Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Бачаньне небяспекі – перадумова барацьбы (Выступ на лістападаўскім Сойме Партыі БНФ) Паважаныя сябры Сойму Партыі БНФ, У міжнароднай палітыцы, нягледзячы на некаторыя перамены, нічога прынцыпова ня зьменіцца ў дачыненьні да Беларусі (да Расеі таксама). У палітыцы мае сэнс толькі тое, што зробім мы, беларусы. Нягледзячы на нябачаныя раней нэгатыўныя праявы ў нашым грамадзтве і на сапсутасьць элітаў, справа не такая ўжо дрэнная, калі ўмацаваць цэнтар нацыянальнай сілы, што стаіць на пазіцыях 25-га Сакавіка і 25-га Жніўня. Такі цэнтар ёсьць. Але трэба яго ўмацоўваць і нарошчваць. Падкрэсьліваю, што важнае пытаньне на бліжэйшы час – гэта арганізацыя актыўнага байкоту выбараў у мясцовыя саветы. Пагроза анэксійнага рэфэрэндуму аб так званым “Канстытуцыйным акце” ёсьць галоўнае, што вымушае нас да ўвагі і пэўных дзеяньняў. Але нават незалежна ад гэтага, трэба не гуляцца з рэжымам у прафанацыю выбараў, а змагацца зь ім, скарыстаць выбары для кансалідацыі людзей супраць пэрманэнтнага ашуканства народа. У гэтай справе, як і раней, найбольшую шкоду Беларускаму Нацыянальна-Вызвольнаму Руху будзе рабіць не настолькі “амон” і структуры рэжыму, колькі іхная “апазыцыя”. Функцыя тая ж: заганяць людзей на выбары, ствараць бачнасьць выбарчага працэсу. На незаконным рэфэрэндуме аб трэцім тэрміне Лукашэнкі яны агітавалі галасаваць і “сказаць свае не Лукашэнку”. Цяпер заклікаюць галасаваць, каб “расплюшчыць вочы”. Безумоўна, ма павінны даваць ацэнку гэтай паразітнай зьяве ў грамадзтве. Але галоўную ўвагу ў нашай працы і ідэалёгіі трэба сканцэнтраваць на задачах і мэтах нашай барацьбы за вольную Бацькаўшчыну. Па маіх назіраньнях кіраўнікі і актывісты гэтай “апазыцыі” палітбізнэсу канчаткова скончаныя асобы, і ў маральна-ідэёвым пляне (ці ідэёва-палітычным) ніякой направе не падлягаюць. Матэрыяльная пазыцыя, адсутнасьць ідэалаў, прагматычныя ўстаноўкі нішчаць палітычную асобу дазваньня. Тут ня трэба мець ніякіх спадзяваньняў. Акрамя таго тут яшчэ пытаньне ў агульнай палітычнай і ідэалягічнай нясьпеласьці. Але зараза прагматычных установак на экзістэнцыю ў палітыцы даткнулася шмат каго. Фактычна ўсе гэтыя людзі выпадаюць з нацыянальнага Адраджэньня Беларусі, бо ўлучаныя ў стратэгічныя праекты чужой палітыкі і сьведама выконваюць неадэкватныя дзеяньні. Паводзіны іхныя ў цяперашніх (як і ў папярэдніх) выбарах цалкам неадэкватныя нацыянальнаму становішчу, якое склалася. Цяпер Масква і Лубянка вырашылі цалкам узяць пад свой расейскі кантроль лукашэнкаўскую падстаўную апазыцыю (каб маніпуляваць ня толькі беларускай палітыкай, але і Лукашэнкам). У гэтай сувязі мушу падкрэсьліць вельмі істотны момант. Маскоўскі гэбізм мімікрыруе і разьвіваецца ў бок клясычнага фашызму нямецкага ўзору. У расейскіх умовах гэта можа перарадзіцца ў зьяву значна страшнейшую і больш разбуральную, чым камунізм са сваім гулагам, голадам і рэпрэсіямі. Дзеля гэтага ўжо створаны эканамічны базіс (прыватная ўласнасьць, зьліцьцё прыватнага і дзяржаўнага капіталу) аналягічны як у Нямеччыне 30-х гадоў. Тое ж і ў палітычнай структуры Расеі. КГБ, трымаючы абсалютную ўладу ў імпэрыі, займае ў сістэме тое ж месца (толькі больш унівэрсальнае), якое займалі “СС” і “Гестапа” ў гітлерскім “райху”. Слабасьць рускага гэбізму ў адсутнасьці ўнівэрсальнай ідэалёгіі (якую меў якраз камунізм). Але мы бачым, што абсалютызацыя карпаратыўнай улады ў Расеі і пошукі дзяржаўнай ідэалёгіі ідуць (прытым сьведама і мэтанакіравана) па шляху рускага нацызму. Разгортваньне ксэнафобіі, этнічныя чысткі, тэрарызм і сістэма заказных забойстваў, стварэньне штучных прафашыстоўскіх арганізацыяў (казакі, розныя партыйкі, “саюзы” і т.п.) – усе гэта праявы фармаваньня фашыстоўскай сістэмы рускага гэбізму (мы ўжо не кажам пра Беслан, ваенныя дзеяньні, апэрацыі за мяжой і т.п.). Небясьпека найперш у тым, што гэтая стара-новая расейская палітыка непасрэдным чынам закранае і насоўваецца на Беларусь. Сутнасьць яе стратэгіі – зьнішчэньне Беларускай нацыі. Пачалі з сымвалаў. Цяпер дабіваецца ўжо нацыянальная школа і пасьлядоўна вынішчаецца мова, ідзе нечуваная алькагалізацыя беларускага насельніцтва. Бліжэйшы разгляд гэтай тактыкі і стратэгіі ўражвае празрыстай аналёгіяй і дэталёвым паўтарэньнем плана Бормана (які немцы не пасьпелі ажыцьцявіць на Беларусі). Мы павінны ведаць, што людзі, якія ідуць у беларускую палітыку, не бачачы, не разумеючы і ня хочучы разумець як, хто і чаму зьнішчае Беларускі народ, гэтыя людзі як правіла прынясуць шкоду Беларусі і асабіста сабе. Сьлепата ёсьць сьлепата. Ей ніхто не хваліцца. Бяда, аднак, у тым, што нясьпеласьць асобы зусім не ад недахопу інфармацыі, але ад несфармаванасьці нармальнай нацыянальнай сьведамасьці, якая месьціцца не ў галаве, а ў сэрцы, у веры, у самой істоце чалавека. Нам трэба прааналізаваць тэндэнцыі і сітуацыю, якая ўтвараецца. Істотна прапанаваць мэтады нацыянальна-культурнага асьветніцтва ў існуючым становішчы. Зычу канструктыўнай і выніковай працы! Жыве Беларусь! 12.11.2006 Зянон Пазьняк 12/11/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |