Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маладыя прыхільнікі З. Пазьняка заклікаюць не ісьці на выбары Актывісты грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” (старшыня — Зянон Пазьняк) зьвярнуліся да каардынатараў кампаніі “Расплюшчы вочы” у справе будучых выбараў у мясцовыя саветы. У інтэрвію Свабодзе адзін з аўтараў звароту Уладзімер Мікалаеў паведаміў, што ініцыятыва сыходзіць ад маладых актывістаў грамадзкага аб’яднаньня. “На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах мы чарговы раз ўпэўніліся, што дэмакратычныя выбары пры сучасным рэжыме немагчымыя, а спробы раскрыць фальсыфікацыю з дапамогай назіральнікаў праваліліся… — адзначаецца ў звароце, — … Мы, прадстаўнікі беларускай нацыянальна-арыентаванай моладзі, прапануем зьвярнуцца да выбарцаў з прапановай не ісьці на фальшывыя выбары ў дзень галасаваньня, а выходзіць на вуліцы; да кандыдатаў з патрабаваньнем зьняць свае кандыдатуры за дзень да галасаваньня, пасьля таго як інфармацыйная кампанія будзе праведзеная”. Паводле Радыё Свабода ===== Адкрыты зварот да каардынатараў кампаніі “Расплюшчы вочы” Разумеючы ўсю складанасьць сёняшняга становішча на Беларусі, турбуючыся за будучыню Айчыны, вымушаныя падаць голас. У сёняшніх умовах на Беларусі, калі зьмененае выбарчае заканадаўства (агітацыю нармальна правесьці стала немагчымым), калі выбарчыя камісіі цалкам фармуюцца ўладай, напрацягу 12 год дасканала адпрацаваная фальсыфікацыйная машына, калі незалежныя назіральнікі і прадстаўнікі апазыцыйных плыняў ня маюць магчымасьці нават назіраць за выбарчым працэсам на ўсіх яго этапах, не кажучы пра адсутнасьць магчымасьці даказаць сам факт фальсыфікацыі, ідзе падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах мы чарговы раз ўпэўнеліся, што дэмакратычныя выбары пры сучасным рэжыме немагчымыя, а спробы раскрыць фальсыфікацыю з дапамогай назіральнікаў праваліліся (замест абяцаных лічбаў “сумленных людзей” з кожнага ўчастку мы мелі вельмі розныя вынікі некалькіх экзіт-полаў). У гэтых умовах, пры адсутнасьці кардынальна новага падыходу барацьбы з фальсыфікацыям, удзел у выбарах зьяўляецца самагубствам. На больш чым 20 000 мейсцаў аб’яданая апазыцыя вылучае 800 кандыдатаў, астатнія 19 000 мейсцаў займуць праўладныя функцыянэры. З гэтых 800 апазыцыйных кандыдатаў у лепшым выпадку ўлада прапусьціць некалькі дзясткаў (як гэта было ў мінулы раз). Калі такое адбудзецца, пры сёняшнім падыходзе даказаць масавыя фальсыфікацыі, як гэта было падчас прэзыдэнцкіх выбараў, не атрымаецца. Але выбары з удзелам апазыцыі будуць прызнаныя легітымнымі. Мы, прадстаўнікі беларускай нацыянальна-арыентаванай моладзі, прапануем зьвярнуцца да выбарцаў з прапановай не ісьці на фальшывыя выбары ў дзень галасаваньня, а выходзіць на вуліцы; да кандыдатаў з патрабаваньнем зьняць свае кандыдатуры за дзень да галасаваньня, пасьля таго як інфармацыйная кампанія будзе праведзеная. Галоўнай мэтай кампаніі “Расплюшчы вочы” акрэсьленае інфармаваньне насельніцтва аб сітуацыі на Беларусі. Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў, а дакладней агітацыйная кампанія кожнага кадыдата - толькі сродак данесьці інфармацыю да насельніцтва, а не самамэта. Пра гэта нельга забываць. Удзельнічаць у выбарах трэба так, каб мець найвялікшы станоўчы вынік для сябе, а не дапамагаць тым самым рэжыму ідучы па добра пратаптанай дарозе. Можна выкарыстаць агітацыйную кампанію кадытатаў для тлумачэньня сітуацыі беларусам, але абвязковай умовай ёсьць заклік да няўдзела ў “выбарах” насельніцтва і зьняцьця сваіх кандыдатур апазыцыйнымі кандыдатамі за дзень да галасаваньня. У дзень галасаваньня трэба заклікаць людзей масава выходзіць на вуліцы і плошчы, а не да выбарчых скрыняў. Для апазыцыі сапраўды прыйшоў час спыніць ліць ваду на млын рэжыму. Жыве Беларусь! Маладыя сябры ГА БНФ “Адраджэньне” 12 лістапада 2006 13/11/2006 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |