе іншае.

Эстрада, якая зараз запоўніла ўсе дзіры ў эфіры, вульгарна дэманструе самыя нізкія “пачуцьці”, што іхныя песьні (тыпу “я беременна, но это временно”), што так званы гумар. Пра што ж жартуюць расейцы? Тут, на жаль, стаўка таксама на самыя нізкія чалавечыя праявы. І збачэнцаў не забываюць “укручваць” у кола абмеркаваньня расейскіх праблемаў. І ня рэдка гэткія “артысты” чапляюць на сябе хрысьціянскі крыж. Зьявіліся нават “зоркі”-збачэнцы, і ім – пляскаюць у далонькі, слухаюць іхныя публічныя пошла-юрлівыя і ненармальныя разважаньні. І забываюцца, што такія тэмы ў культурным хрысьціянскім сьвеце маюць табу, забарону. Бо гэта – маральнае дно. Гразь не павінна мець нічога агульнага з нармальным чалавечым жыцьцём.

Раней адной з функцыяў сьмеху была задача адмаўленьня і зьнішчэньня нэгатыўнай зьявы. Зараз наадварот: сьмех мае падтэкст апраўданьня зла, тое што брыдкае, тое, маўляў, – “добра”, “во даёт”, “малайчына” і г.д. Удумаемся толькі ў адны назвы іхных “ток-шоу”. Напрыклад, “Без комплексаў”. Пра што тут гавораць? Як пазбавіцца ад неадэкватных комплексаў? Бывае і такая гаворка, але часьцей іншая, галоўным чынам – як стаць бессаромнымі, як згубіць сумленьне і сорам, як здраджваць мужу (жонцы), каб усё было “ціха”; як дамагчыся посьпеху ў жыцьці (любым без выключэньня спосабам, маўляў, “ня трэба саромецца, жывём адзін раз”); як дзяўчыне стаць разбэшчанай (па іхнай тэрміналёгіі, “сэксуальнай”); ці патрэбнае сумленьне жанчыне (!). У перадачы можна пачуць што заўгодна, нават што і сумленьне – рэч не абавязковая.
Вядучая (вульгарная “зорка” расейскай эстрады) стварае ў эфіры вобраз гэтакай багемна-паблажлівай кабеты, добрай да ўсіх. Прыходзіць прыстойны чалавек на перадачу – яна да яго добрая, ветлівая. Прыходзіць збачэнец ці проста дурань, які прапагандуе сваю неразьвітасьць, глупства ці вычварэнства – яна такая ж аб’ектыўная і прыветная да яго. Так званая “бесхрыбетная” дабрыня: да дабра і да зла. “Паліткарэктнасьць” да брыдоты. І што, гэта трэба глядзець і засьмечваць галаву ўсялякім глупствам і безгустоўшчынай?!

“Я всю жизнь хочу одного мужчину”, ”мой четвертый муж такой… ”, “я изменяла мужьям”, — гэтыя цытаты з рэплік вядучай гавораць самы за сябе, павінны гаварыць! Яе мова – грубая і разьвязная (кшталту “плевать я хотела”). А між тым гэтая вядучая ў лютым 2006 г. заваявала нейкі прыз сімпатыяў расейскіх гледачоў, у яе вялікі “рэйтынг”.

Тут жа да паслугаў аўтара перадачы (і вядучай) – псіхолягі. Цытата з “псіхоляга”: “В жизни самое главное – секс”; ”У меня было много жен”. І вядучая называе яго “інтэлегентным” і “выхаваным” чалавекам.

Яшчэ адна назва ток-шоу: “Пусть говорят”. І гавораць, пра што толькі ні гавораць… Пра цяжарнасьць у 11 год і ў абарону такой “сям’і” (добры прыклад для ўзору).

Гаданьні, чорная магія, Кашпіроўскі і г.д. – і ўсё гэта ў эфіры кожны дзень. А гэтага ж усяго лібэральнага бруду не павінна быць зусім, бо вядзе – ў цемру і зло. Іншых перадач (пра сьветлае, чыстае, пра чалавечае) – зусім няшмат.

Адзін прыклад, так званы “станоўчы”. Перадача-спаборніцтва старэйшых школьнікаў “Умники и умницы”, дзе пераможцу залічваюць на першы курс МГІМО. Вядучы пытае пераможцу: “Вы человек упрямый?” Пераможца адказвае “так”.
Выглядае, што паняцьце “упрямый” – станоўчае. Так блытаюцца словы, паняцьці, а ў выніку – блытаюцца думкі і лад жыцьця.

А вось як “арыгінальна” падаецца інфармацыя пра сапраўды страшную хваробу “птушыны грып”. Каб зьберагчы чалавека ад віруса, зьнішчаюць сотні тысяч птушак (і жывёлу). Напэўна, у гэтым ёсьць лёгіка. Але чаму гэта ўсё зьнішчэньне дэманструецца на ТБ? Каб атруціць чалавека жорсткасьцю, каб на мёртвую жывёлу глядзець прывыклі як да нормы? І для “карцінкі” на расейскім ТБ ніякага табу не існуе? Паказваючы ўсё гэта па сваіх каналах, расейцы ўплываюць на сьвядомасьць усіх, хто іх глядзіць: і ў Расеі, і на Беларусі, і па ўсім сьвеце.

Пасьля ўсяго ўбачанага як ня выказацца ў абарону маральнай цэнзуры, якая б сталася хоць нейкай перашкодай для расейскай разбэшчанасьці і яе атруты на Беларусі.

Хочацца думаць і верыць, што чыстасьць-чысьціня, прыстойнасьць ня зьнікнуць з жыцьця. Але для гэтага трэба памятаць: нельга капацца ў брудзе і гразі, бо гразь абавязкова наліпне. Гразь трэба абыходзіць.

Многія могуць сказаць, што беларускае тэлебачаньне яшчэ горшае. Так і ня так, бо яно не беларускае, яно ў нас антыбеларускае, прамаскоўскае, па характару акупанцкае, і акупант зацікаўлены, каб у нас было яшчэ горай.
У гэтым годзе праходзіў саміт “вялікай васьмёркі” ў Санкт-Пецярбургу. Шмат было рэклямы пра “магутную” (не п’яную, не крымінальную, не кілерскую, не гэбоўскую як на справе) Расею, і ўжо зусім сьмешна было слухаць, калі іхны кіраўнік гаварыў пра адвечную “талерантнасьць” Расеі ў адносінах да іншых народаў. (Гэта ж трэба дадумацца!) Расейскія прапагандысты, відаць, спадзяюцца на тое, што шмат людзей верыць таму, што кажуць у “тэлевізары”. (Няважна што кажуць, але калі ў тэлевізары, то праўда.) Аднак ніколі нельга забывацца, як тая Расея зьнішчала і зьнішчае іншыя народы, як высакамерна, грэбліва і непаважліва ставіцца да малалікіх народаў (напрыклад, да чукчаў, комі, калмыкаў), як яна зьнішчае Чачэнію, як азлоблена і нецярпіма ставіцца сёньня да незалежнай Украіны і Грузіі, якую агрэсіўную і анэксійную палітыку праводзіць удачыненьні да нашай Беларусі.

Пра гэта трэба памятаць і не ўспрымаць чужую інфармацыйную агрэсію і хлусьню. Некалі эстонцы ў савецкай Эстоніі ніколі не глядзелі расейскае тэлебачаньне. Яны глядзелі толькі сваё – Талін ды яшчэ Гэльсінкі. Гэта засьцерагала іх ад савецкай атруты. У нас жа цяпер культуралячгічная бяда. Бо свайго нацыянальнага беларускага тэлебачаньня ўжо няма. Але прыйдзе час – стане вольная Беларусь і зьявіцца беларускае тэлебачаньне, дзе будуць паважаць сумленных людзей, беларускую мову, нацыянальную культуру і Беларускі народ.

Галіна Пазьняк
2006 г.

8/11/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024