Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
12 лістапада сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Актыўны байкот мясцовых выбараў, абвешчаных рэжымам і злачынная палітыка русіфікацыі беларускага народу – галоўныя тэмы, якія былі абмеркаваныя Соймам. Старшыня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Зянон Пазьняк у выступе “Бачаньне небясьпекі – перадумова барацьбы” акрэсьліў і даў дакладны аналіз і тлумачэньні па гэтых пытаньнях (выступ публікуецца). З дакладамі аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Выступілі сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі аб хвалі шалёнай русіфікацыі ва ўсіх сфэрах публічнага жыцьця, інфармацыйнай прасторы і школьніцтве. Прамаскоўскі рэжым прызначыў на кіруючыя пасады шмат чужынцаў-расейцаў, якія не хаваюць сваёй нянавісьці да беларускай мовы і ў адкрытую вітаюць ліквідацыю Беларускай дзяржавы ў рамках расейскай імпэрыі (шляхам “інтэграцыі”). Але рэжым імкнецца запалохаць людзей і прымусіць самых беларусаў быць паслухмяным інструмэнтам русіфікацыі і зьнішчэньня ўсяго беларускага. Пры найменшым супраціве беларускіх людзей выкідваюць з працы і пазбаўляюць сродкаў на існаваньне іхныя семьі. Яшчэ большая колькасьць беларусаў з розных раёнаў краіны вымушана была ад’ехаць на рабскую працу ў Расею. Назад вяртаюцца абрабаваныя людзі і трупы ў трунах (у г. Ляхавічах нядаўна пахавалі трох маладых беларусаў-будаўнікоў, якія згарэлі ў бытоўцы ў Маскве). У той самы час псэўдаапазыцыя акітывізуе свае прапагандысцкія ваяжы і выступы па рэгіёнах з заклікам “ісьці на мясцовыя выбары, каб расплюшчыць вочы”. Гэтым разам псэўдаапазыцыянэры дэманструюць замяшальніцтва ў сваіх шэрагах. Так, вядомыя псэўдаапазыцыянэры-блытальнікі Ю. Хадыка і В. Карбалевіч галоўны пафас і асноўны час сваіх выступаў на правінцыі прысьвячаюць “неадпаведнасьці А. Мілінкевіча пасадзе агульнага лідэра дэмсілаў”. Калі Беларусь у небясьпецы, грантаўская публіка зноў шукае чарговага лідэра, замест падстаўнога Мілінкевіча. Сябры Сойму выказалі меркаваньне, што “агульны лідэр” не падзяліўся з паплечнікамі грантамі. Падстаўныя нават не разумеюць пасярод сваёй валтузьні за лідэрства, што народ бачыць іхную нікчэмнасьць, хлусьлівасьць і прадажнасьць. Сябры Сойму падтрымалі ідэю актыўнага байкоту мясцовых выбараў, прызначаных рэжымам. Сойм абмеркаваў і прыняў заявы “Актыўны байкот” і “Помнік у Курапатах створаны беларускім народам” (публікуюцца). Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 12/11/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |