Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мерапрыемства пачынаецца

У нядзелю, 5 лістапада, пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.

Некаторыя патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты, напрыклада, у Наваполацку, Ваўкавыску, Жлобіне, спрабавалі перадаць у выбарчыя камісіі сьпісы сваіх ініцыятыўных групаў яшчэ ў пятніцу, 3-га лістапада. Дакумэнты ў тых, хто пасьпяшаўся, не ўзялі. Ўладзімер Нісьцюк зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада (той які заявіў, што зноў будзе супрацоўнічаць з рэжымам) зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты Менскага гарадзкога савету.

(Нісьцюк: ) “У мяне ўжо ёсьць сьпіс, ёсьць заява. Засталося толькі паставіць подпіс ды дату.

(Інфармацыя паводле радыё і СМІ)

=====

Такім чынам, як і ў 2004 годзе, калі падстаўная «апазыцыя» насуперак лёгіцы і беларускай нацыянальна-вызвольнай палітыцы дапамагла прайсьці на трэці тэрмін Лукашэнку, так і цяпер (калі існуе вялікая небясьпека анэксійнага «рэфэрэндуму») яны ізноў ня слухаюць нікога і нічога, ні голасу розуму, ні здаровага сэнсу, ні сумленьня (калі яно ў іх ёсьць). Лукашысты і маскоўцы паціраюць ручкі. «Апазыцыя», маўляў, удзельнічае ў выбарах.

Ім хопіць, калі ад гэтай «апазыцыі» прыме ўдзел хоць пяць чалавек. На гэты раз нікчэмныя паводзіны часткі беларусаў могуць мець вынікі горшыя для Беларусі чым у 2004 годзе. Заканамерна, што сярод іншых паўстае пытаньне аб сур’ёзнай адказнасьці. І да яе ўсе мусяць падрыхтавацца. Бо не існуе жартаў з суверэнітэтам Бацькаўшчыны.

Зянон Пазьняк
6.ХІ.2006.

9/11/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2006
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024