Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Замест пляца Баторыя з ратушай – Савецкая плошча з прыбіральняй У гарадзенскай галерэі “У майстра” сёньня выстава “Савецкая плошча ўчора і сёньня”. Гэта галоўны пляц, які адлюстраваны на старых гравюрах, на фатаграфіях з прыватных альбомаў. Апошні здымак — горад з космасу, узяты з інтэрнэту. Арганізатары хацелі паказаць: як выглядаў сярэднявечны пляц яшчэ да вайны, і колькі помнікаў архітэктуры ён страціў. На былой плошчы караля Стэфана Баторыя, сёньня Савецкай, шмат сымболікі: спачатку была студня, потым помнік Сталіну, а цяпер падземная прыбіральня. Дарэчы, на выставе ёсьць фота: у першыя дні акупацыі нямецкі афіцэр чысьціць зубы побач сталінскай статуі. Дырэктарка галерэі “У майстра” Яўгенія Станіна зазначае, што наведнікаў зьдзіўляюць фотаздымкі 20-30-х гадоў і пасьляваенныя, бо яны адлюстравалі зусім іншую плошчу, якую памятаюць толькі старыя людзі. (Станіна: ) “І ва ўсіх узьнікае пытаньне: чаму ўсе знакавы помнікі, якія прадстаўлялі аблічча гораду, чаму яны цяпер не аднаўляюцца?… Усё-ткі гарадзенцы хочуць бачыць свой горад з тымі помнікамі. Яны былі сымбалямі, яны захоўвалі той дух сярэднявечнага гораду, чаго ў Горадні ўжо не хапае — гэтай гістарычнасьці”. У галерэі я сустрэў настаўніцу Марыну Цярлецкую, якая таксама дала некалькі сямейных здымкаў 30-х гадоў для выставы. (Цярлецкая: ) “Вось бацька мой. Гэта каля Фары Вітаўта. Як мне апавядалі бацькі, гэта было любімае месца сустрэчаў і адпачынку. Самі здымкі вельмі цікавыя, гэта гісторыя нашая”. Марына Цярлецкая толькі на выставе даведалася, што славутую Фару Вітаўта — каталіцкі храм, які стаяў на Савецкай плошчы, улады разбурылі ў мірны час — у 1961 годзе. Дарэчы, гэта адзін з сымбаляў плошчы. Гэты гатычны касьцёл царскія ўлады ператварылі ў царкву, а пазьней увогуле перабудавалі ў храм у псэўдарускім стылі. За польскім часам касьцёлу вярнулі гатычны выгляд, але савецкія ўлады яго зьнішчылі. Адзін з арганізатараў выставы гісторык і краязнаўца Алесь Госьцеў ня любіць хадзіць па сёньняшняй Савецкай плошчы. (Госьцеў: ) “Я адчуваю сябе зусім у іншым сьвеце. Для мяне Горадня — гэта сапраўды сярэднявечны горад, кампактны, утульны, камэрны. І забудова яго павінна быць адпаведная… Надзея ніколі не памірае. Нават калі мы былі ў старшыні гарвыканкаму Антоненкі, ён сказаў: прыходзьце праз дваццаць гадоў, можа будзем больш станоўча размаўляць, можа грошы ўжо будуць. Таму што ён не адмаўляе таксама, каб аднавіць ратушу і, можа, і Фару Вітаўта, і палац Радзівілаў. Быццам сёньня проста няма на гэта грошай”. Спадар Госьцеў гаворыць, што грошы на маштабную рэканструкцыю Савецкай плошчы, аднак, знайшліся. Выгляд плошчы сёлета зноў зьмяніўся, але ніводнага помніка архітэктуры ўлады не аднавілі. Сяргей Астраўцоў, Гародня 8/11/2006 › Актуаліі |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |